ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 чэрвеня 2006 г. № 59
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ I ДАПАЎНЕННЯ Ў IНСТРУКЦЫЮ АБ ПАРАДКУ
ВЫРАБУ, ЗАПАЎНЕННЯ I ВЫДАЧЫ ДЫПЛОМАЎ АСОБАМ, ЯКIЯ СКОНЧЫЛI
ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16
сакавiка 2006 г. № 152 "Об утверждении перечня административных
процедур, выполняемых государственными органами и иными
государственными организациями по обращениям граждан за выдачей
справок или других документов" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў Iнструкцыю аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы
дыпломаў асобам, якiя скончылi вышэйшыя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь, зацверджаную загадам Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага 1994 г. № 28 (зарэгiстраваны ў
Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 29 верасня 1994 г. № 564/12;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., №
10, 8/13668) (далей - Iнструкцыя), наступныя змяненне i дапаўненне:
1.1. пункт 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"17. У парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь,
у выпадку страты цi прывядзення ў нягоднасць дыплома выдаецца
дублiкат дыплома, а ў выпадку страты, крадзяжу цi прывядзення ў
нягоднасць дублiката дыплома - даведка аб атрыманай адукацыi па
форме згодна дададку да дадзенай Iнструкцыi.
Дублiкат дыплома рэгiструецца ў кнiге для рэгiстрацыi
выдадзеных дыпломаў пад чарговым нумарам з адзнакай "Дублiкат".
У асабiстай справе студэнта захоўваецца разам з прыведзеным у
нягоднасць дыпломам (дублiкатам дыплома) копiя заявы аб выдачы
дублiката дыплома (даведкi аб атрыманай адукацыi).";
1.2. дапоўнiць Iнструкцыю дададкам наступнага зместу:
"Дадатак
да Iнструкцыi аб парадку вырабу,
запаўнення i выдачы дыпломаў
асобам, якiя скончылi вышэйшыя
навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь
ДАВЕДКА
аб атрыманай адукацыi
____________________________________________________________________
Выдадзена __________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
у тым, што ён (яна) сапраўды навучаўся(лася) з "__" _______ ____ г.
па "__" ________ ____ г. у _________________________________________
(назва навучальнай установы)
па спецыяльнасцi ___________________________________________________
Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ад "__" ____ ____ г.
пратакол № ___ _____________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
прысвоена квалiфiкацыя _____________________________________________
(найменне дакумента аб адукацыi, нумар
____________________________________________________________________
i дата выдачы)
Кiраўнiк навучальнай установы _______________________
(подпiс)
М.П.".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага
апублiкавання.
Мiнiстр А.М.Радзькоў
|