Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Главное управление шоссейных дорог при Совете Министров Белорусской ССР от 26 июня 1965 г. "Пагадненне памiж Галоўным упраўленнем шасейных дарог пры Савеце Мiнiстраў Беларускай Савецкая Сацыялiстычнай Рэспублiкi i Мiнiстэрствам шляхоў зносiн Польскай Народнай Рэспублiкi аб утрыманнi пагранiчных аўтадарожных мастоў на савецка-польскай дзяржаўнай гранiцы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ГАЛОЎНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ ШАСЕЙНЫХ ДАРОГ
ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ
САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI I МIНIСТЭРСТВАМ ШЛЯХОЎ
ЗНОСIН ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ УТРЫМАННI
ПАГРАНIЧНЫХ АЎТАДАРОЖНЫХ МАСТОЎ НА САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЙ
ДЗЯРЖАЎНАЙ ГРАНIЦЫ *)

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 26 чэрвеня 1965 г.

     У  сувязi  з  артыкулам  27 пункт 2 Дагавора памiж Урадам Саюза
Савецкiх   Сацыялiстычных  Рэспублiк  i  Урадам  Польскай   Народнай
Рэспублiкi    аб    рэжыме   савецка-польскай  дзяржаўнай   гранiцы,
супрацоўнiцтве    i  ўзаемнай  дапамозе  па  пагранiчных   пытаннях,
падпiсанага  15  лютага  1961  года  ў  Маскве,  Галоўнае ўпраўленне
шасейных    дарог    пры    Савеце  Мiнiстраў  Беларускай   Савецкай
Сацыялiстычнай  Рэспублiкi  i  Мiнiстэрства  шляхоў  зносiн Польскай
Народнай    Рэспублiкi,    жадаючы  ўрэгуляваць  пытаннi   ўтрымання
пагранiчных  аўтадарожных  мастоў  на  савецка-польскай   дзяржаўнай
гранiцы, пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Гэта    Пагадненне    распаўсюджваецца  на  пералiчаныя   нiжэй
пагранiчныя   аўтадарожныя  масты  на  савецка-польскай   дзяржаўнай
гранiцы:
     1. жалезабетонны  мост  даўжынёй  43,3  м  на  рацэ Свiслач, на
ўчастку Берастовiца-Баброўнiкi аўтадарогi Ваўкавыск-Беласток;
     2. стальны  мост  даўжынёй  135,8  м  на  рацэ  Буг, на ўчастку
Брэст-Тарэспаль аўтадарогi Масква-Варшава,
     якiя  цалкам  пабудаваны  на сродкi i за кошт Польскай Народнай
Рэспублiкi i з'яўляюцца яе ўласнасцю.

                             Артыкул 2

     Кожны  Дагаворны  Бок  будзе  ўтрымлiваць  поўнасцю  па  аднаму
пагранiчнаму аўтадарожнаму масту па ўсёй яго даўжынi, а менавiта:
     1. Беларускi Бок будзе ўтрымлiваць пагранiчны аўтадарожны мост,
указаны ў артыкуле 1, пункт 2, з моманту яго перадачы Польскiм Бокам
згодна з пастановамi артыкула 9;
     2. Польскi  Бок  будзе ўтрымлiваць пагранiчны аўтадарожны мост,
указаны ў артыкуле 1, пункт 1.

                             Артыкул 3

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  будзе ўтрымлiваць мост, уключаючы яго
абслугоўванне,    рамонт,   аднаўленне  i  кансервацыю,  а   таксама
забяспечыць патрэбны i бяспечны стан маста для аўтамабiльнага руху.
     2. Апрача работ, указаных у пункце 1, кожны Дагаворны Бок будзе
забяспечваць  пад утрымлiваемым iм мастом пропуск ледаходу i высокай
вады, ачыстку i ўмацаванне рэчышча рэчкi пад мастом i на патрабуемай
працягласцi  ад  яго,  а  таксама  ўтрымлiваць  у  патрэбным стане i
абслугоўваць  на  тэрыторыi  сваёй  краiны  рэгуляцыйныя збудаваннi,
падыходы i з'езды, якiя адносяцца да маста.
     3. Кожны  Дагаворны  Бок устанаўлiвае на ўчастку маста на сваiм
баку i на падыходах паблiзу маста неабходныя знакi i шлагбаўмы.

                             Артыкул 4

     1. Усе   ўказаныя  ў  артыкуле  3  работы  праводзяцца   кожным
Дагаворным  Бокам  уласнымi  сродкамi  i  за  свой кошт без узаемных
разлiкаў.
     2. У выпадку пашкоджання або разбурэння маста, якое адбылося па
вiне  аднаго з Дагаворных Бакоў, расходы на адбудову маста нясе Бок,
па вiне якога адбылося пашкоджанне або разбурэнне. Адбудова маста не
аказвае ўплыву на права ўласнасцi на мост.

                             Артыкул 5

     У  выпадку  неабходнасцi перабудовы маста па ўмовах руху або па
iншых  прычынах абодва Дагаворныя Бакi заключаць асобнае пагадненне,
якое   вызначыць  аб'ём  работ,  парадак  iх  правядзення,   парадак
размеркавання  расходаў,  звязаных  з перабудовай, а таксама парадак
узаемных разлiкаў.

                             Артыкул 6

     Дагаворныя Бакi канстатуюць, што:
     1. у  адпаведнасцi  з  артыкулам 27 Дагавора памiж Урадам Саюза
Савецкiх   Сацыялiстычных  Рэспублiк  i  Урадам  Польскай   Народнай
Рэспублiкi    аб    рэжыме   савецка-польскай  дзяржаўнай   гранiцы,
супрацоўнiцтве    i  ўзаемнай  дапамозе  па  пагранiчных   пытаннях,
заключанага  15  лютага 1961 года ў Маскве, лiнiя дзяржаўнай гранiцы
памiж  Саюзам  Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Польскай Народнай
Рэспублiкай  будзе  па-ранейшаму  праходзiць  па  сярэдзiне   маста,
незалежна  ад  праходжання  лiнii  гранiцы  па  вадзе i незалежна ад
пастаноў гэтага Пагаднення;
     2. ахову  бяспекi  мастоў  забяспечвае  кожная  краiна на сваёй
тэрыторыi да сярэдзiны маста.

                             Артыкул 7

     1. З мэтай сумеснай праверкi ўтрымання пагранiчных аўтадарожных
мастоў,  а  таксама для ўзгаднення неабходных мерапрыемстваў у гэтай
галiне,  адпаведныя органы дарожнай адмiнiстрацыi абодвух Дагаворных
Бакоў будуць ствараць, па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн
раз  у  два  гады, спецыяльныя камiсii, якiя будуць рабiць тэхнiчныя
агляды гэтых пагранiчных мастоў.
     2. Вынiкi агляду мастоў разам з адпаведнымi прапановамi камiсii
павiнны  быць  выкладзены  ў  пратаколе,  якi  пасля  яго падпiсання
прадстаўнiкамi  адпаведных  органаў  дарожнай  адмiнiстрацыi абодвух
Дагаворных  Бакоў будзе з'яўляцца асновай для правядзення неабходных
работ ва ўзгодненыя тэрмiны.
     3. У  выпадку  рознагалосся  памiж  прадстаўнiкамi   адпаведных
органаў  дарожнай  адмiнiстрацыi  ў камiсii па вынiках агляду мастоў
пытанне перадаецца для вырашэння Галоўнаму ўпраўленню шасейных дарог
пры Савеце Мiнiстраў Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi i
Мiнiстэрству шляхоў зносiн Польскай Народнай Рэспублiкi.

                             Артыкул 8

     Пераход праз дзяржаўную гранiцу тэхнiчнага персаналу i рабочых,
а  таксама  iх прабыванне ў радыусе мастоў для агляду стану мастоў i
правядзення  неабходных  работ,  прадугледжаных  у гэтым Пагадненнi,
будуць  ажыццяўляцца  ў  адпаведнасцi з Пратаколам да Дагавора памiж
Урадам  Саюза  Савецкiх  Сацыялiстычных  Рэспублiк i Урадам Польскай
Народнай  Рэспублiкi  аб рэжыме савецка-польскай дзяржаўнай гранiцы,
супрацоўнiцтве    i  ўзаемнай  дапамозе  па  пагранiчных   пытаннях,
падпiсаным 15 лютага 1961 года ў Маскве.

                             Артыкул 9

     Перадача маста, указанага ў артыкуле 1, пункт 2, Польскiм Бокам
для  ўтрымання  Беларускаму  Боку  будзе  зроблена  на  працягу трох
месяцаў пасля ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення Змешанай камiсiяй,
утвараемай  на парытэтных  асновах.  Перадача  маста будзе аформлена
адпаведным пратаколам з указаннем тэхнiчнага стану маста.
     Польскi Бок перадасць  адначасова  Беларускаму  Боку  тэхнiчную
дакументацыю на ўказаны мост.

                             Артыкул 10

     Гэта    Пагадненне  падлягае  зацвярджэнню  ў  адпаведнасцi   з
унутрыдзяржаўнымi  правiламi кожнага з Дагаворных Бакоў i ўступiць у
сiлу    з  дня  абмену  пiсьмамi,  паведамляючымi  аб   зацвярджэннi
Пагаднення.

                             Артыкул 11

     Гэта Пагадненне заключана на неабмежаваны тэрмiн. Яно можа быць
дэнансiравана  кожным  з  Дагаворных  Бакоў i лiчыцца згубiўшым сваю
сiлу   пасля  заканчэння  шасцi  месяцаў  з  дня  атрымання   другiм
Дагаворным Бокам пiсьмовага паведамлення аб яго дэнансацыi.

     Складзена ў Мiнску дня 26 чэрвеня 1965 года ў двух экземплярах,
кожны  на  беларускай  i  польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

Па ўпаўнаважанню                        Па ўпаўнаважанню
Урада Беларускай Савецкай               Мiнiстра шляхоў зносiн
Сацыялiстычнай Рэспублiкi               Польскай Народнай Рэспублiкi
I.ГРЫГАРОВИЧ                            Я.БУШМА



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations