Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение от 2 октября 1992 г. "Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Аўстрыя аб двухбаковых гандлёвых i эканамiчных сувязях"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ АЎСТРЫЯ
 АБ ДВУХБАКОВЫХ ГАНДЛЁВЫХ I ЭКАНАМIЧНЫХ СУВЯЗЯХ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 1 снежня 1995 г.


     Рэспублiка  Беларусь i  Рэспублiка Аўстрыя,  якiя называюцца  ў
далейшым "Дагаворныя Бакi",
     кiруючыся    жаданнем     умацоўваць    iснуючыя    двухбаковыя
знешнеэканамiчныя сувязi;
     iмкнучыся  садзейнiчаць  развiццю  тавараабароту, эканамiчнаму,
прамысловаму,  тэхнiчнаму  i  навукова-тэхнiчнаму  супрацоўнiцтву на
аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады;
     будучы  перакананымi,   што  гэта  Пагадненне   аб  двухбаковых
гандлёвых  i эканамiчных  сувязях створыць  спрыяльныя прадпасылкi i
трывалую аснову для далейшага развiцця двухбаковых знешнеэканамiчных
сувязей;
     зыходзячы з прынцыпаў рыначнай эканомiкi;
     у рамках заканадаўства, якое дзейнiчае ў абедзвюх дзяржавах,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя  Бакi  абавязуюцца  ў  рамках  дзеючага  ў  абедзвюх
дзяржавах заканадаўства садзейнiчаць  развiццю двухбаковых гандлёвых
i эканамiчных   сувязей    памiж   прадпрыемствамi,   арганiзацыямi,
таварыствамi i установамi, якiя называюцца ў далейшым "Суб'ектамi".

                             Артыкул 2

     Дагаворныя   Бакi,   зыходзячы   са   сваiх   магчымасцей  i  ў
адпаведнасцi з  заканадаўствам, якое дзейнiчае  ў кожнай з  дзяржаў,
будуць   садзейнiчаць  эканамiчнаму,   прамысловаму,  тэхнiчнаму   i
навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву.

     Дагаворныя Бакi пагадняюцца, што:

     а) асаблiвыя магчымасцi кааперацыi маюцца ў наступных галiнах:
     стварэнне  сумесных   прадпрыемстваў  i  прамыя   iнвестыцыi  ў
прамысловасць, гандаль i паслугi;
     спрыянне  перадачы тэхналогiй,  "ноў-хаў", уключаючы прыкладныя
даследаваннi;
     сельская  i лясная  гаспадарка, перапрацоўка сельскагаспадарчай
прадукцыi i харчовай прамысловасцi;
     рэканструкцыя,   мадэрнiзацыя,   расшырэнне   i   аўтаматызацыя
iснуючых     прамысловых    вытворчасцей,     уключаючы    канверсiю
прадпрыемстваў абароннай прамысловасцi;
     металургiчная i металаапрацоўчая прамысловасць;
     фармацэўтычная, медыцынская i хiмiчная прамысловасцi, уключаючы
ахову раслiн;
     вытворчасць будаўнiчых матэрыялаў;
     маркетынг, уключаючы супрацоўнiцтва з трэцiмi краiнамi;
     фiнансавыя i прамысловыя паслугi;
     энергетыка, сумесныя  пошук, здабыча, перапрацоўка  i маркетынг
нафты, у тым лiку i ў трэцiх краiнах;
     прафесiйная падрыхтоўка i падрыхтоўка кiруючых кадраў;
     арганiзацыя i  правядзенне кiрмашоў, выстаў  i семiнараў, абмен
гандлёва-эканамiчнымi дэлегацыямi i экспертамi;

     б)  праекты   рэалiзоўваюцца  ў  адпаведнасцi   з  найвышэйшымi
iснуючымi  ў  вышэйназваных  галiнах  экалагiчнымi патрабаваннямi да
тэхналогiй.

                             Артыкул 3

     1. Дагаворныя Бакi дамовiлiся  аб прынцыпе найбольшага спрыяння
ў адносiнах  да мытных  пошлiн i  iншых збораў,  а таксама  спосабах
спагнання  такiх мытных  пошлiн i  iншых збораў  пры вывазе  i ўвозе
тавараў.

     2.   Дагаворныя   Бакi   пагаднiлiся   ў   тым,   што  прынцып,
прадугледжаны   ў  п.1   гэтага  артыкула   не  распаўсюджваецца,  у
прыватнасцi,  на льготы  i прывiлеi,  якiя адзiн  з Дагаворных Бакоў
прадастаўляе цi прадаставiць у будучым:

     а) суседнiм дзяржавам у мэтах палягчэння прыгранiчнага  гандлю;

     б) дзяржавам, якiя  разам з ёй уваходзяць у  мытны саюз цi зону
свабоднага  цi прэферэнцыйнага  гандлю, якiя  ўжо iснуюць  цi будуць
створаны ў   будучым;

     в)  дзяржавам  -  членам  Садружнасцi  Незалежных  Дзяржаў  або
дзяржавам,  якiя  раней  уваходзiлi  ў  Саюз Савецкiх Сацыялiстычных
Рэспублiк;

     г) трэцiм краiнам у рамках шматбаковых дамоўленасцей, у якiх не
ўдзельнiчае другi Дагаворны Бок.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi пагадняюцца ў тым, што турызм можа ўнесцi ўклад
у паглыбленне двухбаковых знешнеэканамiчных сувязей.

     1.  Дагаворныя  Бакi  будуць  садзейнiчаць  развiццю  турызму ў
рамках  дзеючага  ў  кожнай   дзяржаве  заканадаўства  i  на  аснове
рэкамендацый    Канферэнцыi   Арганiзацыi    Аб'яднаных   Нацый   па
мiжнароднаму турызму  i мiжнародным вандраванням  (Рым, 1963 г.),  а
таксама "Хартыi турызму i кодэкса турыста" (Сафiя, 1985 г.).

     2.  Эканамiчнае,  прамысловае,  тэхнiчнае  i навукова-тэхнiчнае
супрацоўнiцтва ў рэалiзацыi турысцкiх праектаў, а таксама ў развiццi
адпаведнай   iнфраструктуры   ажыццяўляецца   на   прынцыпах   аховы
навакольнага асяроддзя i арганiзацыi турызму на якасным ўзроўнi.

                             Артыкул 5

     Зыходзячы  з  неабходнасцi   стварэння  эканамiчна  выгадных  i
экалагiчна   бяспечных   сiстэм   iнфраструктуры,   Дагаворныя  Бакi
дамовiлiся звяртаць асабiстую ўвагу кааперацыi ў наступных  галiнах:
     чыгуначны транспарт;
     суднаходнасць;
     паветраная сувязь;
     тэлекамунiкацыi;
     гарадскi транспарт;
     водная гаспадарка.

                             Артыкул 6

     Разлiкi  i плацяжы  ажыццяўляюцца  ў  адпаведнасцi з  дзеючам у
кожнай з дзяржаў фiнансавым  заканадаўствам у свабодна канверсаванай
валюце.

                             Артыкул 7

     1. Тавараабмен, а таксама эканамiчнае, прамысловае, тэхнiчнае i
навукова-тэхнiчнае  супрацоўнiцтва ў  рамках сапраўднага  Пагаднення
ажыццяўляецца на камерцыйнай аснове.

     2. Гандаль  памiж Суб'ектамi абедзвюх  дзяржаў ажыццяўляецца на
аснове рыначных цэн, калi Суб'екты не дамовiлiся аб iншым.

     3.   З  мэтай   павелiчэння  тавараабароту   i  пашырэння   яго
наменклатуры Суб'екты  Дагаворных Бакоў у рамках  дзеючага ў краiнах
Дагаворных  Бакоў заканадаўства  могуць ажыццяўляць  гандаль у любых
формах,  прынятых   у  мiжнароднай  гандлёвай   практыцы,  уключаючы
бартарныя i сустрэчныя аперацыi.

                             Артыкул 8

     1.  Дагаворныя  Бакi  распачнуць  кансультацыi,  як  толькi  ва
ўзаемным гандлi  будзе назiрацца ўвоз  якога-небудзь тавара ў  такой
колькасцi цi  па такiх цэнах, цi  на такiх умовах, якiя  наносяць цi
пагражаюць нанесцi  значны ўрон вытворцам  падобных альбо непасрэдна
канкурыруючых тавараў.

     2. Калi  ў ходзе гэтых  кансультацый Дагаворныя Бакi  аднадушна
ўстановяць, што  пададзеная ў пункце  1 сiтуацыя мае  месца, то ўвоз
будзе абмежаваны  цi будуць прыняты iншыя  меры з мэтай прадухiлення
цi лiквiдавання ўрону.

     3. Калi Дагаворныя Бакi не  прыдуць да згоды, то Дагаворны Бок,
якi  падаў  заяву  аб  правядзеннi  кансультацый,  будзе  мець права
абмежаваць увоз адпаведных тавараў у той ступенi, цi на такi тэрмiн,
якiя  неабходны  для  прадухiлення   цi  лiквiдавання  ўрону.  Другi
Дагаворны Бок  у такiм выпадку  будзе мець права  адступiць ад сваiх
абавязкаў  перад   першым  Дагаворным  Бокам   у  памерах  прыкладна
эквiвалентнага аб'ёму гандлю.

     4. У выпадках, калi адтэрмiноўка нанесла б значны ўрон, часовыя
меры  могуць  быць  прыняты  без  папярэднiх  кансультацый.  У гэтым
выпадку Дагаворны  Бок, якi ўжыў  гэтыя меры, неадкладна  i пiсьмова
паведамляе   аб   гэтым   другому   Дагаворнаму   Боку,  пасля  чаго
кансультацыi павiнны быць пачаты неадкладна.

     5. Пры  выбары мер у адпаведнасцi  з гэтым артыкулам Дагаворныя
Бакi будуць  аддаваць перавагу мерапрыемствам,  якiя робяць найменшы
негатыўны ўплыў на далейшае функцыянiраванне гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 9

     Дагаворныя  Бакi  прызнаюць  карыснасць  i  неабходнасць  больш
актыўнага  ўдзелу  малых  i  сярэднiх  прадпрыемстваў  у двухбаковых
гандлёва-эканамiчных сувязях.

                            Артыкул 10

     1.  Дагаворныя Бакi  рэкамендуюць Суб'ектам  вырашаць спрэчкi ў
першую чаргу па-сяброўску пры ўзаемнай згодзе.

     2.   У   рамках   дзеючага   ў   дзяржавах   Дагаворных   Бакоў
заканадаўства:
     Дагаворныя   Бакi   заахвочваюць   скарыстанне   арбiтражу  для
ўрэгулявання спрэчных  пытанняў памiж Суб'ектамi  абодвух Дагаворных
Бакоў, звязаных  з гандлёвымi i кааперацыйнымi  здзелкамi, а таксама
са здзелкамi, якiя ўзнiкаюць пры стварэннi сумесных прадпрыемстваў i
ажыццяўленнi прамых капiталаўкладанняў;
     Дагаворныя  Бакi  заахвочваюць  прымяненне  арбiтражных правiл,
распрацаваных  Камiсiяй   Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый   па  праву
мiжнароднага  гандлю  (ЮНСIТРАЛ),  i  прыцягненне  арбiтражу адной з
дзяржаў  - удзельнiц  Канвенцыi  аб  прызнаннi i  выкананнi замежных
арбiтражных рашэнняў (Нью-Йорк, 1958 г.).

                            Артыкул 11

     Пасля  спынення  дзеяння   дадзенага  Пагаднення  поўнасцю  або
часткова  яго   палажэннi  будуць  прымяняцца   да  ўсiх  заключаных
Суб'ектамi кантрактаў, абавязацельствы па  якiх узнiклi ў перыяд яго
дзеяння i не выкананы да моманту спынення або змянення  Пагаднення.

                            Артыкул 12

     1. Дадзеным Пагадненнем ствараецца змешаная камiсiя, якая будзе
збiрацца па жаданню аднаго з  Дагаворных Бакоў па чарзе ў Рэспублiцы
Беларусь i Рэспублiцы Аўстрыя.

     2. У задачы гэтай змешанай камiсii будзе ўваходзiць:
     аналiз развiцця двухбаковых гандлёвых i эканамiчных сувязей;
     вызначэнне новых перспектыў супрацоўнiцтва, а таксама шляхоў iх
рэалiзацыi;
     распрацоўка    прапаноў   па   паляпшэнню   ўмоў  эканамiчнага,
прамысловага, тэхнiчнага i  навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж
Суб'ектамi абодвух Бакоў.

                            Артыкул 13

     Са дня сапраўднага ўдзелу аднаго Дагаворнага Боку альбо абодвух
Дагаворных  Бакоў  у  Еўрапейскай  Эканамiчнай  Прасторы  (ЕЭП)  або
уваходжання  ў  Еўрапейскае  Супольнiцтва  альбо  арганiзацыi,  якiя
будуць iх правапрыемнiкамi, Дагаворныя  Бакi не будуць звязаны гэтым
Пагадненнем у  той частцы, якая  будзе несумяшчальнай з  iх статусам
членаў зазначаных у гэтым артыкуле арганiзацый.

     2.  У  такiм  выпадку  Дагаворныя  Бакi  сумесна  вызначаць тыя
палажэннi гэтага Пагаднення, якiя будуць дзейнiчаць у далейшым.

                            Артыкул 14

     1.  Дадзенае Пагадненне  заключаецца  тэрмiнам  на адзiн  год i
аўтаматычна прадаўжаецца  на кожны наступны год,  калi адзiн з Бакоў
за  тры  месяцы  да  заканчэння  тэрмiну  яго  дзеяння не паведамiць
пiсьмова  па  дыпламатычных  каналах  другому  Боку  аб сваiм намеры
скасаваць яго.

     2. Гэта Пагадненне увойдзе ў сiлу ў першы дзень трэцяга месяца,
што  настане за  месяцам, у  якiм Дагаворныя  Бакi паведамяць  адзiн
аднаму  шляхам  абмену  нотамi,  што  iх адпаведныя ўнутрыдзяржаўныя
працэдуры,   прадугледжаныя   заканадаўствам,   дзеючым   у  краiнах
Дагаворных  Бакоў адносна  ўваходжання ў  сiлу дадзенага Пагаднення,
выкананы.

     Учынена 2  кастрычнiка 1992 года  у двух экземплярах,  кожны на
беларускай i нямецкай мовах,  прычым абодва тэксты маюць аднолькавую
сiлу.


 За Рэспублiку Беларусь                      ______________ подпiс
 За Рэспублiку Аўстрыя                       ______________ подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations