Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб прынцыпах супрацоўнiцтва i ўмовах узаемаадносiн у галiне транспарту"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
 АБ ПРЫНЦЫПАХ СУПРАЦОЎНIЦТВА I ЎМОВАХ УЗАЕМААДНОСIН
 У ГАЛIНЕ ТРАНСПАРТУ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
     iмкнучыся  да   далейшага  развiцця  супрацоўнiцтва   ў  галiне
транспарту,
     жадаючы   палепшыць  грузавыя   i  пасажырскiя   зносiны  памiж
абедзвюма краiнамi,  а таксама транзiтам  па iх тэрыторыях  у трэцiя
краiны (уключаючы дзяржавы Садружнасцi Незалежных Дзяржаў),
     пагадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць  развiваць  i  паглыбляць  узаемнае  эканамiчнае i
навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва  ў галiне ўсiх  вiдаў транспарту i
iх iнфраструктуры.

                             Артыкул 2

     Кожны Бок  будзе забяспечваць на  сваёй тэрыторыi на  прынцыпах
узаемнасцi спрыяльныя  ўмовы для перавозак пасажыраў  i грузаў памiж
абедзвюма дзяржавамi  i транзiтам па  iх тэрыторыях i  ў паветранай
прасторы.

                             Артыкул 3

     Умовы,  парадак арганiзацыi  перавозак пасажыраў,  грузаў, руху
транспартных   сродкаў  памiж   дзяржавамi  -   удзельнiцамi  гэтага
Пагаднення,  а  таксама  транзiтам  па  iх  тэрыторыi  i  паветранай
прасторы  вызначаюцца па  вiдах транспарту  асобнымi пагадненнямi  з
улiкам    патрабаванняў   заканадаўства    Рэспублiкi   Беларусь   i
заканадаўства Украiны.

                             Артыкул 4

     1.  Бакi  пагадзiлiся  захоўваць  дзеючыя  правiлы, iнструкцыi,
стандарты i тэхнiчныя ўмовы, якiя рэгламентуюць работу транспарту.

     2.  Змены, а  таксама ўвядзенне  новых нарматыўных  дакументаў,
закранаючых   iнтарэсы  другога   Боку,  ўзгадняюцца   кампетэнтнымi
органамi Бакоў.

     3.   Бакi   будуць   iмкнуцца   да   унiфiкацыi   транспартнага
заканадаўства, дзеючага на iх тэрыторыi.

                             Артыкул 5

     Бакi  пакiдаюць за  сабой права  заключаць пагадненнi  ў галiне
транспарту  з  iншымi  дзяржавамi,  не  закранаючы iнтарэсаў другога
Боку, i ў выпадку заключэння iх паведамляюць пра гэта другому Боку.

                             Артыкул 6

     Бакi  пагадзiлiся  садзейнiчаць   развiццю  прамых  эканамiчных
сувязей   прадпрыемстваў   i   арганiзацый   транспарту  i  дарожнай
гаспадаркi абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 7

     Бакi дамовiлiся аб супрацоўнiцтве ў галiне навучання iнжынераў,
тэхнiкаў,  спецыялiстаў  масавых  прафесiй  транспарту i распрацоўкi
адзiных патрабаванняў да iх  падрыхтоўкi, а выдадзеныя аб заканчэннi
навучальнай установы квалiфiкацыйныя дакументы будуць мець юрыдычную
сiлу на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 8

     Плацяжы i  разлiкi памiж транспартнымi  арганiзацыямi i фiрмамi
абедзвюх  дзяржаў  праводзiцца  ў  адпаведнасцi  з  пагадненнямi  аб
разлiках i плацяжах памiж Бакамi.

                             Артыкул 9

     Пытаннi,   не   ўрэгуляваныя   гэтым   Пагадненнем,  а  таксама
мiжнароднымi пагадненнямi, удезльнiкамi якiх з'яўляюцца абодва Бакi,
будуць вырашацца згодна з унутраным заканадаўствам кожнай з дзяржаў.

                            Артыкул 10

     1.  З   мэтай  выканання  гэтага  Пагаднення,   а  таксама  пры
ўзнiкненнi  цяжкасцей   у  перавозках  памiж   абедзвюма  дзяржавамi
ўпаўнаважаныя  Бакоў  будуць   ажыццяўляць  непасрэдныя  кантакты  i
праводзiць  пры  неабходнасцi   двухбаковыя  нарады  для  выпрацоўкi
ўзаемапрымальных рашэнняў.

     2.  Змены   i  дапаўненнi  да   гэтага  Пагаднення  афармляюцца
пратаколамi, якiя пасля зацвярджэння цi ўзгаднення Бакамi з'яўляюцца
неад'емнай часткай Пагаднення.

                            Артыкул 11

     Гэтае  Пагадненне набывае  сiлу з  дня яго  падпiсання i  будзе
дзейнiчаць да  сканчэння тэрмiну ў 90  дзён з моманту, калi  адзiн з
Бакоў  паведамiць другому  Боку  шляхам  натыфiкацыi пра  свой намер
спынiць дзеянне Пагаднення.

     Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня  1992 г. у двух экземплярах, кожны
на  беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  пры  гэтым  усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations