МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ДЗЯРЖАВЫ IЗРАIЛЬ *)
===
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 26 мая 1992 г.
З выпадку афiцыйнага вiзiта ў Iзраiль урадавай дэлегацыi
Рэспублiкi Беларусь, якую ўзначальваў Старшыня Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь В.Ф.Кебiч, Мiнiстр замежных спраў Рэспублiкi
Беларусь П.К.Краўчанка i намеснiк Прэм'ер-Мiнiстра, Мiнiстр замежных
спраў Дзяржавы Iзраiль Давiд Левi абмеркавалi шляхi развiцця адносiн
памiж абедзвюма дзяржавамi i iх народамi.
Маючы на увазе гэтыя мэты, абодва мiнiстры заявiлi аб жаданнi
iх Урадаў распрацаваць двухбаковыя пагадненнi аб супрацоўнiцтве, у
прыватнасцi, у наступных галiнах:
- гандаль i эканомiка;
- стымуляванне i абарона iнвестыцый;
- культура i адукацыя;
- сельская гаспадарка;
- турызм;
- ахова здароўя;
- паветраны транспарт;
- iншыя галiны, якiя ўяўляюць узаемную цiкавасць.
Мiнiстэрства замежных спраў абедзвюх дзяржаў будуць таксама
супрацоўнiчаць шляхам сустрэч з мэтай кансультацый. Гэтыя сустрэчы
будуць праводзiцца па чарзе ў Мiнску i Iерусалiме.
Аформлена ў Iерусалiме 26 мая 1992 года, што адпавядае 23 iяра
5752 года, у двух аўтэнтычных экзэмплярах, кожны на беларускай мове,
iўрыце i англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Дзяржавы Iзраiль ______________ подпiс
|