ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 студзеня 2007 г. № 6
АБ МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і
правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых
з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 521,
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесці з 15 па 22 красавіка 2007 г. у г. Мінску IX
Міжнародны фестываль Праваслаўных Песнапенняў.
2. Зацвердзіць:
прыкладзенае Палажэнне аб Міжнародным фестывалі Праваслаўных
Песнапенняў;
склад арганізацыйнага камітэта IX Міжнароднага фестывалю
Праваслаўных Песнапенняў згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.
Міністр У.Ф.Матвейчук
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня МГА «Грамадства Упаўнаважаны па справах
падтрымкі хрысціянскай рэлігій і нацыянальнасцей
культуры «Добротолюбие» Л.П.Гуляка
Л.А.Густова-Рунцо 07.12.2006
07.12.2006
УЗГОДНЕНА
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі
Філарэт
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
21.12.2006
Дадатак
да пастановы
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
12.01.2007 № 6
СКЛАД
арганізацыйнага камітэта IX Міжнароднага фестывалю Праваслаўных
Песнапенняў
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі - старшыня аргкамітэта (з яго згоды)
Філарэт
Патрыяршы Экзарх усяе
Беларусі
Матвейчук - Міністр культуры Рэспублікі
Уладзімір Фёдаравіч Беларусь, сустаршыня
Гуляка - Упаўнаважаны па справах рэлігій і
Леанід Паўлавіч нацыянальнасцей, сустаршыня (з яго
згоды)
Радзькоў - Міністр адукацыі Рэспублікі
Аляксандр Міхайлавіч Беларусь, сустаршыня (з яго згоды)
Русакевіч - Міністр інфармацыі Рэспублікі
Уладзімір Васільевіч Беларусь, сустаршыня (з яго згоды)
Паўлаў - старшыня Мінскага гарадскога
Міхаіл Якаўлевіч выканаўчага камітэта, сустаршыня (з
яго згоды)
Грозаў - выканаўчы дырэктар выдавецтва
Уладзімір Усеваладавіч Беларускага Экзархата, намеснік
старшыні (з яго згоды)
Бутрым - начальнік упраўлення сацыяльнай і
Георгій Аляксеевіч выхаваўчай работы Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь (з яго
згоды)
Гарбар - генеральны дырэктар установы
Аляксандр Валянцінавіч «Беларуская дзяржаўная ордэна
Працоўнага Чырвонага Сцяга
філармонія»
Густова - старшыня міжнароднага грамадскага
Ларыса Аляксандраўна аб'яднання «Грамадства падтрымкі
хрысціянскай культуры
«Добротолюбие», кандыдат
мастацтвазнаўства, дацэнт
Беларускага дзяржаўнага
універсітэта культуры і мастацтваў,
аўтар праекта і мастацкі кіраўнік
фестывалю (з яе згоды)
Рунцо - выкладчык Беларускага дзяржаўнага
Дзмітрый Уладзіміравіч універсітэта, член міжнароднага
грамадскага аб'яднання «Грамадства
падтрымкі хрысціянскай культуры
«Добротолюбие», выканаўчы дырэктар
фестывалю (з яго згоды)
Ціхановіч - народны артыст Беларусі (з яго
Аляксандр Рыгоравіч згоды)
Чэрнік - начальнік упраўлення ўстаноў
Васілій Мечыслававіч культуры і народнай творчасці
Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
12.01.2007 № 6
ПАЛАЖЭННЕ
аб Міжнародным фестывалі Праваслаўных Песнапенняў
1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлівае агульны парадак
арганізацыі, падрыхтоўкі і правядзення Міжнароднага фестывалю
Праваслаўных Песнапенняў (далей - фестываль).
2. Фестываль праводзіцца Беларускім Экзархатам, Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлігій і
нацыянальнасцей, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь,
Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім
выканаўчым камітэтам, міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Грамадства
падтрымкі хрысціянскай культуры «Добротолюбие» (далей -
заснавальнікі).
3. Фестываль праводзіцца ў мэтах духоўнага асветніцтва,
папулярызацыі духоўнай спадчыны і сучаснай творчасці ў галіне
праваслаўнай культуры, развіцця і ўмацавання міжнародных культурных
сувязей на падставе фундаментальных духоўных каштоўнасцей.
4. Фестываль мае статус міжнароднага і прадугледжвае ўдзел
творчых дэлегацый не менш чым з пяці замежных краін.
5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзін раз у два гады.
Канкрэтныя тэрміны яго правядзення вызначаюцца заснавальнікамі.
6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца арганізацыі
культуры, праваслаўныя храмы, канцэртныя, сцэнічныя і спецыяльна
абсталяваныя пляцоўкі г. Мінска і іншых населеных пунктаў, якія
адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай і выставачнай
дзейнасці і садзейнічаюць вырашэнню мастацкіх задач фестывалю.
7. Кіраўніцтва па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю
ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю (далей - аргкамітэт), які
фарміруецца з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў (са згоды іх
кіраўнікоў) і зацікаўленых арганізацый, якія прымаюць удзел у
правядзенні фестывалю.
8. Аргкамітэт:
8.1. уносіць на разгляд заснавальнікаў прапановы па каштарысе
выдаткаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю, умовах правядзення
конкурсу і відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных
мерапрыемстваў;
8.2. разглядае і зацвярджае:
склад рэжысёрска-пастановачнай групы;
склад журы, які фарміруецца з дзеячаў культуры і мастацтва,
святароў;
спіс удзельнікаў фестывалю;
праграму правядзення фестывалю;
фестывальную сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку;
план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю;
8.3. вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі
фестывалю;
8.4. вырашае іншыя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і
правядзеннем фестывалю.
9. Дырэкцыя фестывалю ажыццяўляе яго непасрэдную падрыхтоўку і
правядзенне.
Абавязкі дырэкцыі фестывалю выконвае міжнароднае грамадскае
аб'яднанне «Грамадства падтрымкі хрысціянскай культуры
«Добротолюбие».
10. Рэжысёрска-пастановачная група:
10.1. уносіць на разгляд аргкамітэта прапановы па стварэнні
агульнай канцэпцыі правядзення фестывалю;
10.2. распрацоўвае сцэнарыі фестывальных мерапрыемстваў;
10.3. праводзіць сумесна з дырэкцыяй фестывалю рэжысёрска-
пастановачныя і рэпетыцыйныя работы.
11. Праграма фестывалю прадугледжвае правядзенне канцэртных
выступленняў калектываў мастацкай творчасці, вечарыны духоўнай
паэзіі і аўтарскай песні, выстаў мастацкай творчасці, якія не
абмяжоўваюцца перыядам правядзення фестывалю, конкурсу харавых
прафесійных і непрафесійных (аматарскіх) калектываў (ансамбляў)
мастацкай творчасці, канферэнцыі і майстар-класы, дэманстрацыю іншых
відаў і напрамкаў творчай дзейнасці, якія не супярэчаць мэтам і
задачам фестывалю.
12. У фестывальных мерапрыемствах прымаюць удзел прафесійныя і
непрафесійныя (аматарскія) свецкія харавыя калектывы, царкоўныя і
прыходскія хары з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і замежных
краін.
13. Колькасны склад хора не павінен перавышаць 30 чалавек,
вакальнага ансамбля - 16 чалавек. Колькасць асоб, якія суправаджаюць
творчую дэлегацыю, у тым ліку з вадзіцелямі транспартных сродкаў, не
павінна перавышаць 5 чалавек.
14. Склад удзельнікаў фестывалю вызначаецца аргкамітэтам пасля
папярэдняга разгляду членамі аргкамітэта і журы конкурса фестывалю
дасланых заявак на ўдзел у фестывалі, аформленых па ўстаноўленаму
аргкамітэтам узору.
15. Заяўкі на ўдзел у фестывалі дасылаюцца ў тэрмін, вызначаны
аргкамітэтам, але не пазней чым за два месяцы да пачатку
фестывальных мерапрыемстваў на адрас Беларускага Экзархата.
16. Заяўка змяшчае поўную назву калектыва (з указаннем адраса,
тэлефона, факса) і колькасны склад дэлегацыі (у тым ліку мужчын,
жанчын).
17. Да заяўкі дадаюцца:
поўны спіс удзельнікаў дэлегацыі (указваюцца прозвішча, імя,
імя па бацьку кіраўніка творчай дэлегацыі, кіраўніка калектыву
мастацкай творчасці, удзельнікаў калектыву мастацкай творчасці,
суправаджаючых асоб);
поўны спіс конкурснай і канцэртнай праграмы (з указаннем часу
гучання кожнага твора);
творчая інфармацыя аб калектыве мастацкай творчасці і яго
кіраўніку (дырыжоры);
фота калектыву мастацкай творчасці (каляровае не менш 10 х 15
см);
копіі партытур выконваемых конкурсных твораў і іх запісы ў
выкананні калектыву на лічбавых аўдыё- і відэаносьбітах.
18. Згода на ўдзел у фестывалі пацвярджаецца афіцыйным
запрашэннем аргкамітэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах.
19. Калектывы-ўдзельнікі фестывалю прымаюць удзел:
ва ўсіх фестывальных мерапрыемствах згодна з дадзеным
Палажэннем;
у канцэртных выступленнях, месца якіх вызначае аргкамітэт;
пераможцы конкурсу - у заключным канцэрце фестывалю і ў
складзе зводнага хора ўдзельнікаў фестывалю.
20. Працягласць канцэртных выступленняў вызначае рэжысёрска-
пастаноўчая група фестывалю.
21. У рамках фестывалю праводзіцца конкурс царкоўных і свецкіх
хароў (вакальных ансамбляў) у наступных катэгорыях па дзвюх
узроставых групах:
дзіцячыя хары нядзельных рэлігійных школ;
дзіцячыя хары агульнаадукацыйных і музычных школ;
аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці, якія
захоўваюць традыцыі старадаўніх праваслаўных спеваў;
дарослыя царкоўна-прыходскія хары сельскіх і гарпасялковых
населеных пунктаў;
дарослыя царкоўна-прыходскія хары гарадскіх населеных пунктаў;
дарослыя свецкія аматарскія хары і хары спецыяльных музычных
навучальных устаноў;
прафесійныя харавыя калектывы мастацкай творчасці.
22. Час конкурснага выступлення - да 20 хвілін.
23. Да конкурсных выступленняў удзельнікаў фестывалю
прад'яўляюцца наступныя патрабаванні:
23.1. харавыя калектывы выконваюць песнапенні на кананічныя
тэксты Праваслаўнай Царквы. Для калектываў, якія бяруць удзел у
конкурсе, абавязкова выкананне песнапення знаменнага, ці пуцявога,
ці дэмественнага, ці кіеўскага, ці балгарскага, ці грэчаскага
распева (не ў гарманізацыі) і абіходнага песнапення. Акрамя гэтага,
для свецкіх калектываў абавязкова выкананне песнапення сучаснага
аўтара;
23.2. абіходнае песнапенне выконваецца «па тэксце», гэта
значыць па тыпе падобна на глас ці на абіходную мелодыю;
23.3. выкананне песнапенняў «Херувімская песнь» і «Міласць
міра» не дапускаецца;
23.4. пажадана выкананне песнапення, прысвечанага беларускім
святым.
24. Конкурснае выступленне ацэньвае журы Міжнароднага
фестывалю Праваслаўных Песнапенняў.
25. Крытэрыем ацэнкі конкурснай праграмы ў спалучэнні з
агульнамузыкальнымі патрабаваннямі з'яўляецца ўзровень валодання
калектывамі царкоўна-богаслужэбным стылем спеваў:
пастраенне формы выканання песнапення (уключаючы акцэнты,
дынаміку, цэзуры);
абмежаванне ў выкананні знешняй эфектнасці і заўзятасці
эмоцый;
змястоўна-вобразнае асмысленне прыналежнасці песнапення да
пэўнага гласу (пры іх наяўнасці);
выбар песнапення сучаснага аўтара павінен грунтавацца на
дачыненні гэтага песнапення богаслужэбна-пеўчым традыцыям і духу
царкоўных спеваў.
26. Па выніках рашэння журы ў кожнай намінацыі вызначаецца
дыпламант і лаўрэат конкурсу. Па рашэнні журы ўдзельнікі конкурсу
узнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі.
27. Па рашэнні аргкамітэта з асобнымі запрошанымі калектывамі
і індывідуальнымі выканаўцамі пры неабходнасці заключаюцца дагаворы,
якія прадугледжваюць іншыя ўмовы ўдзелу ў фестывалі, не вызначаныя
дадзеным Палажэннем.
28. Для ўдзельнікаў фестывалю засноўваюцца заахвочванні,
рашэнне аб узнагароджанні якімі прымаецца аргкамітэтам.
29. Фінансаванне выдаткаў па ўтрыманні ўдзельнікаў фестывалю ў
час яго правядзення (харчаванне, пражыванне, экскурсійнае
абслугоўванне і іншае) ажыццяўляецца за кошт сродкаў фестывалю ў
адпаведнасці з зацверджаным каштарысам.
|