Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб транспарцiроўцы прыроднага газу"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
 АБ ТРАНСПАРЦIРОЎЦЫ ПРЫРОДНАГА ГАЗУ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,

     у  мэтах далейшага  развiцця эканамiчнага  супрацоўнiцтва памiж
абедзвюма дзяржавамi на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады,

     пагадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi  ўпаўнаважваюць Дзяржаўнае  прадпрыемства "Белтрансгаз"  i
Газавы канцэрн Украiны "Укргазпрам",  у далейшым прадстаўнiкi Бакоў,
заключыць  кантракты   на  пастаўкi  прыроднага   газу,  ажыццяўляць
сумесныя  i скаардынаваныя  дзеяннi па  забеспячэнню транспарцiроўкi
яго на тэрыторыях Рэспублiкi Беларусь  i Украiны для спажыўцоў Бакоў
i пастаўкi  ў трэцiя  краiны, забяспечваючы  эфектыўнае выкарыстанне
сiстэм магiстральных газаправодаў.

                             Артыкул 2

     Аб'ёмы  паставак прыроднага  газу  спажыўцам  Бакоў i  ў трэцiя
краiны,  а  таксама  кошт  паслуг  за  транзiт  газу  праз тэрыторыi
абедзвюх дзяржаў вызначаюцца асобнымi мiжурадавымi пагадненнямi.

                             Артыкул 3

     Для    забеспячэння    нармальнага    функцыянавання   аб'ектаў
газатранспартных   сiстэм   Бакi   ажыццяўляюць   узаемныя  пастаўкi
матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў на аснове штогадовых пагадненняў.

                             Артыкул 4

     У   выпадку   ўзнiкнення   аварыйных   сiтуацый   на   аб'ектах
транспарцiроўкi  газу  прадстаўнiкi  Бакоў  аказваюць  адзiн  аднаму
ўзаемную  дапамогу спецыялiстамi,  тэхнiкай i матэрыяльна-тэхнiчнымi
рэсурсамi  для  хутчэйшай  лiквiдацыi  аварый  i аднаўлення паставак
прыроднага газу.

                             Артыкул 5

     Пытаннi,  якiя звязаны  з транспарцiроўкай  газу па  тэрыторыях
абедзвюх  дзяржаў   i  неагавораны  гэтым   Пагадненнем,  рэгулююцца
заканадаўствам i правiламi, дзеючымi на тэрыторыi кожнай з дзяржаў.

                             Артыкул 6

     Гэтае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў Бакоў па
мiжнародных   пагадненнях   i   дагаворах,   удзельнiкамi  якiх  яны
з'яўляюцца.

                             Артыкул 7

     Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту яго падпiсання.

     Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня  1992 г. у двух экземплярах, кожны
на  беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  пры  гэтым  усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations