Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 18 августа 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ
 РЭСПУБЛIКI ПА ПЫТАННЮ АБ ПУНКТАХ ПРОПУСКУ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 18 жнiўня 1993 г.

       Изменения и дополнения:
           Пратакол  паміж  Урадам  Рэспублікі  Беларусь  і   Урадам
       Латвійскай  Рэспублікі  «Аб унясенні змяненняў  у  Пагадненне
       паміж   Урадам   Рэспублікі  Беларусь  і  Урадам   Латвійскай
       Рэспублікі  па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жніўня  1993
       год» от 19 января 2007 г.


     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Латвiйскай Рэспублiкi,  якiя
называюцца далей "Бакамi",
     улiчваючы  неабходнасць  удасканальвання  арганiзацыi  пропуску
асоб, транспартных сродкаў, грузаў i iншай маёмасцi праз гранiцу,
     у  мэтах стварэння  спрыяльных умоў  для развiцця  мiжнароднага
руху памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     1.  Перасячэнне граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай
Рэспублікай будзе адбывацца праз наступныя пункты пропуску:
     чыгуначныя (рух пасажырскі і грузавы)
Бігосава                - Індра;
     аўтадарожныя (рух пасажырскі і грузавы)
Грыгароўшчына           - Патэрніекі
Урбаны                  - Сілене

            ________________________________________________________
            Пункт  1 статьи 1 - с изменениями, внесенными протоколом
         паміж   Урадам  Рэспублікі  Беларусь  і  Урадам  Латвійскай
         Рэспублікі «Аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам
         Рэспублікі  Беларусь  і  Урадам  Латвійскай  Рэспублікі  па
         пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жніўня 1993 года»  от  19
         января 2007 г.
     
            1.  Перасячэнне  граніцы  паміж Рэспублікай  Беларусь  і
         Латвійскай  Рэспублікай  будзе  адбывацца  праз   наступныя
         пункты пропуску:
            чыгуначныя (рух пасажырскі і грузавы)
Бігосава               - Індра;
     аўтадарожныя (рух пасажырскі і грузавы)
Грыгароўшчына          - Патэрніекі
Урбаны                 - Сілене
Друя                   - Піедруя
            ________________________________________________________


     2. Названыя  пункты пропуску будуць  адчынены кругласутачна для
руху асоб, транспартных сродкаў  i перамяшчэння грузаў, незалежна ад
iх грамадзянства альбо дзяржаўнай прыналежнасцi.

     3. Перасячэння  гранiцы праз аўтадарожныя  пункты пропуску можа
адбывацца з ужываннем транспартных сродкаў або пяшком.

     4.  Для  перасячэння  граніцы жыхарамі  прыгранічных  тэрыторый
Рэспублікі  Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, якія накіроўваюцца  на
прыгранічныя  тэрыторыі  дзяржавы  другога  Боку  пяшком   альбо   з
ужываннем  транспартных  сродкаў, што  знаходзяцца  ў  іх  асабістым
карыстанні,  вагой  не больш за 3,5 тоны, без тавара,  які  належыць
дэклараванню, будуць адкрыты наступныя пункты пропуску:
     Ліпаўка - Ворзава;
     Плюсы - Каплава;
     Гаўрыліна - Мейкшаны;
     Друя - Піедруя.
     Парадак  вызначэння  рэжыму  работы  і  перасячэння  граніцы  ў
дадзеных  пунктах  пропуску  ўстанаўліваецца  асобнымі  пагадненнямі
паміж Бакамі. 
            ________________________________________________________
            Пункт  4  статьи 1 - в редакции протокола  паміж  Урадам
         Рэспублікі  Беларусь  і  Урадам Латвійскай  Рэспублікі  «Аб
         унясенні  змяненняў  у Пагадненне паміж  Урадам  Рэспублікі
         Беларусь  і  Урадам  Латвійскай Рэспублікі  па  пытанню  аб
         пунктах  пропуску  ад 18 жніўня 1993 года»   от  19  января
         2007 г.
     
            4.  Для  руху  асоб, транспартных сродкаў і перамяшчэння
         груза  Рэспублікі  Беларусь і Латвійскай Рэспублікі  будуць
         адкрыты пункты пропуску:
Ліпаўка              - Ворзава
Плюсы                - Каплава
            Парадак пропуску прыгранічнага насельніцтва Бакоў  будзе
         вызначаны ў асобным Пагадненні.
            ________________________________________________________


                             Артыкул 2

     Пры  распрацоўцы  i  рэалiзацыi  праектаў  упарадкавання пункта
пропуску Бакi  могуць прадугледжваць стварэнне  ўмоў па ажыццяўленню
сумеснага пагранiчнага, мытнага i iншага кантролю.

                             Артыкул 3

     Бакi   прымуць   неабходныя   рашэннi   па  наладжванню  работы
кантралюючых  органаў  у  пунктах  пропуску.  Пры  рэалiзацыi  гэтых
рашэнняў Бакi будуць прытрымлiвацца прынцыпаў,  змешчаных у артыкуле
2 гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 4

     Адкрыцце,  спыненне, закрыцце  цi абмежаванне,  або iншая змена
руху   праз   пункты   пропуску   будуць   ажыццяўляцца  на падставе
дамоўленасцi памiж Бакамi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.

                             Артыкул 5

     Спыненне  або  абмежаванне  руху   праз  пункты  пропуску  можа
ажыццяўляцца  ў  выпадку  сур'ёзнага  пагаршэння  на  iх санiтарнага
становiшча або  ўзнiкнення пагрозы грамадскай бяспецы.  Бок, якi мае
намер спынiць  або абмежаваць рух, паведамляе  аб гэтым другому Боку
не меней, чым за 5 дзён перад запланаваным закрыццем пункту пропуску
або абмежаваннем руху. У выпадках стыхiйных бедстваў або экалагiчных
катастроф  закрыцце пунктаў  пропуску або  абмежаванне руху  праз iх
ажыццяўляецца неадкладна з паведамленнем другому Боку.

                             Артыкул 6

     Кiраўнiкi  пагранiчных служб  Рэспублiкi Беларусь  i Латвiйскай
Рэспублiкi  па дамоўленасцi  памiж сабой  i ўзгадненню  з мытнымi  i
iншымi   органамi  Бакоў   могуць  у   асобных  выпадках   дазволiць
перасячэнне гранiцы па-за межамi азначаных пунктаў пропуску.

                             Артыкул 7

     Гэта Пагадненне ўваходзiць у сiлу з моманту яго падпiсання.
     Яно  падпiсана на  неабмежаваны тэрмiн,  можа быць  дэнансавана
шляхам абмену  нотамi i па сканчэннi  90 сутак з дня  яго дэнансацыi
страцiць сiлу.

     Заключана  18  жнiўня  1993  года  ў двух экземплярах, кожны на
беларускай i латышскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую
сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Латвiйскай Рэспублiкi               ______________ подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations