ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 лiстапада 2003 г. № 71
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ЎЗОРАЎ СЕРТЫФIКАТАЎ АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ
АКРЭДЫТАЦЫI
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка
1991 года "Аб адукацыi", Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня
2003 года "Аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" i пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 верасня 2002 г. № 1239 "Аб
зацвярджэннi Палажэння аб парадку правядзення дзяржаўнай акрэдытацыi
ўстаноў адукацыi Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць:
1.1. узор сертыфiката аб дзяржаўнай акрэдытацыi ўстановы
адукацыi на адпаведнасць заяўленаму тыпу адпаведна дадатку 1;
1.2. узор сертыфiката аб дзяржаўнай акрэдытацыi спецыяльнасцяў,
прафесiй ва ўстанове адукацыi адпаведна дадатку 2.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу падпункты 1.1 i 1.2 пункта 1
пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня
2002 г. № 54 "Аб зацвярджэннi ўзораў сертыфiкатаў аб дзяржаўнай
акрэдытацыi i пасведчання аб атэстацыi ўстаноў адукацыi"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., №
2, 8/8881).
Мiнiстр А.М.Радзькоў
Дадатак 1
да пастановы
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.11.2003 № 71
Узор сертыфiката аб дзяржаўнай акрэдытацыi ўстановы адукацыi
на адпаведнасць заяўленаму тыпу
Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
СЕРТЫФIКАТ № 0000000
АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКРЭДЫТАЦЫI ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI
НА АДПАВЕДНАСЦЬ ЗАЯЎЛЕНАМУ ТЫПУ
____________________________________________________________________
(поўная назва ўстановы адукацыi)
акрэдытаван ___ на адпаведнасць тыпу _______________________________
(назва ўстаноўленага тыпу
____________________________________________________________________
ўстановы адукацыi)
(загад дэпартамента кантролю якасцi адукацыi Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад "__" _____________ 20 __ г. № ____ ).
Сертыфiкат выдадзены вышэйназванай установе адукацыi ў
адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
"__" _________ 20__ г. № ____
Мiнiстр адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ___________ _______________________________
(подпiс) (iмя, iмя па бацьку, прозвiшча)
М.П.
Дадатак 2
да пастановы
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.11.2003 № 71
Узор сертыфiката аб дзяржаўнай акрэдытацыi спецыяльнасцяў,
прафесiй ва ўстанове адукацыi
Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
СЕРТЫФIКАТ № 0000000
АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКРЭДЫТАЦЫI СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯЎ,
ПРАФЕСIЙ ВА ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫI
Спецыяльнасцi, прафесii ____________________________________________
(пералiк)
па якiх ажыццяўляецца падрыхтоўка ў ________________________________
(поўная назва ўстановы адукацыi)
____________________________________________________________________
акрэдытаваны (загад дэпартамента кантролю якасцi адукацыi
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад "__" ________ 20 __ г.
№ ___).
Сертыфiкат выдадзены вышэйназванай установе адукацыi ў
адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
"__" _______20_ г. № ___
Мiнiстр адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ___________ _______________________________
(подпiс) (iмя, iмя па бацьку, прозвiшча)
М.П.
|