ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ УНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ УНУТРАНЫХ СПРАЎ УКРАIНЫ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
ОРГАНАЎ УНУТРАНЫХ СПРАЎ ПРЫГРАНIЧНЫХ РЭГIЁНАЎ *
_____________________________
* Вступило в силу 12 мая 1997 г.
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
ўнутраных спраў Украiны, у далейшым будуць называцца "Бакамi",
кiруючыся iнтарэсамi далейшага ўмацавання ўзаемаразумення,
добрасуседства i пашырэння прафесiйных кантактаў,
зыходзячы з неабходнасцi павышэння эфектыўнасцi ўзаемадзеяння
органаў унутраных спраў прыгранiчных рэгiёнаў,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
У гэтым Пагадненнi пад органамi ўнутраных спраў прыгранiчных
рэгiёнаў разумеюцца:
а) у Рэспублiцы Беларусь - упраўленнi ўнутраных спраў Брэсцкага
аблвыканкама, Гомельскага аблвыканкама;
б) на Украiне - упраўленнi Мiнiстэрства ўнутранных спраў
Украiны ў Валынскай, Жытомiрскай, Кiеўскай, Ровенскай, Чарнiгаўскай
вобласцi.
Артыкул 2
Органы ўнутраных спраў прыгранiчных рэгiёнаў будуць на аснове
палажэнняў гэтага Пагаднення непасрэдна супрацоўнiчаць адзiн з
другiм, дзейнiчаючы ў межах сваёй кампетэнцыi, з захаваннем
нацыянальнага заканадаўства i мiжнародных дагавораў сваiх дзяржаў.
Артыкул 3
Органы ўнутраных спраў прыгранiчных рэгiёнаў будуць узаемна
абменьвацца аператыўна-вышуковай, крымiналiстычнай i iншай
iнфармацыяй, у прыватнасцi, наступнымi звесткамi:
- аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i крымiнальных
злачынствах, учыненых грамадзянамi сумежнай дзяржавы, пастаянна
пражываючымi на тэрыторыi прыгранiчнага рэгiёна гэтай дзяржавы (у
тэрмiн не паздней трох сутак, калi абставiнамi справы не вызвана
неабходнасць неадкладнага паведамлення);
- аб асобах, якiя знаходзяцца ў вышуку, у тым лiку без вестак
прапаўшых, калi ёсць падставы лiчыць, што яны знаходзяцца цi могуць
знаходзiцца на тэрыторыi прыгранiчнага рэгiёна сумежнай дзяржавы
(неадкладна);
- аб украдзенай маемасцi, якая знаходзiцца ў вышуку, у тым лiку
зброi, выбуховых рэчывах, культурных каштоўнасцях i аўтатранспарце,
калi ёсць падставы лiчыць, што яна знаходзiцца цi можа знаходзiцца
на тэрыторыi прыгранiчнага рэгiёна сумежнай дзяржавы (неадкладна);
- аб асобах, якiя ўчынiлi або намерваюцца ўчынiць злачынства на
тэрыторыi прыгранiчнага рэгiёна сумежнай дзяржавы (неадкладна i
незалежна ад грамадзянства гэтых асоб);
- аб асобах, якiя не могуць паведамiць аб сябе, i неапазнаных
трупах, калi ёсць падставы лiчыць, што яны маюць адносiны да
прыгранiчнага рэгiёна сумежнай дзяржавы.
Абмен iнфармацыяй, прадугледжанай у частцы першай гэтага
артыкула, праводзiцца на падставе запыта. Iнфармацыя можа быць
прадстаўлена органу ўнутраных спраў прыгранiчнага рэгiёна сумежнай
дзяржавы i без запыту, калi ёсць падставы лiчыць, што яна
прадстаўляе iнтарэс для гэтага органа.
Накiраванне iнфармацыi ў органы ўнутраных спраў прыгранiчнага
рэгiёна не вызваляе ад прадугледжанага ў заканадаўстве абавязку
прадставiць гэту iнфармацыю ў адпаведны кампетэнтны орган сваёй
дзяржавы.
Артыкул 4
Органы ўнутраных спраў прыгранiчных рэгiёнаў на падставе
адпаведных запытаў i ў адпаведнасцi з палажэннямi артыкулаў 2 i 3
гэтага Пагаднення ўзаемна аказваюць адзiн аднаму неабходнае i
пасiльнае садзеянне, у тым лiку шляхам накiравання, у выпадку
неабходнасцi i па ўзаемнай дамоўленасцi, сваiх супрацоўнiкаў у
камандзiроўку.
Артыкул 5
Запыты аб садзеяннi i адказы на iх складаюцца ў пiсьмовай
форме. У безадказных выпадках запыты могуць быць зроблены ў вуснай
форме, аднак яны павiнны быць неадкладна пацверджаны пiсьмова, у тым
лiку з выкарыстаннем тэхнiчных сродкаў перадачы тэкста.
Запыт аб садзеяннi павiнен быць належным чынам аформлены i мець
наступныя рэквiзiты:
- назву органа ўнутраных спраў, ад якога зыходзiць запыт, i
назву органа ўнутраных спраў, якому адрасуецца;
- назву справы цi матэрыяла, па якому накiроўваецца запыт;
- прозвiшчы i iмёны сведак, пацярпеўшых, падазроных,
абвiнавачваных, вышукваемых, падсудных i асуджаных, iх
грамадзянства, занятак i пастаяннае месца жыхарства цi месца
прабывання, а пры неабходнасцi - прозвiшчы, iмёны i адрасы iх
законных прадстаўнiкоў;
- апiсанне складу правапарушэння цi злачынства;
- змест запыту, а таксама iншыя звесткi, неабходныя для яго
выканання.
Пры неабходнасцi да запыту прыкладаюцца належным чынам
аформленыя дакументы, неабходныя для яго выканання.
Запыт павiнен быць падпiсаны кiраўнiком або намеснiкам
кiраўнiка органа ўнутраных спраў прыгранiчнага рэгiёна i змацаваны
пячаткай гэтага органа.
Артыкул 6
У выкананнi запыту адмаўляецца, калi орган ўнутраных спраў, да
якога звернуты запыт, лiчыць, што выкананне яго можа нанесцi ўрон
суверэнiтэту, бяспецы, грамадскаму парадку або iншым важным
iнтарэсам яго дзяржавы цi супярэчыць заканадаўству або мiжнародным
абавязацельствам яго дзяржавы.
У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ў выкананнi запыту
запытваючаму органу ўнутраных спраў неадкладна паведамляецца
пiсьмова з указаннем прычын адмовы.
Артыкул 7
Органы ўнутраных спраў прыгранiчных рэгiёнаў абменьваюцца
вопытам сваёй дзейнасцi ў сферы папярэджання злачыннасцi i барацьбы
з ёю, а таксама аховы правапарадку.
Артыкул 8
Бакi дамовiлiся, што органы ўнутраных спраў прыгранiчных
рэгiёнаў у выпадку ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый, вызваных, у
прыватнасцi, бедствамi прыроднага цi тэхнагеннага характару,
пажарамi, эпiдэмiямi i эпiзаотыямi, уцёкамi асоб, якiя знаходзяцца
пад вартай i ўяўляюць павышаную грамадскую небяспеку, арганiзуюць у
межах сваёй кампетэнцыi скаардынаванае правядзенне неабходных
мерапрыемстваў, у тым лiку забеспячэння:
- блакiравання i аховы раёнаў бедства, выстаўлення заслонаў,
кантрольна-прапускных пунктаў, рухомых нарадаў мiлiцыi;
- бесперашкоднага праезду спецыяльнага аўтатранспарту;
- эвакуацыi насельнiцтва з зоны бедства;
- папярэджання i прадухiлення праяўленняў масавых беспарадкаў,
парушэнняў грамадскага парадку.
Органы ўнутраных спраў прыгранiчных рэгiёнаў пры неабходнасцi
распрацоўваюць планы скаардынаваных дзеянняў на выпадак узнiкнення
надзвычайных сiтуацый.
У мэтах павышэння эфектыўнасцi ўзаемадзеяння пры ўзнiкненнi
надзвычайных сiтуацый органы ўнутраных спраў прыгранiчных рэгiёнаў
могуць па ўзаемнаму ўзгадненню праводзiць практычныя вучэннi для
адработкi скаардынаваных дзеянняў пры ўзнiкненнi надзвычайных
сiтуацый.
Артыкул 9
У мэтах аператыўнага абмену iнфармацыяй органы ўнутраных спраў
прыгранiчных рэгiенаў могуць устанаўлiваць каналы сувязi для яе
экстранай перадачы.
Артыкул 10
Для забеспячэння супрацоўнiцтва органаў унутраных спраў
прыгранiчных рэгiёнаў Бакамi на парытэтных пачатках могуць стварацца
двухбаковыя камiтэты (далей - Камiтэт), сустаршынямi якiх
назначаюцца асобы па рангу не нiжэй намеснiкаў кiраўнiка органа
ўнутраных спраў прыгранiчнага рэгiёну.
Пасяджэннi Камiтэта праводзяцца не радзей аднаго разу ў шэсць
месяцаў пачаргова ў кожным з прыгранiчных рэгiёнаў. Старшынствуе на
пасяджэннях Камiтэта сустаршыня прымаючага органа ўнутраных спраў.
Рашэннi Камiтэта носяць рэкамендуючы характар i могуць
праводзiцца ў жыцце загадамi адпаведных органаў унутраных спраў
прыгранiчных рэгiёнаў цi загадамi Бакоў.
Артыкул 11
Бакi самастойна нясуць расходы, якiя могуць узнiкаць у ходзе
рэалiзацыi гэтага пагаднення, калi не будзе ўзгоднены iншы парадак.
Артыкул 12
У мэтах рэалiзацыi i развiцця палажэнняў гэтага Пагаднення
органы ўнутраных спраў прыгранiчных рэгiёнаў могуць з улiкам
палажэнняў артыкулаў 2 i 3 гэтага Пагаднення падпiсваць дадатковыя
дакументы.
Артыкул 13
Спрэчныя пытаннi, якiя могуць узнiкнуць у сувязi з тлумачэннем
цi прымяненнем палажэнняў гэтага Пагаднення, будуць вырашацца шляхам
кансультацый i перамоў у рамках Камiтэта цi памiж прадстаўнiкамi
Бакоў.
Артыкул 14
Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i будзе
дзейнiчаць да заканчэння шасцi месяцаў з дня атрымання адным з Бакоў
пiсьмовага паведамлення другога Боку аб яго намеры спынiць яго
дзеянне.
Здзейснена ў г.Кiеве 12 мая 1997 года у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства За Мiнiстэрства
ўнутраных спраў ўнутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь Украiны
Подпiс Подпiс
|