ПРАТАКОЛ
АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 13 верасня 1994 г.
Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
Замежных Спраў Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Бакамi,
iмкнучыся да развiцця дружалюбных адносiн i супрацоўнiцтва
памiж абедзвюма дзяржавамi ў адпаведнасцi са Статутам Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый, Хельсiнкскiм Заключным Актам, Парыжскай Хартыяй
для новай Еўропы, iншымi дакументамi, прынятымi ў рамках Нарады па
бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
жадаючы паглыбляць i пашыраць двухбаковае супрацоўнiцтва,
дамовiлiся аб наступным:
1. Бакi, калi гэта неабходна, праводзяць перамовы i
кансультацыi па пытаннях двухбаковага супрацоўнiцтва, а таксама па
мiжнародных праблемах, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.
Для разгляду канкрэтных пытанняў па ўзгадненню памiж Бакамi
могуць стварацца экспертныя i рабочыя групы.
2. Бакi на падставе дамоўленасцi вызначаюць рабочы парадак
перамоў i кансультацый, час i тэрмiны iх правядзення.
3. Бакi садзейнiчаюць далейшаму пашырэнню i паглыбленню
ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i
Лiтоўскай Рэспублiкай у палiтычнай, гандлёва-эканамiчнай,
навукова-тэхнiчнай, экалагiчнай, культурнай, гуманiтарнай,
iнфармацыйнай i iншых галiнах.
4. Бакi ствараюць умовы для ўстанаўлення памiж iмi прамых
кантактаў, а таксама для абмену вопытам праз стажыроўкi i
кансультацыi.
5. Падчас удзелу ў працы мiжнародных арганiзацый i форумаў
дэлегацыi Бакоў, калi гэта неабходна, праводзяць кансультацыi па
розных пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.
6. На падставе дамоўленасцi памiж Бакамi ў гэты Пратакол могуць
уносiцца дапаўненнi i змяненнi.
7. Гэты Пратакол уступае ў сiлу з моманту яго падпiсання i
дзейнiчае на працягу 2 гадоў. Дзеянне Пратакола аўтаматычна
працягваецца на наступныя два гады, калi нi адзiн з бакоў за 3
месяцы да сканчэння чарговага тэрмiну ў пiсьмовай форме не заявiць
аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
Аформлена ў Мiнску 13 верасня 1994 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i лiтоўскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Лiтоўскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
|