ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА ПАГРАНIЧНЫХ ПЫТАННЯХ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 18 жнiўня 1993 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Латвiйскай Рэспублiкi, якiя
далей называюцца "Бакi",
кiруючыся агульнапрызнанымi прынцыпамi i нормамi мiжнароднага
права i паважаючы суверэнiтэт i тэрытарыяльную цэласнасць дзвюх
дзяржаў,
выказваючы прыхiльнасць палажэнням Заключнага Акта Нарады па
бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, а таксама палажэнням Дэкларацыi
аб прынцыпах добрасуседскiх адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i
Латвiйскай Рэспублiкай ад 16 снежня 1991 года,
iмкнучыся да вырашэння пагранiчных пытанняў у духу
супрацоўнiцтва, узаемапаразумення i добрасуседства,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Пры вырашэннi пытанняў, прадугледжаных гэтым Пагадненнем, Бакi
да заканчэння дэмаркацыi беларуска-латвiйскай дзяржаўнай гранiцы
будуць зыходзiць з лiнii адмiнiстратыўнай гранiцы памiж Рэспублiкай
Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай, якая супадае з латвiйскай
дзяржаўнай гранiцай на участку, якi разглядаецца па стану на
16 чэрвеня 1940 года.
Артыкул 2
Бакi ў рамках сваiх нацыянальных заканадаўстваў i на падставе
ўзаемнасцi будуць ажыццяўляць супрацоўнiцтва па наступных
накiрунках:
2.1. Распрацоўка i прыняцце ўзгодненых мер па супрацьдзеянню
працэсам нелегальнай мiграцыi, тэрарызму, кантрабандзе, наркабiзнесу
i iншай злачыннай дзейнасцi праз дзяржаўную гранiцу;
2.2. Узгадненне дзеянняў па ажыццяўленню пагранiчнага i iншых
вiдаў кантролю за рухам асоб, транспартных сродкаў i грузаў праз
дзяржаўную гранiцу. Упарадкаванне дзейнасцi пунктаў пропуску праз
гранiцу;
2.3. Узаемнае iнфармацыйнае забеспячэнне на бязвыплатнай
падставе сiстэм кiравання органаў аховы гранiцы Бакоў аб становiшчы
ў прыгранiчных раёнах, у тым лiку аб грамадзянах i асобах без
грамадзянства, уезд якiм на тэрыторыю Бакоў забаронены;
2.4. Ажыццяўленне ўзгодненых мер па упарадкаванню земле- i
водакарыстання, вядзенне iншай гаспадарчай дзейнасцi паблiзу
дзяржаўнай гранiцы, карыстання аб'ектамi чыгуначных, аўтамабiльных,
рачных зносiн i iншымi камунiкацыйнымi збудаваннямi;
2.5. Стварэнне ўмоў для гарантаванай узаемнай экалагiчнай
бяспекi, ахова навакольнага асяроддзя i рацыянальнае выкарыстанне
прыродных рэсурсаў у мэтах паляпшэння вод, паветра, глебы i лясоў,
аховы флоры i фауны. Папярэджванне насельнiцтва аб экалагiчнай
небяспецы або стыхiйных няшчасцях у прыгранiчных раёнах;
2.6. Санаторна-курортнае i медыцынскае забеспячэнне грамадзян
Бакоў, у тым лiку ваеннаслужачых органаў аховы гранiцы i членаў iх
сямей;
2.7. Размяшчэнне заказаў на вытворчасць i рамонт
матэрыяльна-тэхнiчных сродкаў, якiя ажыццяўляюцца на прадпрыемствах
Бакоў у iнтарэсах забеспячэння аховы дзяржаўнай гранiцы.
Iншыя накiрункi супрацоўнiцтва могуць быць уключаны дадаткова
па ўзаемнай дамоўленасцi кампетэнтных органаў абодвух Бакоў.
Артыкул 3
Бакi даручаюць сваiм адпаведным органам заключыць неабходныя на
перыяд падпiсання пагаднення аб рэжыме дзяржаўнай гранiцы памiж
Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай пагадненнi на
накiрунках супрацоўнiцтва, выкладзеных у Артыкуле 2 гэтага
Пагаднення.
Артыкул 4
У мэтах аператыўнага i квалiфiкаванага вырашэння ўзнiкаючых па
дзяржаўнай гранiцы спрэчак i iншых пытанняў, якiя звязаны з
падтрыманнем рэжыму гранiцы, Бакi ў месячны тэрмiн пасля падпiсання
Дагавора аб устанаўленнi дзяржаўнай гранiцы памiж Рэспублiкай
Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай парадкам, якi ўстаноўлены ў кожнай
з абедзвюх дзяржаў, створаць адпаведныя пагранпрадстаўнiцкiя
апараты.
Аб устанаўленнi ўчасткаў пагранпрадстаўнiцкай дзейнасцi,
прызначэннi на iх Пагранiчных Упаўнаважаных i iх намеснiкаў Бакi
ўзаемна паведамяць адзiн аднаму па дыпламатычных каналах.
Артыкул 5
Бакi лiчаць неабходным стварыць каналы сувязi памiж органамi
аховы гранiцы Бакоў.
Кожны Бок фiнансуе эксплуатацыю такiх каналаў сувязi на сваёй
тэрыторыi.
Артыкул 6
Палажэннi гэтага Пагаднення не закранаюць правоў i
абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з дагавораў i пагадненняў,
заключаных кожным з Бакоў з iншымi дзяржавамi.
Артыкул 7
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту падпiсання i будзе
дзейнiчаць да ўступлення ў сiлу пагаднення аб рэжыме дзяржаўнай
гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай.
Аформлена ў г.Рызе 18 жнiўня 1993 года у двух экземплярах,
кожны на беларускай, латышскай i рускай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
У выпадку рознага тлумачэння тэкстаў на беларускай i латышскай
мовах тэкст Пагаднення на рускай мове бярэцца за аснову.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Латвiйскай Рэспублiкi ______________ подпiс
|