ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА ДАНIЯ
АБ РАЗВIЦЦI ЭКАНАМIЧНАГА, ПРАМЫСЛОВАГА I ТЭХНIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА
*)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 7 лiстапада 1994 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Каралеўства Данiя, якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
жадаючы зрабiць новы ўклад у пашырэнне i iнтэнсiфiкацыю iх
узаемаадносiн на аснове раўнапраўя i ўзаемнай выгады,
жадаючы ў поўным аб'ёме выкарыстаць новыя магчымасцi для
далейшага ўмацавання iх супрацоўнiцтва,
прызнаючы свае адпаведныя мiжнародныя абавязацельствы ва
ўзаемным гандлi,
падкрэслiваючы сваё жаданне забяспечыць непарыўнасць
беларуска-дацкага супрацоўнiцтва,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца развiваць i заахвочваць
эканамiчнае, прамысловае i тэхнiчнае супрацоўнiцтва памiж
зацiкаўленымi ўстановамi, арганiзацыямi i прадпрыемствамi ў абедзвюх
краiнах. Гэта супрацоўнiцтва будзе развiвацца ў розных сферах
эканамiчнага жыцця, а таксама ў галiне прыкладной навукi i тэхнiкi ў
наступных напрамках дзейнасцi:
а) супрацоўнiцтва па праектах, якiя выклiкаюць сумесную
зацiкаўленасць, уключаючы iнвестыцыi, дамоўленасцi па лiцэнзiях i
"ноу-хау" памiж беларускiмi i дацкiмi прадпрыемствамi i ўстановамi ў
абедзвюх краiнах i на рынках трэцiх краiн,
б) даследаваннi i вiзiты з мэтай ажыццяўлення сумесных
праектаў,
в) правядзенне курсаў i канферэнцый для спецыялiстаў,
г) абмен спецыялiстамi i практыкантамi,
д) абмен тэхнiчнай дакументацыяй i iнфармацыяй,
е) iншыя ўзаемавыгадныя формы супрацоўнiцтва.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi актыўна супрацоўнiчаюць у вызначэннi праектаў,
якiя з'яўляюцца асаблiва важнымi для развiцця рыначнай эканомiкi ў
Рэспублiцы Беларусь. Пры ажыццяўленнi такiх праектаў належыць
улiчваць, акрамя iншых аспектаў i па ўзаемнай згодзе, вопыт дацкiх
грамадскiх устаноў i прадпрыемстваў.
Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца вызначаць праекты, якiя маглi б
быць фiнансаваны ў рамках iснуючых i будучых двухбаковых i
шматбаковых праграм дапамогi.
Артыкул 3
Улiчваючы структуру эканомiк абедзвюх краiн, могуць быць
знойдзены асаблiва перспектыўныя сферы эканамiчнага супрацоўнiцтва ў
галiнах прамысловай вытворчасцi, сельскай гаспадаркi, перапрацоўкi
харчовых прадуктаў, лясной гаспадаркi, рыбаводства, энергетыкi,
iнфраструктуры, транспарта i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння,
камунiкацый, iнфарматыкi, аховы здароўя, будаўнiцтва, кансалтынгу,
турызму, развiцця дзяржаўнага сектара, фiнансавага сектара,
прафесiйнай падрыхтоўкi кадраў i аховы навакольнага асяроддзя.
Дагаворныя Бакi могуць вызначаць iншыя сферы супрацоўнiцтва,
якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць.
Артыкул 4
Дагаворныя Бакi могуць заключаць дадатковыя пагадненнi, якiя
яны палiчаць неабходнымi i пажаданымi для далейшага развiцця
супрацоўнiцтва.
Артыкул 5
Для рэалiзацыi гэтага Пагаднення ствараецца Сумесная
Беларуска-Дацкая камiсiя, у склад якой увойдуць прадстаўнiкi
адпаведных урадавых органаў, а таксама асноўных гандлёвых,
прамысловых, сельскагаспадарчых, кансалтынгавых i фiнансавых
арганiзацый абедзвюх краiн.
У рамках сваiх магчымасцей Сумесная камiсiя:
аналiзуе эканамiчнае i дзелавое асяроддзе ў абедзвюх краiнах;
разглядае прапановы, якiя прадстаўлены любым з Дагаворных
Бакоў;
вызначае i ўдакладняе патэнцыяльныя напрамкi доўгатэрмiновага
эканамiчнага, прамысловага тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж
Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Данiя;
садзейнiчае стварэнню спрыяльных умоў для ўмацавання i
пашырэння такога супрацоўнiцтва;
заахвочвае ўдзел адпаведных прадпрыемстваў i арганiзацый у
сумеснай эканамiчнай дзейнасцi;
iмкнецца здымаць магчымыя перашкоды, што могуць узнiкнуць пры
ажыццяўленнi гэтага Пагаднення.
Артыкул 6
Сумесная камiсiя можа ствараць пастаянныя або часовыя рабочыя
групы экспертаў для разгляду канкрэтных пытанняў.
Сумесная Камiсiя збiраецца па ўзаемнай згодзе па чарзе ў
Рэспублiцы Беларусь i ў Каралеўстве Данiя.
Па просьбе любога з Дагаворных Бакоў для абмеркавання
канкрэтных пытанняў могуць праводзiцца сустрэчы Сустаршынь Сумеснай
камiсii.
Кожны з Дагаворных Бакоў у час прыёму прадстаўнiкоў другога
боку абавязуецца садзейнiчаць iм у выкананнi iх абавязкаў.
Артыкул 7
Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што садзейнiчанне ажыццяўленню, а
таксама ўзаемная ахова iнвестыцый на адпаведных тэрыторыях iх
дзяржаў з'яўляецца важнай перадумовай паспяховага эканамiчнага
супрацоўнiцтва.
Артыкул 8
Гэта Пагадненне ўступае ў силу з дня падпiсання i застаецца ў
сiле на неабмежаваны тэрмiн.
Любы з Дагаворных Бакоў можа спынiць дзеянне гэтага Пагаднення
па сканчэннi каляндарнага года пры ўмове атрымання папярэдне за 6
месяцаў пiсьмовага паведамлення адным з Дагаворных Бакоў.
Паведамленне аб спыненнi дзеяння не ўплывае на выкананне
кантрактаў i пагадненняў, падпiсаных на падставе палажэнняў гэтага
Пагаднення.
З даты падпiсання гэта Пагадненне спыняе, у тым, што датычыцца
адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Данiя, дзеянне
наступных Пагадненняў:
Пагаднення памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i
Каралеўствам Данiя аб эканамiчным i навукова-тэхнiчным
супрацоўнiцтве ад 17 лiпеня 1970 года;
Пагаднення памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i
Каралеўствам Данiя аб развiццi эканамiчнага, прамысловага,
навуковага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва да 28 жнiўня 1975 года.
У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для
гэтага iх адпаведнымi ўрадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.
Здзейснена ў Мiнску 7 лiстапада 1994 года, у двух аўтэнтычных
экзэмплярах, кожны на беларускай, дацкай i англiйскай мовах, пры
гэтым тэксты на трох мовах маюць аднолькавую сiлу. У выпадку
ўзнiкнення разыходжання ў тлумачэннi гэтых тэкстаў перавага
будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь
За Урад Каралеўства Данiя
|