ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЗЛУЧАНЫХ
ШТАТАЎ АМЕРЫКI АБ САДЗЕЙНIЧАННI КАПIТАЛАЎКЛАДАННЯМ *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 24 чэрвеня 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Злучаных Штатаў Амерыкi
пацвярджаюць сваё агульнае жаданне падтрымлiваць у Рэспублiцы
Беларусь гаспадарчую дзейнасць, якая садзейнiчае развiццю
эканамiчных рэсурсаў i вытворчага патэнцыялу Рэспублiкi Беларусь.
Прызнаючы, што гэтай мэце можа садзейнiчаць страхаванне (уключаючы
перастрахаванне) капiталаўкладанняў, пазыкi i гарантыi, якiя
забяспечваюцца цалкам цi часткова Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi i
ўпраўляюцца Карпарацыяй прыватных замежных iнвестыцый ("ОПIК") -
агенцтвам Урада Злучаных Штатаў Амерыкi - цi на падставе агенцкiх
пагадненняў памiж ОПIК i прыватнымi кампанiямi, Бакi, якiя падпiсалi
сапраўднае Пагадненне,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Выкарыстаны ў сапраўдным Пагадненнi тэрмiн "Пакрыцце",
адносiцца да любога страхавання капiталаўкладанняў, перастрахавання
цi гарантый, якiя прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з сапраўдным
Пагадненнем ОПIК, любым агенцтвам Злучаных Штатаў Амерыкi -
правапераемнiкам ОПIК, альбо агентам таго цi iншага. У сапраўдным
Пагадненнi тэрмiн "Эмiтэнт" адносiцца да ОПIК i любога падобнага
агенцтва-правапераемнiка альбо агента таго цi iншага ў межах iх
правоў у якасцi страхоўшчыка, перастрахоўшчыка цi гаранта ў любым
Пакрыццi, незалежна ад таго, выступаюць яны як бок цi як
правапераемнiк па кантракту, якi прадугледжвае прадастаўленне
Пакрыцця, цi як агент па кiраванню Пакрыццем.
Артыкул 2
(а) У выпадку, калi Эмiтэнт ажыццявiць плацёж на карысць любога
боку, якi карыстаецца Пакрыццем, Урад Рэспублiкi Беларусь прызнае, з
улiкам палажэнняў Артыкула 3, перадачу Эмiтэнту любых маёмасных
каштоўнасцей, уключаючы грашовыя сродкi, крэдыты цi
капiталаўкладаннi, у сувязi з якiмi праведзены плацёж на падставе
такога Пакрыцця, а таксама правапераемнасць Эмiтэнта ў сувязi з
гэтым у адносiнах да любых правоў, правоў уласнасцi, прэтэнзiй,
прывiлей цi падстаў да прад'яўлення судовага iску, якi ўзнiк цi можа
ўзнiкнуць.
(б) Эмiтэнт не будзе заяўляць большыя правы, чым правы боку,
якi перадае i карыстаецца Пакрыццем, у адносiнах да любых
перададзеных правоў, цi правоў, якiя перайшлi ў адпаведнасцi з
сапраўдным артыкулам. Нiшто ў сапраўдным Пагадненнi не будзе
абмяжоўваць права Урада Злучаных Штатаў Амерыкi выстаўляць
патрабаванне ў адпаведнасцi з мiжнародным правам у якасцi
праваздольнага суверэна ў адрозненнi ад любых правоў, якiя ён можа
мець як Эмiтэнт.
(в) Эмiтэнт не будзе падпадаць пад дзеянне заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь, якое прымяняецца ў адносiнах да страхавых цi
фiнансавых арганiзацый.
(г) Працэнтныя даходы i камiсiйныя выплаты па пазыках,
прадастаўленых цi гарантаваных Эмiтэнтам, будуць вызвалены ад
падаткаў у Рэспублiцы Беларусь. Эмiтэнт не будзе падлягаць
падаткаабкладанню ў Рэспублiцы Беларусь пры любой перадачы правоў цi
правапераемнасцi, якiя адбываюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 2(а).
Падаткавы рэжым iншых аперацый, што ажыццяўляюцца Эмiтэнтам у
Рэспублiцы Беларусь, будзе вызначацца заканадаўствам цi спецыяльным
пагадненнем памiж Эмiтэнтам i кампетэнтнымi органамi Рэспублiкi
Беларусь.
Артыкул 3
У той ступенi, у якой заканадаўства Рэспублiкi Беларусь
часткова цi цалкам робiць несапраўдным цi забараняе набыццё
Эмiтэнтам у бока, якi карыстаецца Пакрыццем, любых правоў на любую
маёмасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, Урад Рэспублiкi Беларусь
дазволiць такому боку i Эмiтэнту прыняць належныя меры, у
адпаведнасцi з якiмi такiя правы перадаюцца асобе цi арганiзацыi,
якiм дазволена валодаць гэтымi правамi паводле заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4
(а) У адносiнах да сродкаў у валюце Рэспублiкi Беларусь,
уключаючы крэдыты, атрыманыя Эмiтэнтам у вынiку такога Пакрыцця,
Урадам Рэспублiкi Беларусь будзе прадастаўляцца не менш спрыяльны
рэжым выкарыстання i пераводу ў замежную валюту, чым рэжым, якi
прымяняўся бы да такiх сродкаў, што знаходзяцца ў распараджэннi
бока, якi карыстаецца Пакрыццем.
