ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА
АБ ПРАЦОЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦI I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ ГРАМАДЗЯН
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЯКIЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI
МАЛДОВА, I ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА, ЯКIЯ ПРАЦУЮЦЬ НА
ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 25 лютага 1997 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Малдова, надалей
Бакi,
iмкнучыся развiваць супрацоўнiцтва ў галiне працоўнай дзейнасцi
i сацыяльнай абароны грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi
Малдова, якiя працуюць на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў,
ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
Дзеянне гэтага Пагаднення распаўсюджваецца на асоб (надалей
работнiкi) i членаў iх сем'яў, якiя з'яўляюцца грамадзянамi адной з
дзяржаў (надалей Бок выезду) або маюць пастаяннае месца жыхарства на
яе тэрыторыi i ажыццяўляюць сваю працоўную дзейнасць на
прадпрыемстах, у арганiзацыях, установах незалежна ад форм уласнасцi
i гаспадарання (надалей работадаўцы (наймальнiкi) на ўмовах
працоўнага дагавора (контракта) на тэрыторыi другой дзяржавы
(надалей Бок працаўладкавання).
Артыкул 2
У адпаведнасцi з мiжнароднымi актамi па правах челавека Бакi
абавязваюцца паважаць i забяспечваць правы ўсiх работнiкаў, занятых
на ўмовах дагавора (кантракта), i членаў iх сям'яў без дыскрымiнацыi
па прыкмеце полу, расавай прынадлежнасцi, мовы, па рэлiгiйных i
палiтычных перакананнях, этнiчнаму i сацыяльнаму паходжанню,
грамадзянству, узросту, маёмаснаму, сямейнаму становiшчу або па
любой iншай прыкмеце.
Артыкул 3
Органамi, упаўнаважанымi прадстаўляць Бакi ў рэалiзацыi гэтага
Пагаднення (надалей упаўнаважаныя органы), выступаюць:
ад Рэспублiкi Беларусь - Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь
па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва;
ад Рэспублiкi Малдова - Мiнiстэрства працы, сацыяльнай абароны
i сям'i Рэспублiкi Малдова.
Упаўнаважаныя органы маюць права прыцягваць i iншыя
кампетэнтныя органы Бакоў для вырашэння пытанняў, што вынiкаюць з
гэтага Пагаднення.
Усе пытаннi, звязаныя з выкананнем гэтага Пагаднення,
вырашаюцца шляхам узаемных кансультацый памiж упаўнаважанымi
органамi.
Упаўнаважаныя органы ўтвараюць рабочую групу па рэалiзацыi
гэтага Пагаднення i прыняццю аператыўных рашэнняў.
Рэгламент работы рабочай групы i палажэнне аб ёй зацвярджаюцца
ўпаўнаважанымi органамi.
Артыкул 4
Уезд работнiкаў на тэрыторыю Боку працаўладкавання, знаходжанне
на ёй i выезд з яе ажыццяўляюцца згодна з дзеючым заканадаўствам
гэтага Боку i мiжурадавымi пагадненнямi, якiя рэгулююць гэтыя
пытаннi.
Артыкул 5
Працоўная дзейнасць работнiка афармляецца працоўным дагаворам
(кантрактам), заключаным з работадаўцам (наймальнiкам) згодна з
заканадаўствам аб працы Боку працаўладкавання. Работадаўцы
(наймальнiкi) могуць выкарыстоўваць працу работнiкаў толькi пры
наяўнасцi ў iх дазволу на працаўладкаванне.
Артыкул 6
Пры змяненнi сiтуацыi на нацыянальных рынках працы Бакi на
падставе дамоўленасцi могуць уводзiць узаемныя абмежаваннi на прыём
работнiкаў.
Артыкул 7
Работнiкi Боку выезду, якiя працуюць на тэрыторыi Боку
працаўладкавання, выконваюць абавязкi i карыстаюцца правамi,
устаноўленымi заканадаўствам аб працы гэтага Боку, а таксама
паслугамi медыцынскiх, культурных, спартыўных, аздараўленчых i iншых
устаноў.
Артыкул 8
Працоўны стаж, у тым лiку льготны стаж i стаж работы па
спецыяльнасцi, набыты ў сувязi з працоўнай дзейнасцю на тэрыторыi
абедзвюх дзяржаў, узаемна прызнаецца Бакамi.
Пры канчатковым выездзе з Боку працаўладкавання работадаўцам
(наймальнiкам) выдаецца работнiку даведка або iншы дакумент, у якiм
змяшчаюцца звесткi аб працягласцi работы i заработнай плаце за гэты
перыяд (памесячна).
Артыкул 9
Пытаннi пенсiённага забеспячэння рэгулююцца асобным Пагадненнем
Бакоў.
Артыкул 10
Бакамi прызнаюцца, без дадатковай легалiзацыi, выдадзеныя
адпаведнымi кампетэнтымi органамi Бакоў ва ўстаноўленым парадку
дыпломы, пасведчаннi i iншыя дакументы дзяржаўнага ўзору (iх
натарыяльна завераныя копii) аб узроўнi адукацыi i квалiфiкацыi.
Артыкул 11
Усе вiды дапамог i выплат, што прадастаўляюцца работнiкам, якiя
працуюць на тэрыторыi Боку працаўладкавання, з прычыны часовай
непрацаздольнасцi, цяжарнасцi i родаў, прадастаўлення водпуску па
догляду дзiцяцi i ў iншых выпадках, устанаўлiваюцца i выплачваюцца
на падставе заканадаўства Боку працаўладкавання.
Усе расходы, звязаныя з прадастаўленнем указаных дапамог i
выплат, нясе Бок працаўладкавання.
Дапамогi i выплаты, якiя прадастаўляюцца сем'ям у сувязi з
выхаваннем i ўтрыманнем дзяцей, ажыццяўляюцца па месцы жыхарства
дзяцей у парадку i памерах, устаноўленых нацыянальнымi
заканадаўствамi Бакоў.
Артыкул 12
У адносiнах да кампенсацыi работнiку ўрону (шкоды), нанесенага
калецтвам, прафесiйным захворваннем або iншым пашкоджаннем здароўя,
звязаным з выкананнем працоўных абавязкаў, Бакi будуць
прытрымлiвацца наступнага парадку:
1) кампенсацыя ўрону (шкоды) i дадатковых расходаў з прычыны
працоўнага калецтва або iншага пашкоджання здароўя, звязанага з
выкананнем iм працоўных абавязкаў, а таксама смерцi пацярпеўшага
ажыццяўляецца Бокам, нацыянальнае заканадаўства якога
распаўсюджвалася на работнiка на момант атрымання калецтва або
iншага пашкоджання здароўя;
2) кампенсацыя ўрону (шкоды) i дадатковых расходаў з прычыны
прафесiйнага захворвання, звязанага з выкананнем працоўных
абавязкаў, або наступiўшай у сувязi з iм смерцю пацярпеўшага
ажыццяўляецца дзяржавай, нацыянальнае заканадаўства якой
распаўсюджвалася на работнiка ў час яго працоўнай дзейнасцi, якая
выклiкала прафесiйнае захворванне, i ў тым выпадку, калi ўказанае
захворванне ўпершыню было выяўлена на тэрыторыi другой дзяржавы.
У тых выпадках, калi работнiк, якi атрымаў прафесiйнае
захворванне, працаваў у абедзвюх дзяржавах ва ўмовах i галiнах
дзейнасцi, што маглi выклiкаць прафесiйнае захворванне, кампенсацыя
ўрону (шкоды) ажыццяўляецца той дзяржавай, на тэрыторыi якой апошнi
раз выконвалася ўказаная работа;
3) кампенсацыя ўрону (шкоды) з прычыны прафесiйнага
захворвання, назначаная адным з Бакоў, пры абвастрэннi захворвання
пераглядаецца ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам гэтага
Боку. Аднак гэта палажэнне не прымяняецца, калi абвастрэнне
захворвання звязана з працоўнай дзейнасцю, якая магла выклiкаць
прафесiйнае захворванне на прадпрыемствах, ва ўстановах,
арганiзацыях другой дзяржавы ў перыяд, калi да работнiка прымянялася
заканадаўства гэтай дзяржавы.
У выпадку страты працаздольнасцi або смерцi работнiка з прычыны
працоўнага калецтва або iншага пашкоджання здароўя па вiне
работадаўцы (наймальнiка) апошнi аплачвае праезд пацярпеўшага да
пункта прызначэння i суправаджаючых яго асоб у абодва канцы
незалежна ад вiду транспарту.
У выпадку спынення працоўных адносiн i вяртання пацярпеўшага на
тэрыторыю Боку выезду работадаўца (наймальнiк) абавязан пералiчваць
яму сродкi, якiя кампенсуюць нанесены здароўю ўрон (шкоду), у
памерах, прадугледжаных заканадаўствам Боку працаўладкавання.
Работадаўца (наймальнiк) кампенсуе пацярпеўшаму расходы на
лячэнне i рэабiлiтацыю згодна з актамi (рахункамi), прад'яўленымi
дзяржаўнымi арганiзацыямi, установамi аховы здароўя i сацыяльнага
забеспячэння дзяржавы, якая ажыццяўляе лячэнне i рэабiлiтацыю. Калi
правы i абавязкi лiквiдаванага прадпрыемства не пераходзяць да
правапераемнiка, яно абавязана капiталiзаваць i ўнесцi ў органы
другой дзяржавы, што ажыццяўляе фiнансаванне гэтых выплат, сумы,
якiя падлягаюць выплаце для кампенсацыi ўрону (шкоды).
Дзеянне гэтага артыкула распаўсюджваецца i на выпадкi, якiя
ўзнiклi да таго, як гэта Пагадненне ўвайшло ў сiлу.
Артыкул 13
Расходы па праезду работнiкаў i членаў iх сем'яў ад месца
жыхарства да пункта прызначэння, расходы па перавозцы асабiстай
маёмасцi з тэрыторыi Боку выезду на тэрыторыю Боку працаўладкавання
i тыя ж расходы пасля заканчэння тэрмiну дагавора (кантракта) на
зваротны шлях, а таксама расходы, выклiканыя захворваннем або
стацыянарным лячэннем у дарозе, нясе работадаўца (наймальнiк).
У выпадку скасавання дагавора (кантракта) па iнiцыятыве
работнiка апошнi нясе ўказаныя расходы, калi iншае не прадугледжана
працоўным дагаворам (кантрактам).
Артыкул 14
Работадаўца (наймальнiк) забяспечвае работнiкаў i членаў iх
сем'яў добраўпарадкаваным жыллём, якое адпавядае санiтарным i
тэхнiчным нормам.
Артыкул 15
Увоз работнiкамi i членамi iх сем'яў асабiстай маёмасцi,
рабочых iнтрументаў i абсталявання на Бок працаўладкавання i пры
вяртаннi - на Бок выезду, а таксама вываз тавараў, набытых
работнiкамi i членамi iх сем'яў на працоўныя даходы на Баку
працаўладкавання, ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца мытным
заканадаўствам Бакоў.
Артыкул 16
Работнiкi i члены iх сем'яў, якiя пражываюць на тэрыторыi адной
з дзяржаў, могуць звярнуцца па пытаннях, што маюць дачыненне да
гэтага Пагаднення, у адпаведны орган другой дзяржавы непасрэдна або
праз адпаведны орган па месцы жыхарства.
Па iх запытах кампетентныя органы аднаго Боку прадастаўляюць
кампетэнтным органам другога Боку неабходныя дакументы i архiўныя
матэрыялы.
Артыкул 17
Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў i будзе
аўтаматычна прадаўжацца кожны раз на адзiн год, калi нiводны з Бакоў
не заявiць аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне шляхам пiсьмовага
паведамлення не менш чым за 6 месяцаў да сканчэння адпаведнага
перыяду.
У выпадку спынення дзеяння Пагаднення яго палажэннi застаюцца ў
сiле ў дачыненнi да працоўных дагавораў (кантрактаў), заключаных
работнiкамi з работадаўцамi (наймальнiкамi), да сканчэння тэрмiну,
на якi яны былi заключаны.
Артыкул 18
Гэта Пагадненне ўваходзiць у сiлу з дня абмену нотамi, якiмi
Бакi паведамляюць адзiн аднаму аб выкананнi ўсiх унутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для ўваходжання яго ў сiлу.
Здзейснена ў г.Кiшынёве 5 мая 1994 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i румынскай мовах, пры гэтым абодва тэксты аўтэнтычныя
i маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Рэспублiкi Малдова ______________ подпiс
|