СУМЕСНАЕ КАМЮНІКЕ АБ УСТАНАЎЛЕННІ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ
АДНОСІН ПАМІЖ РЭСПУБЛІКАЙ БЕЛАРУСЬ І РЭСПУБЛІКАЙ
БАТСВАНА
Уступіла ў сілу 15 сакавіка 2006 года.
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Батсвана,
пацвярджаючы ўзаемнае прызнанне прынцыпаў незалежнасці,
суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя
справы кожнага з Бакоў,
жадаючы развіваць двухбаковае палітычнае, эканамічнае і
культурнае супрацоўніцтва,
пацвярджаючы прыхільнасць прынцыпам Статута Арганізацыі
Аб'яднаных Нацый і міжнароднага права,
дзейнічаючы ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб
дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыі
аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года,
дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў
паміж дзвюма Дзяржавамі з даты падпісання гэтага Сумеснага камюніке.
Здзейснена ў Нью-Йорку 15 сакавіка 2006 года у двух
экземплярах, кожны на беларускай і англійскай мовах, прычым абодва
тэксты з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымі.
За Урад Рэспублікі Беларусь За Урад Рэспублікі Батсвана
Яго Правасхадзіцельства Яго Правасхадзіцельства
Андрэй Дапкюнас Самуэль Аўтлюлі
Пастаянны прадстаўнік Пастаянны прадстаўнік
Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Батсвана
пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пры Арганізацыі Аб'яднаных
Нацый
|