Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 14 мая 1993 г. "Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхнiкi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ
 АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ НАВУКI I ТЭХНIКI *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 21 красавiка 1997 г.

     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Рэспублiкi Iндыя  (надалей -
"Дагаворныя Бакi"),

     улiчваючы iснуючыя памiж дзвюма краiнамi дружалюбныя адносiны;

     прызнаючы  важную ролю  навукi  i  тэхнiкi ў  развiццi эканомiк
абедзвюх краiн;

     жадаючы  ўмацоўваць  i  развiваць  супрацоўнiцтва  памiж дзвюма
краiнамi ў галiне навукi i тэхнiкi,

                     ДАМОВIЛIСЯ ПРА НАСТУПНАЕ:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя    Бакi   пагадзiлiся    ўмацоўваць   i    развiваць
супрацоўнiцтва  ў галiне  навукi i  тэхнiкi памiж дзвюма краiнамi на
аснове раўнапраўя i ўзаемнай выгады  ў адпаведнасцi з умовамi гэтага
Пагаднення i дзеючымi заканадаўствамi абедзвюх краiн.

                             Артыкул 2

     Супрацоўнiцтва памiж  Дагаворнымi Бакамi будзе  ажвццяўляцца па
наступных формах:

     а)        сумеснае         выкананне        навукова-даследчых,
доследна-канструктарскiх  i  праектных  работ,  уключаючы  абмен  iх
вынiкамi,  а таксама  абмен вучонымi,  спецыялiстамi i даследчыкамi,
якiя  ўдзельнiчаюць у выкананнi гэтых работ;

     б)  правядзенне  сумесных  навуковых  канферэнцый, сiмпозiумаў,
школ, семiнараў, выставак;

     в) абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй i дакументацыяй;

     г) сумеснае выкарыстанне прыбораў  i абсталявання для навуковых
даследаванняў;

     д) iншыя  формы навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва  на падставе
ўзаемнай дамоўленасцi памiж Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 3

     1. У мэтах рэалiзацыi гэтага Пагаднення будзе створана Сумесная
беларуска-iндыйская  камiсiя  па  супрацоўнiцтву  ў  галiне навукi i
тэхнiкi, у склад  якой увойдзе роўная колькасць членаў  ад кожнага з
Дагаворных  Бакоў. Сумесная  камiсiя будзе  складацца са  Старшынi i
Сакратара  ад  кожнай  з  дзвюх краiн  i  членаў, якiя назначаюцца ў
адпаведнасцi з правiламi, што ўстанаўлiваюцца Дагаворнымi Бакамi.

     2. Асноўнымi функцыямi Камiсii з'яўляюцца:

     а)   стварэнне   спрыяльных   умоў   для  рэалiзацыi  дадзенага
Пагаднення;

     б) садзейнiчанне выкананню сумесных праграм i праектаў;

     в)   абмен   думкамi    пра   перспектывы   навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва i абмеркаванне прапаноў па яго далейшаму развiццю.

     3. Пасяджэннi Сумеснай камiсii будуць праводзiцца штогод, а пры
неабходнасцi  па ўзаемнай  згодзе -  часцей, па  чарзе ў  Беларусi i
Iндыi.

     4. Сумесная камiсiя выпрацуе ўласныя правiлы працэдур.

                             Артыкул 4

     1.  Пералiк  галiн  супрацоўнiцтва  будзе  ўзгадняцца  Сумеснай
камiсiяй  у  выглядзе  Выканаўчых  праграм.  Дагаворныя  Бакi будуць
заахвочваць   заключэнне   пагадненняў,   накiраваных   на  развiццё
доўгатэрмiновага    супрацоўнiцтва   памiж   дзяржаўнымi   органамi,
навукова-даследчымi iнстытутамi,  навуковымi таварыствамi, вышэйшымi
навучальнымi  ўстановамi i  iншымi навукова-тэхнiчнымi арганiзацыямi
(надалей - "супрацоўнiчаючыя арганiзацыi").

     2. Указаныя пагадненнi павiнны ўключаць:

     а) мэту  i змест супрацоўнiцтва,  назвы органаў i  арганiзацый,
якiя ўдзельнiчаюць у выкананнi сумесных праграм i адказваюць за яго;

     б) аб'ём фiнансавання супрацоўнiцтва;

     в)  парадак выкарыстання  вынiкаў, атрыманых  у ходзе выканання
сумесных даследаванняў i распрацовак.

                             Артыкул 5

     Выдаткi па абмену экспертамi, вучонымi i iншымi спецыялiстамi ў
межах гэтага Пагаднення будуць пакрывацца па наступных правiлах:
     Дагаворны Бок, якi накiроўвае  спецыялiстаў, аплачвае iх праезд
туды  i назад  памiж сталiцамi   дзвюх краiн,  а Дагаворны  Бок, што
прымае спецыялiстаў,  аплачвае выдаткi па iх  пражыванню, праезду па
сваёй тэрыторыi, сутачныя, а таксама выдаткi па аказанню медыцынскай
дапамогi ў выпадку раптоўнага захворвання  або няшчаснага выпадку  ў
адпаведнасцi  з  прынятымi  ў   яго  краiне  правiламi  медыцынскага
абслугоўвання.

                             Артыкул 6

     1. Навукова-тэхнiчная  iнфармацыя, атрыманая ў  вынiку сумеснай
дзейнасцi  ў  межах  гэтага  Пагаднення,  за  выключэннем даных, што
складаюць  камерцыйную  тайну,  будзе  распаўсюджвацца  ў  сусветным
навуковым  супольнiцтве  агульнапрынятым  парадкам  у адпаведнасцi з
заканадаўствамi Дагаворных бакоў, а таксама правiламi i працэдурамi,
прынятымi   ў   супрацоўнiчаючых   арганiзацыях,   калi   iншае   не
прадугледжана пагадненнямi, зазначанымi ў артыкуле 4.

     2. Вучоныя,  тэхнiчныя эксперты i  арганiзацыi трэцiх краiн  цi
мiжнародныя  арганiзацыi са  згоды абодвух  Дагаворных Бакоў  могуць
запрашацца для  ўдзелу ў праектах  i праграмах, што  ажыццяўляюцца ў
межах гэтага Пагаднення. Выдаткi, звязаныя з такiм удзелам, павiнны,
як  правiла,  несцi  трэцiя  бакi,  калi  iншая  працэдура  не будзе
адобрана i пiсьмова ўзгоднена абодвума Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 7

     З мэтай  стварэння спрыяльных умоў  для супрацоўнiцтва ў  межах
гэтага Пагаднення кожны з Дагаворных  Бакоў у адпаведнасцi з дзеючым
на яго тэрыторыi заканадаўствам будзе садзейнiчаць:

     - паскарэнню  i спрашчэнню адпраўкi  i дастаўкi абсталявання  i
прыбораў на тэрыторыi двух Дагаворных Бакоў;
     - паскарэнню i спрашчэнню ўезду i выезду, вольнаму перамяшчэнню
i працы  асоб, якiя  ўдзельнiчаюць у  рэалiзацыi гэтага  Пагаднення,
уключаючы  iх доступ  у геаграфiчныя  раёны, што  маюць адносiны  да
гэтага Пагаднення, да неабходнай iнфармацыi, матэрыялаў, а таксама ў
арганiзацыi  i  да  асоб,  якiя  ўдзельнiчаюць  у  рэалiзацыi гэтага
Пагаднення.

                             Артыкул 8

     Палажэннi  гэтага Пагаднення  не супярэчаць iншым пагадненням i
дагаворам,  падпiсаным  памiж  Дагаворнымi  Бакамi,  а таксама iншым
мiжнародным   пагадненням,  удзельнiцамi   якiх  з'яўляюцца  абедзве
краiны.

                             Артыкул 9

     Пытаннi,  звязаныя  з   iнтэрпрэтацыяй  або  выкананнем  гэтага
Пагаднення,   павiнны   вырашацца    шляхам   правядзення   ўзаемных
кансультацый памiж Дагаворнымi Бакамi.

                            Артыкул 10

     1.  Гэтае   Пагадненне  падлягае  адабрэнню   двума  Урадамi  ў
адпаведнасцi з канстытуцыйнымi  працэдурамi  кожнай краiны i набывае
моц пасля абмену нотамi аб такiм адабрэннi.

     2. Дадзенае Пагадненне будзе заставацца  ў сiле на працягу пяцi
гадоў i аўтаматычна прадаўжацца  на наступны пяцiгадовы перыяд, калi
нi  адзiн  з  Дагаворных  Бакоў  за  12  месяцаў  да  свайго  намеру
датэрмiнова   спынiць   дзеянне   Пагаднення   не   накiруе  другому
Дагаворнаму Боку пiсьмовае паведамленне аб гэтым.

     3.  Па ўзаемнай  згодзе ў  дадзенае Пагадненне  могуць уносiцца
папраўкi, дапаўненнi i змены.

     4.  Папраўкi, спыненне  дзеяння або  сканчэнне тэрмiну  дзеяння
гэтага Пагаднення  не павiнны ўплываць  на выкананне любога  праекта
або  праграмы,  якiя  ўжо  ажыццяўляюцца  ў  адпаведнасцi з дадзеным
Пагадненнем i  поўнасцю не выкананы на  момант спынення цi сканчэння
тэрмiну яго дзеяння.

                            Артыкул 11

     Аддзел  навукi  i  новай  тэхнiкi  Кiраўнiцтва  Справамi  Урада
Рэспублiкi  Беларусь -  з беларускага  боку i  Дэпартамент навукi  i
тэхнiкi  Мiнiстэрства   навукi  i  тэхнiкi  Рэспублiкi   Iндыя  -  з
iндыйскага боку, адпаведна, ажыццяўляюць нагляд за выкананнем гэтага
Пагаднення, а таксама адказваюць за яго каардынацыю i рэалiзацыю.

     Заключана ў Нью-Делi  14 мая 1993 г. у  двух экзэмплярах, кожны
на беларускай,  хiндзi i англiйскай  мовах, прычым усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку  ўзнiкнення розначытанняў перавагу будзе
мець тэкст на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Iндыя                    ______________ подпiс



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations