ПАГАДНЕННЕ
МIЖ УРАДАМ I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ УКРАIНЫ АБ ПАРАДКУ ЎРЭГУЛЯВАННЯ ДАЎГАВЫХ
АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ I КРЭДЫТНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ
БЕЛАРУСЬ I УКРАIНАЙ У СУВЯЗI З ВЫХАДАМ УКРАIНЫ З РУБЛЁВАЙ ЗОНЫ *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.
Урад i Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь, Урад i Нацыянальны
банк Украiны, надалей Бакi,
у сувязi з увядзеннем Украiнай у абарачэнне ўкраiнскага
карбованца,
ПАГАДЗIЛIСЯ Ў НАСТУПНЫМ:
Артыкул I
Бакi прызналi неабходнасць поўнага ўрэгулявання даўгавых
абавязацельстваў i крэдытных патрабаванняў, што ўтварылiся па
вынiках гандлёва-эканамiчных адносiн памiж абедзвюма дзяржавамi i iх
гаспадарачымi суб'ектамi.
Урэгуляванню падлягаюць:
сальда ўзаемных разлiкаў, адлюстраванае на балансах
Нацыянальных банкаў абедзвюх дзяржаў па стану на 16 лiстапада 1992
г. з улiкам сум на шляху, г.зн. на дату ўвядзення Украiнай
украiнскага карбованца;
неаплачаныя грашовыя абавязацельствы i патрабаваннi
гаспадарачых суб'ектаў абедзвюх дзяржаў, адлюстраваныя на iх
балансах цi знаходзяцца на шляху на дзень увядзення ўкраiнскага
карбованца.
Даўгавыя абавязацельствы i патрабаваннi Бакоў у рублях, якiя
засталiся неўрэгуляваныя да 1 сакавiка 1993 г. i адлюстраваныя на
балансах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнага
банка Украiны, разглядаюцца як дзяржаўны доўг Урада адпаведнай
дзяржавы, умовы абслугоўвання якога вызначаюцца асобным пагадненнем.
Артыкул 2
Бакi будуць усяляк садзейнiчаць забеспячэнню найхутчэйшага
ажыццяўлення плацяжоў на карысць гаспадарачых суб'ектаў абедзвюх
дзяржаў.
Бакi пагадзiлiся правесцi мiждзяржаўны залiк пратэрмiнаваных
абавязацельстваў за фактычна пастаўленыя каштоўнасцi i аказаныя
паслугi прадпрыемстваў i арганiзацый абедзвюх дзяржаў па стану на
дату ўвядзення ўкраiнскага карбованца.
Артыкул 3
Прызнаючы неабходнасць удзелу ўсiх суверэнных дзяржаў -
суб'ектаў былога СССР у падзеле актываў i пасiваў банкаўскай сiстэмы
былога СССР, пытанне аб механiзме падзелу гэтых актываў i пасiваў па
балансу Дзяржбанка СССР павiнна быць вырашана шляхам заключэння
шматбаковага Пагаднення суверэнных дзяржаў.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экзэмплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тексты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
За Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Нацыянальны банк Украiны ______________ подпiс
|