Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 5 мая 1994 г. "Пратакол аб кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Малдова"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПРАТАКОЛ АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 5 мая 1994 г. 

     Мiнiстэрства  Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
Замежных Спраў Рэспублiкi Малдова, якiя далей называюцца "Бакi",
     жадаючы  садзейнiчаць  умацаванню  супрацоўнiцтва  i  бяспекi ў
Еўропе  ў  адпаведнасцi  са  Статутам  Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
Хельсiнкскiм  Заключным  актам  Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў
Еўропе,  iншымi  дакументамi  НБСЕ, у прыватнасцi, Парыжскай Хартыяй
для новай Еўропы,
     лiчачы  карыснай  практыку  рэгулярных  кансультацый  i  абмену
думкамi    па  мiжнародных  пытаннях,  якiя  прадстаўляюць   узаемны
iнтарэс,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць     праводзiць     кансультацыi     па     пытаннях
беларуска-малдаўскiх адносiн, развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва ў
галiне палiтыкi,  эканомiкi,  навукова-тэхнiчных сувязей,  экалогii,
сацыяльных праблем, культуры, правоў чалавека.

                             Артыкул 2

     Бакi  па  меры  неабходнасцi будуць  праводзiць кансультацыi па
мiжнародных  пытаннях,  якiя  прадстаўляюць  узаемны  iнтарэс. Гэтыя
кансультацыi, у прыватнасцi, будуць ахапляць наступныя галiны:
     умацаванне  мiру,  стабiльнасцi  i  даверу  ў  Еўропе  з  мэтай
пабудовы дэмакратычнай, мiрнай i адзiнай Еўропы;
     паслядоўнае  развiццё i паглыбленне працэсу Нарады па бяспецы i
супрацоўнiцтву ў Еўропе;
     развiццё    кантактаў    i  супрацоўнiцтва  з  еўрапейскiмi   i
мiжнароднымi арганiзацыямi;
     кансультацыi    па   пытаннях  мiжнароднага  супрацоўнiцтва   ў
гуманiтарнай сферы i ў галiне правоў чалавека;
     развiццё    мiжнароднага  эканамiчнага  i   навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва, уключаючы супрацоўнiцтва ў галiне экалогii;
     пытаннi,  якiя  з'яўляюцца  прадметам  шматбаковых  мiжнародных
перагавораў    у    рамках    Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый  i   яе
спецыялiзаваных устаноў.

                             Артыкул 3

     Бакi, на ўзроўнi мiнiстраў замежных спраў, iх намеснiкаў або iх
упаўнаважаных,  будуць  рэгулярна,  але не менш чым адзiн раз у год,
сустракацца i праводзiць абмен меркаваннямi па мiжнародных  пытаннях
i пытаннях двухбаковых адносiн, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 4

     Бакi    таксама    зробяць    рэгулярнымi  кансультацыi   памiж
упраўленнямi i аддзеламi сваiх Мiнiстэрстваў замежных спраў.

                             Артыкул 5

     Бакi,  праз  дыпламатычныя  прадстаўнiцтвы  ў трэцiх краiнах, а
таксама  на  мiжнародных  форумах,  па  меры  неабходнасцi,   будуць
праводзiць кансультацыi, абмен меркаваннямi i iнфармацыяй.

                             Артыкул 6

     У  рамках  сваёй  кампетэнцыi  i ва ўзаемадзеяннi з адпаведнымi
органамi  сваёй  дзяржавы  Бакi  будуць  садзейнiчаць  усталяванню i
развiццю  прамых  сувязей  памiж дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi i
iншымi арганiзацыямi дзвюх дзяржаў, у тым лiку на мясцовым узроўнi.

                             Артыкул 7

     Гэты Пратакол  уступае  ў  сiлу  з дня падпiсання i застаецца ў
сiле на працягу пяцi  год.  Ён  будзе  прадоўжвацца  аўтаматычна  на
наступныя  пяцiгадовыя  перыяды,  пакуль  адзiн  з  Бакоў не накiруе
другому Боку пiсьмовае паведамленне  аб  сваiм  намеры  спынiць  яго
дзеянне не менш чым за шэсць месяцаў да сканчэння чарговага перыяду.
     Аформлена ў г.Кiшынёве 5 мая  1994  года  ў  двух  экзэмплярах,
кожны  на  беларускай i румынскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства Замежных Спраў        За Мiнiстэрства Замежных Спраў
Рэспублiкi Беларусь                   Рэспублiкi Малдова
Подпiс                                Подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations