ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 красавiка 2006 г. № 36
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ Ў IНСТРУКЦЫЮ АБ ПАРАДКУ ПЕРАВОДУ,
АДНАЎЛЕННЯ I АДЛIЧЭННЯ СТУДЭНТАЎ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28
лютага 2006 г. № 126 "О некоторых вопросах платного обучения в
государственных учреждениях, обеспечивающих получение высшего и
среднего специального образования" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Iнструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння
студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, зацверджаную загадам
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 1994 г. № 192
(Бюллетень нормативно-правовой информации, 1994 г., № 11; 1997 г., №
9), наступныя змяненнi:
падпункт 1.3 пункта 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1.3. Перавод i аднаўленне павiнны праводзiцца ў межах
колькасцi студэнтаў, якiя адначасова навучаюцца, вызначанай у
спецыяльным дазволе (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць, а для
навучання за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, акрамя таго, -
пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў.";
падпункт 2.5 пункта 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"2.5. Рэктар дзяржаўнай ВНУ мае права пераводзiць выдатна
паспяваючых студэнтаў (маючых па вынiках навучальнага года не меней
75 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) i 9 (дзевяць) балаў, а астатнiя
адзнакi - не нiжэй 7 (сямi) балаў), якiя дасягнулi высокiх
паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце, пры
наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў з платнага навучання на
навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў парадку,
устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.".
Мiнiстр А.М.Радзькоў
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр працы
i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь
А.П.Морава
19.04.2006
|