(б) Такiя сродкi i крэдыты могуць перадавацца Эмiтэнтам любой
асобе цi арганiзацыi, i на падставе такой перадачы яны будуць
свабодна даступны для выкарыстоўвання такой асобай цi арганiзацыяй
на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з яе заканадаўствам.
(в) Палажэннi сапраўднага Артыкула 4 будуць таксама
распаўсюджвацца на сумы i крэдыты ў валюце Рэспублiкi Беларусь, якiя
могуць прымацца Эмiтэнтам пры разлiку па абавязацельствах у
адносiнах да пазык, прадастаўленых Эмiтэнтам для праектаў у
Рэспублiцы Беларусь.
Артыкул 5
(а) Любая спрэчка памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Злучаных Штатаў Амерыкi, якiя датычыцца тлумачэння сапраўднага
Пагаднення, цi якi, на думку аднаго з Урадаў, закранае пытанне
мiжнароднага права, што ўзнiкае ў сувязi з любым праектам цi
дзейнасцю, у адносiнах да якiх Пакрыцце было прадастаўлена, будзе
вырашацца, наколькi гэта магчыма, шляхам перагавораў памiж двума
Урадамi. Калi па сканчэннi шасцi месяцаў пасля звароту аб
перагаворах два Урады не вырашаць спрэчку пагадненнем, спрэчка,
уключаючы пытанне аб тым, цi прадстаўляе такая спрэчка пытанне
мiжнароднага права, будзе перададзена па iнiцыятыве любога Урада ў
Арбiтраж для вырашэння ў адпаведнасцi з артыкулам 5(б).
(б) Арбiтраж для вырашэння спрэчак у адпаведнасцi з Артыкулам
5(а) будзе створаны i будзе дзейнiчаць наступным чынам:
I) Кожны Урад прызначыць па аднаму арбiтру, абодва гэтыя
арбiтры па ўзаемнай згодзе прызначаць старшыню, якi павiнен
з'яўляцца грамадзянiнам трэцяй дзяржавы i чыё прызначэнне павiнна
быць адобрана двума Урадамi. Арбiтры павiнны быць прызначаны на
працягу трох месяцаў, а старшыня - на працягу шасцi месяцаў з
моманту атрымання звароту любога з Урадаў аб Арбiтражы. Калi
прызначэннi не адбудуцца на працягу вышэйназваных тэрмiнаў, любы з
Урадаў можа - у адсутнасцi любой iншай дагаворанасцi - прасiць
Генеральнага Сакратара Мiжнароднага цэнтра па ўрэгуляванню
iнвестыцыйных спрэчак ажыццявiць неабходнае прызначэнне цi
прызначэннi, i абодва Урады згодны прыняць такое прызначэнне цi
прызначэннi.
(II) Арбiтраж будзе асноўваць сваё рашэнне на iснуючых
прынцыпах i нормах мiжнароднага права. Арбiтраж прымае рашэнне
большасцю галасоў. Яго рашэнне будзе канчатковым i будзе мець
абавязковую сiлу.
(III) У час разбору кожны з Урадаў будзе аплачваць выдаткi
свайго арбiтра i па свайму прадстаўнiцтву ў працэдурах Арбiтражу, у
той час як выдаткi на старшыню i iншыя выдаткi Арбiтражу будуць
аплочаны роўнымi часткамi двума Урадамi. У сваiм рашэннi Арбiтраж
можа на свой погляд змянiць прапорцыi размеркавання выдаткаў i
плацяжоў памiж двума Урадамi.
(IV) Па ўсiх астатнiх пытаннях Арбiтраж ўстанаўлiвае ўласныя
правiлы працэдуры.
Артыкул 6
Абодва Урады, жадаючы ўзаемнасцi, пагадняюцца, што калi Урад
Рэспублiкi Беларусь дасягне дагаворанасцi аб прадастаўленнi Пакрыцця
ў Злучаных Штатаў Амерыкi у адпаведнасцi з праграмай, аналагiчнай па
зместу праграме гарантавання iнвестыцый, да якой адносiцца
сапраўднае Пагадненне, палажэннi, эквiвалентныя палажэнням
сапраўднага Пагаднення, будуць прымяняцца ў адносiнах да беларускiх
iнвестыцый у Злучаных Штатаў Амерыкi пасля сканчэння канстытуцыйных
i iншых юрыдычных працэдур для адабрэння абодвума Урадамi такiх
дагаворанасцей.
Артыкул 7
Сапраўднае Пагадненне будзе заставацца ў сiле да сканчэння
дванаццацi месяцаў з даты пiсьмовага паведамлення адным Урадам
iншага аб спыненнi дзеяння Пагаднення. Што датычыцца Пакрыцця цi
пазыкi, якiя будуць выпушчаны цi прадастаўлены ў любы час да
сканчэння дзеяння сапраўднага Пагаднення, яго палажэннi будуць
заставацца ў сiле ў адносiнах да такога Пакрыцця цi пазыкi на
працягу дваццацi гадоў пасля спынення дзеяння Пагаднення.
Сапраўднае Пагадненне ўступiць у сiлу з даты падпiсання
ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi Урада Рэспублiкi Беларусь i Урада
Злучаных Штатаў Амерыкi.
Здзейснена ў г.Мiнску у 24 дзень чэрвеня 1992 года ў двух
экзэмплярах, на англiйскай i беларускай мовах, прычым абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Злучаных Штатаў Амерыкi ______________ подпiс
|