ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 20 студзеня 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi,
якiя называюцца ў далейшым "Дагаворныя Бакi",
у мэтах умацавання дружбы, супрацоўнiцтва i развiцця
гандлёва-эканамiчных адносiн памiж дзвюма краiнамi,
кiруючыся пры ажыццяўленнi ўзаемных эканамiчных сувязей
прынцыпамi раўнапраўя i ўзаемнай выгады,
заключылi дадзенае Пагадненне i дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi прымуць усе неабходныя меры для садзейнiчання
бесперапыннага i стабiльнага развiцця гандлёва-эканамiчных адносiн
памiж дзвюма краiнамi i створаць для гэтага спрыяльныя ўмовы.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi ўзаемна прадаставяць рэжым найбольшага спрыяння
ў пытаннях, што датычыцца спагнання мытных пошлiн на экспартныя i
iмпартныя тавары абедзвюх краiн, iншых збораў, аплат, правiл мытнага
кiравання i выканання мытных фармальнасцей.
Гэтае палажэнне не распаўсюджваецца на:
перавагi, якiя прадастаўляюцца цi будуць прадастаўляцца кожным
з Дагаворных Бакоў суседнiм краiнам у мэтах аблягчэння прыгранiчнага
гандлю;
перавагi, якiя прадастаўляюцца цi будуць прадастаўляцца кожнаму
з Дагаворных Бакоў краiнамi-членамi мытнага саюза зоны свабоднага
гандлю;
перавагi, якiя прадастаўляюцца цi будуць прадастаўляцца
Рэспублiкай Беларусь былым суб'ектам Саюза ССР.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакi будуць заахвочваць i абараняць
капiталаўкладаннi iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi
другога ў адпаведнасцi з палажэннем дадзенага Пагаднення i
заканадаўствам, якое дзейнiчае ў кожнай з краiн.
Артыкул 4
Дагаворныя Бакi ў рамках заканадаўства, што дзейнiчае ў кожнай
з краiн, будуць заахвочваць суб'ектаў, якiя атрымалi права на ўдзел
у знешнеэканамiчнай дзейнасцi, у ажыццяўленнi розных форм
эканамiчнага супрацоўнiцтва.
Гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва, якое ажыццяўляецца ў
рамках дадзенага Пагаднення, будзе ахоплiваць прамысловасць,
сельскую гаспадарку, будаўнiцтва, транспарт, а таксама iншыя галiны,
якiя ўяўляюць цiкавасць для абодвух Бакоў.
Артыкул 5
Узаемныя пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца
на аснове кантрактаў, якiя заключаюцца памiж суб'ектамi абедзвюх
краiн, што атрымалi права на ўдзел у знешнеэканамiчнай дзейнасцi i ў
адпаведнасцi з мiжнароднай гандлёвай практыкай.
Артыкул 6
Бакi па кантракту павiнны ўзгадняць i вызначаць цэны на тавары
i паслугi на аснове бягучых цэн сусветнага рынку адпаведных тавараў.
Артыкул 7
Плацяжы за тавары i паслугi павiнны праводзiцца ва ўзгодненай
Бакамi па кантракце свабодна канверсуемай валюце цi iншымi спосабамi
ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае ў кожнай з краiн.
Артыкул 8
На працягу аднаго месяца пасля ўступлення ў сiлу дадзенага
Пагаднення ўпаўнаважаны банк Рэспублiкi Беларусь i Банк Кiтая
распрацуюць тэхнiчны парадак вядзення разлiкаў i плацяжоў па
двухбаковых гандлёва-эканамiчных аперацыях, якiя ажыццяўляюцца
згодна з дадзеным Пагадненнем.
Артыкул 9
У мэтах садзейнiчання развiццю гандлёва-эканамiчных адносiн
памiж дзвюма краiнамi, Дагаворныя Бакi ўзаемна прадаставяць умовы
для арганiзацыi на тэрыторыi сваёй краiны гандлёвых кiрмашоў,
выставак, тэхнiка-эканамiчных семiнараў i прыбываючых гандлёвых
дэлегацый i груп другога Боку.
Артыкул 10
Бакi дамовiлiся аб адкрыццi Гандлёвага прадстаўнiцтва
Рэспублiкi Беларусь у Пекiне i Гандлёвага прадстаўнiцтва Кiтайскай
Народнай Рэспублiкi ў Мiнску.
Артыкул 11
Кожны з Дагаворных Бакоў, у адпаведнасцi са сваiм дзеючым
заканадаўствам, будзе садзейнiчаць суб'ектам, якiя атрымалi права на
ўдзел у знешнеэканамiчнай дзейнасцi другога Боку ў стварэннi на
сваёй тэрыторыi iх прадстаўнiцтваў.
Артыкул 12
Упаўнаважаныя прадстаўнiкi Дагаворных Бакоў будуць сустракацца
па чарзе ў Мiнску i ў Пекiне для разгляду ходу i ўмоў рэалiзацыi
дадзенага Пагаднення, а таксама абмену iнфармацыяй, якая датычыцца
прававога рэгулявання ў знешнеэканамiчнай сферы, што дзейнiчае ў
краiне кожнага з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 13
Па ўзгадненню Дагаворных Бакоў у дадзенае Пагадненне могуць
быць унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя афармляюцца адпаведным
пратаколам.
Артыкул 14
Дадзенае Пагадненне ўступiць у сiлу з моманту падпiсання i
будзе дзейнiчаць на працягу 5 гадоў. Тэрмiн яго дзеяння будзе ў
далейшым аўтаматычна працягвацца на аднагадовыя перыяды, калi нi
адзiн з Дагаворных Бакоў у пiсьмовым выглядзе не паведамiць другому
Боку не пазней чым за 6 месяцаў да сканчэння тэрмiну яго дзеяння аб
сваiм жаданнi спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення.
Гандлёвыя кантракты, якiя падпiсаны ў адпаведнасцi з
палажэннямi гэтага Пагаднення i якiя не будуць выкананы пасля
сканчэння тэрмiну дзеяння дадзенага Пагаднення застануцца
сапраўднымi аж да iх поўнага выканання.
Учынена 20 студзеня 1992 года ў г.Пекiне, падпiсана ў двух
экземплярах, кожны на беларускай, кiтайскай i рускай мовах, прычым
усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь _____________ подпис
За Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi _____________ подпис
|