Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 2007 г. №1185 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. N 762"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      18 верасня 2007 г. № 1185

АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 15 ЧЭРВЕНЯ 2006 Г. № 762

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Унесці ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад
15  чэрвеня  2006  г. № 762 «Аб некаторых пытаннях аховы  гісторыка-
культурнай  спадчыны» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 103, 5/22474) наступныя змяненні:
     1.1.  у Палажэнні аб парадку выдачы дазволу на выкананне  работ
на гісторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджаным гэтай пастановай:
     пункт 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «8.  Для  атрымання дазволу заказчык, які з’яўляецца  юрыдычнай
асобай    або   індывідуальным   прадпрымальнікам,   звяртаецца    ў
Міністэрства   культуры  з  заявай,  складзенай   па   форме,   якая
ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры, да якой прыкладае  наступныя
дакументы:
     копію  спецыяльнага  дазволу (ліцэнзіі) на  права  ажыццяўлення
дзейнасці «Праектаванне і ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў I  і  II
узроўню адказнасці і правядзенне інжынерных пошукаў для гэтых мэт»;
     справаздачу  аб выкананых на працягу папярэдняга  года  работах
на гісторыка-культурнай каштоўнасці (пры атрыманні дазволу на працяг
работ).»;
     пункт 9 выключыць;
     у пункце 12 слова «20-дзённы» замяніць словам «15-дзённы»;
     1.2.  у  Палажэнні  аб  парадку выдачы  пасведчанняў  на  права
выканання    навукова-даследчых   работ   на    гісторыка-культурных
каштоўнасцях    і    кіраўніцтва   распрацоўкай   навукова-праектнай
дакументацыі   на  выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых   работ   на
гісторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджаным гэтай пастановай:
     пункт 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «5.  Пасведчанні  выдаюцца  на падставе  пісьмовага  звароту  ў
Міністэрства   культуры  навукова-даследчых,  праектных,   навуковых
арганізацый,   устаноў   адукацыі,  складзенага   па   форме,   якая
ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
     Да звароту прыкладаюцца:
     копія дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;
     фотаздымак кандыдата памерам 3 х 4 см.»;
     у  частцы  першай пункта 8 словы «10 дзён» замяніць словамі  «5
дзён».
     2.  Міністэрству  культуры прыняць меры  па  прывядзенню  сваіх
нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтай пастановай.
     3.  Дадзеная  пастанова  ўступае ў сілу  праз  месяц  пасля  яе
афіцыйнага  апублікавання,  за  выключэннем  пункта  2  і  дадзенага
пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations