ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
КАРАЛЕЎСТВА БЕЛЬГII АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН *
_____________________________
* Уступае ў сiлу 10 сакавiка 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Каралеўства Бельгii
Пагадзiлiся ўстанавiць дыпламатычныя i консульскiя адносiны
памiж Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Бельгii i абмяняцца
дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi на ўзроўнi пасольстваў.
Бакi дамовiлiся аб тым, што палажэннi Венскай Канвенцыi аб
дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года i Венскай Канвенцыi
аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка 1963 года будуць прымяняцца
ў дыпламатычных i консульскiх адносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i
Каралеўствам Бельгii.
Бакi таксама дамовiлiся аб тым, што двухбаковыя пагадненнi,
якiя звязваюць, з аднаго боку, былы Саюз Савецкiх Сацыялiстычных
Рэспублiк i, з другога боку, Каралеўства Бельгii (уключаючы
пагадненнi, заключаныя з Бельгiйска-Люксембургскiм Эканамiчным
Саюзам), будуць сапраўднымi памiж Рэспублiкай Беларусь i
Каралеўствам Бельгii да таго часу, пакуль яны будуць альбо
пацверджаны, або перазаключаны абодвума Бакамi.
Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання.
Аформлена ў Бруселi 10 сакавiка 1992 года, у двух экземплярах,
кожны на беларускай i французскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Каралеўства Бельгii
Подпiс Подпiс
|