ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЗЛУЧАНАГА
КАРАЛЕЎСТВА ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI, НАВУКI I КУЛЬТУРЫ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 25 лiпеня 1995 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Злучанага Каралеўства
Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi, якiя далей называюцца
"Дагаворныя Бакi",
жадаючы ўзмацняць i развiваць дружалюбныя адносiны памiж дзвюма
краiнамi i iх народамi;
зважаючы на Сумесную Дэкларацыю Рэспублiкi Беларусь i Злучанага
Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi ад 12 кастрычнiка
1993 года;
будучы перакананымi, што абмены i супрацоўнiцтва ў галiне
адукацыi, навукi i культуры, а таксама ў iншых галiнах уносяць уклад
у лепшае ўзаемнае пазнанне i разуменне памiж беларускiм i брытанскiм
народамi;
ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi заахвочваюць развiццё адносiн памiж дзвюма
краiнамi ў галiне адукацыi шляхам:
а) заахвочвання i спрыяння прамому супрацоўнiцтву, кантактам i
абменам памiж людзьмi, установамi i арганiзацыямi, якiя займаюцца
адукацыяй у дзвюх краiнах;
b) заахвочвання i спрыяння вывучэнню i выкладанню моў i
лiтаратуры другога Дагаворнага Боку;
c) заахвочвання i спрыяння супрацоўнiцтву i абменам у галiне
матадаў навучання i матэрыялаў, распрацоўкi вучэбных планаў i
правядзення экзаменаў, а таксама ў галiне распрацоўкi, вытворчасцi i
распаўсюджвання вучэбнай лiтаратуры;
d) забеспячэння рознымi стыпендыямi i развiцця iншых сродкаў з
мэтай спрыяння вучобе i даследчай працы.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi заахвочваюць i спрыяюць развiццю абменаў i
даследчай працы па праблемах, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс, у
галiне навукi i тэхнiкi, уключаючы прамое супрацоўнiцтва памiж
навуковымi i даследчымi ўстановамi ў дзвюх краiнах.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакi заахвочваюць i спрыяюць прамым кантактам у
галiне лiтаратуры, выяўленчага мастацтва, выканаўчага мастацтва,
кiно, тэлебачання i радыё, архiтэктуры, музеяў i галерэй, бiблiятэк
i архiваў i ў iншых культурных сферах.
Артыкул 4
Кожны Дагаворны Бок заахвочвае стварэнне на яго тэрыторыi
культурных i iнфармацыйных цэнтраў другога Дагаворнага Боку для
арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi для дасягнення мэт гэтага
Пагаднення i надае ўсе магчымасцi ў межах свайго заканадаўства i
магчымасцей для дапамогi такiм цэнтрам. Выраз "культурныя i
iнфармацыйныя цэнтры" уключае школы, установы для навучання мове,
бiблiятэкi, метадычныя i iншыя ўстановы ў рамках мэт гэтага
Пагаднення.
Артыкул 5
Дагаворныя Бакi заахвочваюць прамое супрацоўнiцтва памiж
арганiзацыямi ў галiне прэсы, выдавецтва, кнiгараспаўсюджвання i
вяшчання ў дзвюх краiнах.
Артыкул 6
Дагаворныя Бакi спрыяюць абмену iнфармацыяй у дачыненнi да мер
па ахове нацыянальнай спадчыны.
Артыкул 7
Дагаворныя Бакi заахвочваюць супрацоўнiцтва памiж iх
адпаведнымi ўладамi для таго, каб забяспечыць узаемную ахову
аўтарскiх правоў.
Артыкул 8
Дагаворныя Бакi заахвочваюць кантакты памiж маладымi людзьмi i
прамое супрацоўнiцтва памiж маладзёжнымi арганiзацыямi ў дзвюх
краiнах.
Артыкул 9
Дагаворныя Бакi заахвочваюць развiццё турызму памiж дзвюма
краiнамi.
Артыкул 10
Дагаворныя Бакi заахвочваюць супрацоўнiцтва памiж спартыўнымi
арганiзацыямi i ўдзел ў спартыўных мерапрыемствах у краiнах адзiн
аднаго.
Артыкул 11
Дагаворныя Бакi спрыяюць адпаведным чынам удзелу ў семiнарах,
фестывалях, спаборнiцтвах, выстаўках, канферэнцыях, сiмпозiўмах i
сустрэчах у галiнах, прадугледжаных гэтым Пагадненнем, якiя
праводзяцца ў кожнай з краiн.
Артыкул 12
Дагаворныя Бакi заахвочваюць прамое супрацоўнiцтва i абмены
памiж няўрадавымi арганiзацыямi ва ўсiх галiнах, прадугледжаных
гэтым Пагадненнем.
Артыкул 13
Уся дзейнасць, прадугледжаная гэтым Пагадненнем, ажыццяўляецца
ў адпаведнасцi з дзеючымi ў дзяржаве Дагаворнага Боку законамi i
правiламi, у якой яна мае месца.
Артыкул 14
Брытанскi Савет дзейнiчае ў якасцi галоўнага агента Урада
Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi ў
выкананнi гэтага Пагаднення.
Артыкул 15
Прадстаўнiкi Дагаворных Бакоў па меры неабходнасцi або па
просьбе любога з Бакоў сустракаюцца як Змешаная Камiсiя па разгляду
абставiн, якiя адносяцца да гэтага Пагаднення.
Артыкул 16
1) Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання.
2) Гэта Пагадненне застаецца ў сiле на працягу пяцi гадоў i
пасля гэтага будзе заставацца ў сiле да таго часу, пакуль не
скончыцца шасцiмесячны перыяд з даты, у якую любы з Дагаворных Бакоў
пiсьмова паведамiць другому Боку па дыпламатычных каналах аб
сканчэннi тэрмiну дзеяння.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаўшыеся, будучы належным чынам
упаўнаважанымi на гэта iх адпаведнымi Урадамi, падпiсалi гэта
Пагадненне.
Аформлена ў Мiнску 25 лiпеня 1995 года у двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Злучанага Каралеўства
Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi ______________ подпiс
|