Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Протокол Правительства Республики Беларусь от 26 марта 1992 г. "Пратакол аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Балгарыя"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ БАЛГАРЫЯ *

_____________________________
     * Уступiў у сiлу 26 сакавiка 1992 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Балгарыя,
     кiруючыся ўзаемным  жаданнем  пашыраць  традыцыйныя дружалюбныя
адносiны, развiваць  i  паглыбляць  раўнапраўнае  i   ўзаемавыгаднае
супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з прынцыпамi Статута ААН, Хельсiнскага
Заключнага Акта,  Парыжскай  Хартыi  для  новай  Еўропы   i   другiх
дакументаў Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
     пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да няўхiльнай  павагi  правоў  i
свабод чалавека на прынцыпах гуманiзма i дэмакратыi,
     вырашылi, пачынаючы  з  26  сакавiка  1992   года,   устанавiць
дыпламатычныя адносiны  на ўзроўнi пасольстваў i ў блiжэйшым будучым
абмяняцца пасламi, ў адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб
дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года.
     У гэтых мэтах паўнамоцныя прадстаўнiкi  Рэспублiкi  Беларусь  i
Рэспублiкi Балгарыя  падпiсалi  гэты  Пратакол  у  двух экземплярах,
кожны на беларускай i балгарскай мовах,  прычым абодва тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.

     Аформлена ў горадзе Хельсiнкi 26 сакавiка 1992 года.

За Урад                                       За Урад
Рэспублiкi Беларусь                           Рэспублiкi Балгарыя
Пётр Краўчанка                                Стаян Ганеў
Мiнiстр замежных спраў                        Мiнiстр замежных спраў



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations