Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 14 февраля 2005 г. №11 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       14 лютага 2005 г. № 11

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003
года  "О   профессионально-техническом   образовании"   Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Унесцi ў  Правiлы  прыёму  ва  ўстановы,   якiя   забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, зацверджаныя пастановай
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2003 г.  №  3а
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2003 г., №
39,  8/9297;  2004 г.,  № 27,  8/10539;  № 75,  8/10958),  наступныя
змяненнi i дапаўненнi:
     пункт 1  дапоўнiць  словамi  ",  iх  падпарадкавання  i  формаў
навучання";
     пункт 2 дапоўнiць часткай наступнага зместу:
     "У навучальныя  ўстановы  прафтэхадукацыi маюць права паступаць
асобы, якiя маюць агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю, а
таксама асобы,  якiя дасягнулi шаснаццацiгадовага ўзросту i не маюць
агульнай базавай адукацыi.";
     пункт 3   дапоўнiць   словамi   ",   якiя   штогод  вызначаюцца
рэспублiканскiмi  органамi   дзяржаўнага   кiравання   i   мясцовымi
выканаўчымi   i   распарадчымi   органамi,  у  падпарадкаваннi  якiх
знаходзяцца  дзяржаўныя  навучальныя  ўстановы  прафтэхадукацыi,   з
улiкам патрабаванняў рынку працы, у тым лiку заключаных дагавораў на
падрыхтоўку  рабочых  (служачых),  балансу  размеркавання   школьнай
моладзi  для  далейшага  навучання  i працаўладкавання,  а таксама з
улiкам максiмальнай колькасцi навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным
дазволам  (лiцэнзiяй)  на  адукацыйную  дзейнасць,  i да 1 красавiка
даводзяцца да ведама зацiкаўленых";
     у  частцы  першай  падпункта  10.2  пункта  10  пасля  слоў  "з
атрыманнем  агульнай  сярэдняй  адукацыi"  дапоўнiць  словамi  ",  а
таксама   ва  ўсе  навучальныя  ўстановы  прафтэхадукацыi,  у   якiх
ажыццяўляецца навучанне асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю пасля
заканчэння першага аддзялення дапаможной школы,";
     пасля пункта 10 дапоўнiць пунктам 10-1 наступнага зместу:
     "10-1. На   вячэрнюю   форму   навучання   (на   ўсе   вучэбныя
спецыяльнасцi (прафесii), акрамя сельскагаспадарчага профiлю):
     прыём дакументаў - з 15 чэрвеня па 22 жнiўня, уступныя iспыты i
залiчэнне - з 1 па 26 жнiўня;
     на вучэбныя    спецыяльнасцi   (прафесii)   сельскагаспадарчага
профiлю:
     прыём дакументаў  -  з 1 кастрычнiка па 30 лiстапада,  уступныя
iспыты i залiчэнне - з 1 лiстапада па 10 снежня.
     Уступныя  iспыты  на  вячэрнюю  форму  навучання  праводзяцца ў
некалькi  тэрмiнаў, якiя вызначаюцца прыёмнымi камiсiямi навучальных
устаноў прафтэхадукацыi.";
     у пункце 11:
     абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "дакумент аб адукацыi (арыгiнал);";
     у абзацы чацвёртым словы "086/У" замянiць словамi ", вызначанай
Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь";
     у пункце 12:
     у частцы шостай лiчбы "(0,  1,  2,  3,  4,  5, 6, 7, 8, 9, 10)"
выключыць;
     дапоўнiць часткай наступнага зместу:
     "Форма  правядзення  ўступных  iспытаў для асоб з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця,  якiя  па  медыцынскiх  паказаннях  могуць
навучацца  ў  навучальных  установах  прафтэхадукацыi, вызначаецца з
улiкам характару парушэнняў указаных асоб.";
     пункт 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "22. Паступаючыя,  якiя  не  прайшлi па конкурсе (у выпадку яго
ўзнiкнення) на выбраную iмi вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), маюць
права  атрымаць  прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю па iншай вучэбнай
спецыяльнасцi  (прафесii),  а  па  выбранай  вучэбнай  спецыяльнасцi
(прафесii) - у  iншай навучальнай установе прафтэхадукацыi, дзе ёсць
месцы для навучання па дадзенай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii). У
першую  чаргу  залiчваюцца паступаючыя дадзенай навучальнай установы
прафтэхадукацыi,  якiя  станоўча здалi тыя ж уступныя iспыты, але не
прайшлi  па  конкурсе  на iншую вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), а
потым - паступаючыя  iншых навучальных устаноў прафтэхадукацыi, якiя
станоўча здалi адпаведныя ўступныя iспыты.
     Залiчэнне    паступаючых    з    iншых    навучальных   устаноў
прафтэхадукацыi   праводзiцца  на  падставе  даведкi  аб   здадзеных
уступных  iспытах  i  адзнаках  па кожным прадмеце згодна з дадаткам
9.".

Мiнiстр                                                 А.М.Радзькоў



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations