ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ВЕНГЕРСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫХ
СУВЯЗЯХ I НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ВЕНГЕРСКАЙ РЭСПУБЛIКI*
__________________________________________________________
Соглашение прекратило действие с 1 мая 2004 г.
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 11 снежня 1991 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Венгерскай Рэспублiкi, якiя
далей называюцца - Дагаворныя Бакi,
- усведамляючы важнае значэнне гандлёва-эканамiчных адносiн i
навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i
Венгерскай Рэспублiкай,
- зыходзячы з намеру садзейнiчаць стварэнню ўзаемавыгадных
рознабаковых адносiн памiж абодвума Бакамi i прыблiжэння гэтых
адносiн да працэсаў сусветнай гаспадаркi, а таксама практыцы
мiжнароднага рынку,
- iмкнучыся да паступовага iнтэгрыравання эканомiкi Рэспублiкi
Беларусь i Венгерскай Рэспублiкi ў светагаспадарчыя адносiны i перш
за ўсё ў еўрапейскiя эканамiчныя структуры,
- кiруючыся пры ажыццяўленнi ўзаемных эканамiчных сувязей
прынцыпамi раўнапраўя, узаемнай выгады i нормамi мiжнароднага права,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным.
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi выказваюць гатоўнасць да стварэння i развiцця
ўзаемных гандлёва-эканамiчных i навукова-тэхнiчных сувязей.
Узаемныя пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца
на аснове кантрактаў, якiя заключаюцца памiж беларускiмi i
венгерскiмi арганiзацыямi, маючых правы на знешнеэканамiчную
дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнага з Дагаворных
Бакоў.
Беларускiя i венгерскiя ўдзельнiкi знешнiх эканамiчных сувязей
будуць ажыццяўляць разлiкi i плацяжы ў свабодна канвертуемай валюце,
прымяняць бягучыя сусветныя цэны i ўмовы, прынятыя ў мiжнародным
гандлi, па ўсяму комплексу гандлёва-эканамiчных i навукова-тэхнiчных
сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i Венгерскай Рэспублiкай.
Разлiкi па дадзенаму Пагадненню могуць ажыццяўляцца ў любой
форме, прадугледжанай мiжнароднай банкаўскай практыкай.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з дзеючым на iх тэрыторыi
заканадаўствам будуць садзейнiчаць развiццю ўзаемнага гандлю на
аснове практыкi i прынцыпаў, прынятых у мiжнародным гандлi i не
прымяняць якiх-небудзь абмежавальных дзеянняў дыскрымiнацыйнага
характару.
У гэтых мэтах упаўнаважаныя дзяржаўныя органы Дагаворных Бакоў
будуць у адпаведнасцi з дзеючымi прававымi нормамi i правiламi
своечасова выдаваць лiцэнзii ў рамках сваёй кампетэнцыi на пастаўкi
тавараў па кантрактах, якiя будуць заключаны памiж беларускiмi i
венгерскiмi ўдзельнiкамi знешнiх эканамiчных сувязей у выпадках,
калi такiя лiцэнзii неабходны.
Артыкул 3
Для разлiкаў за ўзаемныя пастаўкi тавараў i паслуг
упаўнаважаныя банкi Дагаворных Бакоў на працягу аднаго месяца з даты
падпiсання дадзенага Пагаднення ўзгодняць i ўстановяць неабходны
тэхнiчны парадак банкаўскага забеспячэння аперацый, што вынiкаюць з
дадзенага Пагаднення.
Артыкул 4
У мэтах захавання склаўшыхся i неабходных для абодвух
Дагаворных Бакоў гандлёва-эканамiчных сувязей у якасцi пераходных
дадатковых мер могуць складацца iндыкатыўныя спiсы тавараў i паслуг,
якiя маюць першаступеннае значэнне. Пры гэтым абодва Бакi
забяспечаць магчымасць пастаўкi тавараў i аказання паслуг, не
ўпамянутых у iндыкатыўных спiсах.
Указаны прынцып рэгулявання ўзаемных паставак i прадастаўлення
паслуг можа прымяняцца па ўзгадненню Дагаворных Бакоў i ў наступным.
Артыкул 5
Дагаворныя Бакi створаць спрыяльныя ўмовы для ўстанаўлення
прамых кантактаў памiж рэгiёнамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi
Рэспублiкi Беларусь i Венгерскай Рэспублiкi.
Артыкул 6
Упаўнаважаныя прадстаўнiкi Дагаворных Бакоў будуць пры
неабходнасцi сустракацца па чарзе ў Мiнску i Будапешце для разгляду
ходу выканання дадзенага Пагаднення.
Артыкул 7
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i будзе
дзейнiчаць да таго часу, пакуль адзiн з Дагаворных Бакоў не
паведамiць у пiсьмовай форме не пазней чым за 6 месяцаў аб сваiм
намеры спынiць яго дзеянне.
Пасля спынення дзеяння дадзенага Пагаднення яго палажэннi
будуць прымяняцца да ўсiх кантрактаў, абавязацельствы па якiх
узнiклi ў перыяд яго дзеяння i не выкананы да моманту спынення
дзеяння Пагаднення.
Здзейснена 11 снежня 1991 года ў двух аўтэнтычных экземплярах,
кожны на беларускай i венгерскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь _____________ подпис
За Урад Венгерскай Рэспублiкi _____________ подпис
|