ПАГАДНЕННЕ АБ ЭКАНАМІЧНЫМ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ ПАМІЖ УРАДАМ
СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛІКІ І УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
-----------------------------------------------------------
Название соглашения - с изменениями, внесенными нотой
[Соглашение между Правительством Республики Беларусь и
Правительством Словацкой Республики о внесении изменений в
Соглашение между Правительством Республики Беларусь и
Правительством Словацкой Республики о торгово-экономическом
и научно-техническом сотрудничестве от 10 февраля 1994
года, заключенное путем обмена нотами 30 апреля 2004 года]
от 30 апреля 2004 г
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб
гандлёва-эканамiчным i навукова-тэхнiчным
супрацоўнiцтве
-----------------------------------------------------------
Уступіла ў сілу 10 лютага 1994 г.
![Изменения и дополнения:
[Соглашение между Правительством Республики Беларусь и
Правительством Словацкой Республики о внесении изменений в
Соглашение между Правительством Республики Беларусь и
Правительством Словацкой Республики о торгово-
экономическом и научно-техническом сотрудничестве от 10
февраля 1994 года, заключенное путем обмена нотами 30
апреля 2004 года] от 30 апреля 2004 г.]
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Славацкай Рэспублікі, якія ў
далейшым называюцца Дагаворныя Бакі,
выказваючы жаданне развіваць добрасуседскія адносіны паміж
дзвюма дзяржавамі,
усведамляючы важнае значэнне традыцыйных гандлёва-эканамічных
сувязей і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва,
улічваючы глыбокія змены, якія адбываюцца ў эканоміцы абедзвюх
дзяржаў,
кіруючыся прынцыпамі раўнапраўя і ўзаемнай выгады,
прымаючы пад увагу абавязацельствы Славацкай Рэспублікі як
Дагаворнага Боку Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлі (ГАТТ)
і прызнаючы намаганні Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца норм і
правілаў, агульнапрынятых у сістэме міжнароднага гандлю, уключаючы
нормы і правілы ГАТТ,
дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць развіццю гандлёва-
эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей паміж юрыдычнымі і
фізічнымі асобамі абедзвюх дзяржаў, надалей «суб'екты», кіруючыся
агульнапрынятымі правіламі міжнароднага гандлю і нормамі
міжнароднага права.
Артыкул 2
Палажэнні гэтага Пагаднення не будуць распаўсюджвацца на
дзеючыя або будучыя выгады, дадзеныя якому-небудзь боку на падставе
яе членства або далучэння да мытнага, эканамічнага або фінансавага
саюза, супольнага рынку або зоны свабоднага гандлю. Названыя
палажэнні не будуць распаўсюджвацца на грамадзян або юрыдычных асоб
дзяржаў - членаў такога саюза, супольнага рынку або зоны свабоднага
гандлю або якой-небудзь трэцяй асобы.
-----------------------------------------------------------
Статья 2 - в редакции ноты [Соглашение между
Правительством Республики Беларусь и Правительством
Словацкой Республики о внесении изменений в Соглашение
между Правительством Республики Беларусь и Правительством
Словацкой Республики о торгово-экономическом и научно-
техническом сотрудничестве от 10 февраля 1994 года,
заключенное путем обмена нотами 30 апреля 2004 года] от 30
апреля 2004 г.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакі прадаставяць адзін аднаму рэжым
найбольшага спрыяння ва ўсіх галінах у тым, што датычыцца:
мытных пошлін і збораў, якія прымяняюцца ў адносінах да
імпарту і экспарту, уключаючы метады спагнання такіх пошлін
і збораў;
палажэнняў, якія маюць адносіны да мытнай ачысткі,
транзіту, складзіравання і перагрузкі;
падаткаў і іншых унутраных збораў любога роду, якія
спаганяюцца прама або ўскосна з імпартуемых тавараў;
метадаў і пераводаў плацяжоў;
правілаў, якія закранаюць пытанні продажу, закупкі,
транспарціроўкі, размеркавання і выкарыстання тавараў на
ўнутраным рынку.
-----------------------------------------------------------
Артыкул 3 Исключен.
-----------------------------------------------------------
Статья 3 исключена нотой [Соглашение между
Правительством Республики Беларусь и Правительством
Словацкой Республики о внесении изменений в Соглашение
между Правительством Республики Беларусь и Правительством
Словацкой Республики о торгово-экономическом и научно-
техническом сотрудничестве от 10 февраля 1994 года,
заключенное путем обмена нотами 30 апреля 2004 года] от 30
апреля 2004 г.
Артыкул 3
Палажэнні Артыкула 2 не распаўсюджваюцца на
прадастаўленне або працяг дзеяння:
а) пераваг, якія адзін з Дагаворных Бакоў прадастаўляе
суседнім дзяржавам у мэтах развіцця прыгранічнага гандлю;
б) пераваг, якія прадастаўляюцца па любой схеме для
пашырэння гандлю паміж краінамі, што развіваюцца, і па якой
адзін з Дагаворных Бакоў з'яўляецца або можа стаць
удзельнікам гандлёвых пагадненняў;
в) пераваг, якія вынікаюць з рэальнага або магчымага
ўдзелу аднаго з Дагаворных Бакоў у мытных саюзах і/або
зонах свабоднага гандлю.
-----------------------------------------------------------
Артыкул 4
Дагаворныя Бакі будуць ствараць спрыяльныя ўмовы для
заключэння і выканання кантрактаў па тавараабароце і аказанні паслуг
паміж суб'ектамі дзяржаў Дагаворных Бакоў, уключаючы выдачу
экспартных квот і ліцензій, у адпаведнасці з заканадаўствам, дзеючым
у кожнай з дзяржаў.
Артыкул 5
Усе разлікі і плацяжы будуць ажыццяўляцца ў свабодна
канверсуемай валюце ў адпаведнасці з фінансавым заканадаўствам,
дзеючым у дзяржавах Дагаворных Бакоў.
Упаўнаважаныя банкі Дагаворных Бакоў заключаць Міжбанкаўскае
пагадненне аб парадку ажыццяўлення разлікаў і плацяжоў.
Артыкул 6
Узаемныя пастаўкі тавараў і аказанне паслуг будуць
ажыццяўляцца фізічнымі і юрыдычнымі асобамі абедзвюх дзяржаў на
аснове сустрэчнага гандлю, кампенсацыйных здзелак, доўгатэрміновай
арэнды і тавараабмену або любой іншай формы супрацоўніцтва, якая
атрымала міжнароднае прызнанне, у адпаведнасці з заканадаўствам
кожнай з дзяржаў.
Артыкул 7
Дагаворныя Бакі, зыходзячы з таго, што навукова-тэхнічнае
супрацоўніцтва ў галіне фундаментальных і прыкладных навук,
перадавой тэхнікі і тэхналогіі іграе важную ролю ў эканамічным
развіцці, будуць ствараць неабходныя ўмовы для развіцця ўзаемных
сувязей у гэтай сферы.
Артыкул 8
Дагаворныя Бакі будуць надаваць асаблівую ўвагу развіццю
сувязей і супрацоўніцтва паміж вучонымі і спецыялістамі, навуковымі
арганізацыямі і прадпрыемствамі, уключаючы стварэнне сумесных
навуковых калектываў на часовай і пастаяннай аснове, распрацоўку
навукова-тэхнічных праблем і ажыццяўленне даследчых праектаў у мэтах
забеспячэння сацыяльнага і эканамічнага прагрэсу ў абедзвюх
дзяржавах.
Вынікі навукова-тэхнічных распрацовак, атрыманыя сумесна
суб'ектамі Дагаворных Бакоў, не могуць перадавацца трэцім асобам або
публікавацца без пісьмовай згоды дадзеных суб'ектаў.
Артыкул 9
Кожны з Дагаворных Бакоў будзе ствараць спрыяльныя ўмовы для
адкрыцця і дзейнасці на тэрыторыі іх дзяржаў прадстаўніцтваў фірм і
іх філіялаў, банкаў, гадлёвых цэнтраў, таварных і фондавых бірж,
кампаній для гандлёвай, прамысловай і кансультацыйнай дзейнасці, а
таксама іншых юрыдычных і фізічных асоб, якія садзейнічаюць развіццю
эканамічных адносін.
Артыкул 10
Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць беларускім і славацкім
суб'ектам у транзіце тавараў, якія паходзяць з тэрыторыі дзяржаў
Дагаварных Бакоў, праз тэрыторыю іх дзяржаў у трэція краіны за
выключэннем тавараў, якія забаронены да імпарту нацыянальным
заканадаўствам абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 11
З мэтай развіцця гандлёва-эканамічных адносін Дагаворныя Бакі
заключаць пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, а
таксама пагадненне аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый.
Дагаворныя Бакі не будуць прымаць дыскрымінацыйныя меры ва ўзаемных
эканамічных адносінах.
Артыкул 12
Дагаворныя Бакі будуць заахвочваць рух капіталу, сумесныя
інвестыцыі ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, павелічэнне
прытоку замежных інвестыцый, сумесны ўдзел суб'ектаў у праграмах
прыватызацыі ў адпаведнасці з дзеючым у абедзвюх краінах
заканадаўствам.
Артыкул 13
Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць ажыццяўленню
супрацоўніцтва паміж мытнымі органамі абедзвюх дзяржаў па пытаннях,
якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Артыкул 14
Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць абмену інфармацыяй паміж
адпаведнымі органамі і суб'ектамі абедзвюх дзяржаў, якая датычыцца
заканадаўства і знешняга гандлю, а таксама іншых галін
супрацоўніцтва, у тым ліку інфармацыяй аб важнейшых тэндэрах,
конкурсах, адкрытых конкурсах і іншых мерапрыемствах, што
садзейнічаюць развіццю ўзаемных эканамічных адносін.
Дагаворныя Бакі будуць падтрымліваць дзейнасць суб'ектаў,
накіраваную на арганізацыю выстаў, кірмашоў, семінараў, абмен
візітамі дэлегацый і прадпрымальнікаў і іншых мерапрыемстваў, якія
садзейнічаюць эканамічнаму супрацоўніцтву.
Артыкул 15
Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва ў
галіне навукі, тэхнікі, экалогіі, транспарта, сувязі, турызму,
падрыхтоўкі кадраў і ў іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную
цікавасць.
Артыкул 16
Гэтым Пагадненнем ствараецца Сумесная Беларуска-Славацкая
Камісія па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму
супрацоўніцтву, якая будзе збірацца па меры неабходнасці, але не
радзей аднаго разу ў год, па чарзе ў Рэспубліцы Беларусь і Славацкай
Рэспубліцы.
У задачы сумеснай камісіі будуць уваходзіць:
аналіз развіцця двухбаковых эканамічных адносін, у тым ліку
даследаванне ўсіх перашкод на шляху развіцця гандлю;
вызначэнне новых форм супрацоўніцтва, а таксама шляхоў іх
рэалізацыі, абмен інфармацыяй, неабходнай для эканамічнага
супрацоўніцтва;
распрацоўка прапаноў па паляпшэнні ўмоў гандлёва-эканамічнага,
прамысловага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж суб'ектамі
дзяржаў Дагаворных Бакоў.
Артыкул 17
Дагаворныя Бакі дамовіліся аб тым, што ўсе спрэчкі, якія
ўзнікаюць у сувязі з рэалізацыяй гэтага Пагаднення, будуць вырашацца
шляхам двухбаковых перамоў з улікам норм міжнароднага права.
Артыкул 18
Па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў у гэта Пагадненне могуць
быць унесены змяненні і дапаўненні.
Артыкул 19
З падпісаннем гэтага Пагаднення ў гандлёва-эканамічных
адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Славацкай Рэспублікай
страчваюць сілу:
Пагадненне паміж Урадам Беларускай Савецкай Сацыялістычнай
Рэспублікі і Урадам Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай Рэспублікі аб
гандлёва-эканамічных сувязях і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад
26 красавіка 1991 года і Дадатак да яго ад 22 красавіка 1992 года;
Плацёжнае Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам
Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай Рэспублікі ад 8 кастрычніка 1991
года.
Артыкул 20
Гэта Пагадненне ўступае ў сілу з даты яго падпісання. Дадзенае
Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмін.
Кожны з Дагаворных Бакоў можа дэнансаваць гэта Пагадненне
шляхам пісьмовага паведамлення другому Дагаворнаму Боку. Пагадненне
лічыцца страціўшым сілу па сканчэнні шасці месяцаў, лічачы з дня,
калі такое паведамленне было атрымана другім Дагаворным Бокам.
Здзейснена ў Браціславе 10 лютага 1994 года ў двух сапраўдных
экзэмплярах, кожны на беларускай і славацкай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сілу.
За Урад За Урад
Рэспублікі Беларусь Славацкай Рэспублікі
Подпіс Подпіс
|