Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 7 сентября 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб дзейнасцi пагранiчных упаўнаважаных"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ ДЗЕЙНАСЦI ПАГРАНIЧНЫХ УПАЎНАВАЖАНЫХ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 7 верасня 1995 г.

     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Латвiйскай Рэспублiкi,  якiя
далей называюцца Бакамi,

     жадаючы садзейнiчаць далейшаму  развiццю добрасуседскiх адносiн
памiж нашымi дзяржавамi

     i ў  мэтах падтрымкi правапарадку,  урэгулявання iнцыдэнтаў  на
дзяржаўнай   гранiцы   памiж   Рэспублiкай  Беларусь   i  Латвiйскай
Рэспублiкай,  а таксама  вырашэння ўсiх  пагранiчных пытанняў,  якiя
ўзнiкаюць,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:


                             Артыкул 1

     Для  выканання   палажэнняў  дадзенага  Пагаднення   кожны  Бок
назначае Пагранiчнага ўпаўнаважанага i яго намеснiкаў.
     Намеснiкi   Пагранiчнага   ўпаўнаважанага   карыстаюцца   ўсiмi
правамi,   прадастаўленымi Пагранiчнаму   ўпаўнаважанаму,  калi  яны
выступаюць у яго якасцi.
     Прозвiшчы  i iмёны  пагранiчных упаўнаважаных  i iх намеснiкаў,
месцы iх афiцыйнага прабывання  i ўчасткi дзейнасцi паведамляюцца па
дыпламатычных каналах.


                             Артыкул 2

     Пагранiчныя ўпаўнаважаныя назначаюць  сабе неабходную колькасць
памочнiкаў,  сакратароў,  перакладчыкаў  i  маюць  права  прыцягваць
экспертаў.


                             Артыкул 3

     На пагранiчных упаўнаважаных ускладаюцца наступныя функцыi:

     1.  Забеспячэнне  выканання  дамоўленасцей  памiж дзяржавамi па
пагранiчных пытаннях.

     2.  Вывучэнне  i  аналiз  сiтуацыi  на  гранiцы,  узгадненне  i
каардынацыя  дзейнасцi  органаў  аховы  гранiцы  па супрацоўнiцтву ў
барацьбе  з  арганiзаванай  злачыннасцю,  мiжнародным  тэрарызмам  i
незаконным   перамяшчэннем  наркатычных   сродкаў  праз   дзяржаўную
гранiцу.

     3.   Сумесная  ацэнка   стану  рэжыму   дзяржаўнай  гранiцы   i
разгляданне пытанняў, звязаных з падтрыманнем гэтага рэжыму.

     4.  Вырашэнне пытанняў,  звязаных з  дзейнасцю пунктаў пропуску
праз  дзяржаўную   гранiцу,  прыняцце  ўзгодненых   рашэнняў  па  iх
функцыянаванню.

     5.  Арганiзацыя  кантролю  за  перасячэннем дзяржаўнай гранiцы,
забеспячэннем належнага функцыянавання пунктаў пропуску праз гранiцу
i ўзаемадзеяння ўсiх службаў, якiя  выконваюць кантрольныя функцыi ў
пунктах пропуску.

     6.  Вырашэнне пытанняў,  звязаных са  здарэннямi на  дзяржаўнай
гранiцы,  правядзенне  аднабаковых  або  сумесных  расследаванняў па
наступных iнцыдэнтах:
     абстрэл  тэрыторыi абедзвюх  дзяржаў праз  дзяржаўную гранiцу i
яго вынiкi;
     забойствы або  нанясенне асобам цялесных  пашкоджанняў у вынiку
дзейнасцi  праз дзяржаўную  гранiцу, а  таксама насiльныя  дзеяннi ў
адносiнах да грамадзян абедзвюх дзяржаў;
     незаконнае    перасячэнне     дзяржаўнай    гранiцы    асобамi,
транспартнымi сродкамi i грузамi;
     выяўленне  прадметаў  або  жывёлы  адной  дзяржавы на тэрыторыi
другой дзяржавы;
     выкраданне,  знiшчэнне   або  пашкоджанне  маёмасцi   ў  вынiку
дзеянняў  праз  дзяржаўную  гранiцу,  а  таксама  iншыя парушэннi на
гранiцы, з прычыны якiх узнiкла неабходнасць пакрыцця страт;
     распаўсюджванне  або  пагроза  распаўсюджвання  праз дзяржаўную
гранiцу пажараў, эпiдэмii, эпiзаотый;
     незаконныя кантакты праз дзяржаўную гранiцу;
     iншыя пагранiчныя  пытаннi, якiя не  патрабуюць iх вырашэння  ў
дыпламатычным парадку.

     7. Неадкладнае iнфармаванне  Пагранiчнага ўпаўнаважанага другой
дзяржавы аб:
     прыкметах   падрыхтоўкi   i   фактах   незаконнага  перасячэння
дзяржаўнай гранiцы;
     выпадках надзвычайнага забруджвання вод пагранiчных рэк, азёр i
iншых  вадаёмаў,  пагрозе  эпiдэмii,   эпiзаотыi,  пажару  i  iншага
стыхiйнага бедства на тэрыторыi, што прылягае да дзяржаўнай гранiцы,
магчымым  пераходзе  гранiцы   асобамi,  якiя  спрабуюць  пазбегнуць
названай небяспекi;
     спыненнi   або  абмежаваннi   руху  ў   пунктах  пропуску  праз
дзяржаўную гранiцу або ўстанаўленнi каранцiну, выклiканага хваробамi
або  iншымi  абгрунтаванымi  прычынамi,  а  таксама  арыенцiровачных
тэрмiнах аднаўлення руху праз названыя пункты пропуску.

     8.  Арганiзацыя  i  правядзенне  сярод  мясцовага  насельнiцтва
прыгранiчных   тэрыторый   абедзвюх    дзяржаў   мерапрыемстваў   па
забеспячэнню захавання правiлаў рэжыму дзяржаўнай гранiцы.

     9. Арганiзацыя  ўзаемадзеяння з адпаведнымi  службовымi асобамi
сумежнай  дзяржавы па  пазбяганню вынiкаў  распаўсюджвання стыхiйных
бедстваў праз гранiцу, забеспячэнне пераходу праз дзяржаўную гранiцу
выратавальных  каманд у выпадках  стыхiйных бедстваў або экалагiчных
катастроф  па  абгрунтаванай   просьбе  Пагранiчнага  ўпаўнаважанага
сумежнай дзяржавы.

     10.  Садзейнiчанне  ў  аказаннi  пры  неабходнасцi  неадкладнай
медыцынскай дапамогi грамадзянам сумежнай дзяржавы.

     11.  Распрацоўка i  ўзгадненне ўзораў  дакументаў для  сумеснай
дзейнасцi пагранiчных упаўнаважаных Бакоў.

     12.   Арганiзацыя   прыёму-перадачы   парушальнiкаў  дзяржаўнай
гранiцы.

     13. Перадача для разглядання  ў дыпламатычным парадку пытанняў,
па якiх  узнiклi рознагалоссi ў  ходзе сумеснай дзейнасцi  i якiя не
знайшлi  вырашэння  на  ўзроўнi  пагранiчных  упаўнаважаных Бакоў, з
абавязковым   паведамленнем   аб   гэтым   адпаведнаму  Пагранiчнаму
ўпаўнаважанаму другога Бока.


                             Артыкул 4

     Бакi выдаюць  асобам, названым у артыкуле  1 гэтага Пагаднення,
пiсьмовыя паўнамоцтвы.
     Пагранiчныя  ўпаўнаважаныя  Бакоў  выдаюць  асобам,  названым у
артыкуле 2 гэтага Пагаднення, пасведчаннi i пропускi.
     Паўнамоцтвы, пасведчаннi i пропускi  складаюцца на беларускай i
латышскай  мовах, узорамi  якiх Бакi  абменьваюцца па  дыпламатычных
каналах.


                             Артыкул 5

     Пагранiчныя  ўпаўнаважаныя  Бакоў,  iх  намеснiкi  i  памочнiкi
праводзяць сумесныя пасяджэннi i рабочыя сустрэчы.
     Пасяджэннi  (сустрэчы) праводзяцца  па запрашэнню  Пагранiчнага
ўпаўнаважанага  аднаго з  Бакоў у  парадку чарговасцi  на тэрыторыях
абедзвюх дзяржаў. Адначасова з запрашэннем аб правядзеннi пасяджэння
(сустрэчы) прапануецца яго парадак дня, месца i час правядзення.
     Адказ  на запрашэнне  павiнен давацца  ў найкарацейшыя тэрмiны,
але  не пазней  за 48  гадзiн з  моманту атрымання  запрашэння. Калi
прапанаваныя  парадак   дня,  час  i   месца  пасяджэння  (сустрэчы)
непрымальныя  для  Пагранiчнага   ўпаўнаважанага  другога  Бока,  ён
прапаноўвае   змяненнi  парадку   дня,  часу   i  месца  правядзення
пасяджэння (сустрэчы).
     На   пасяджэнне   (сустрэчу),   якое   праводзiцца  Пагранiчным
упаўнаважаным  аднаго  Бока,  абавязаны  асабiста прыбыць Пагранiчны
ўпаўнаважаны  другога   Бока.  Калi  гэта   немагчыма  па  ўважлiвых
прычынах, на  пасяджэнне (сустрэчу) прыбывае яго  намеснiк. Аб гэтым
названыя ў  дадзеным артыкуле асобы ўзаемна  iнфармуюць адзiн аднаго
не менш чым за суткi да пачатку пасяджэння (сустрэчы).
     Памiж   пасяджэннямi   (сустрэчамi)   па   згодзе   пагранiчных
упаўнаважаных могуць праводзiцца сустрэчы iх памочнiкаў.
     У пасяджэннях (сустрэчах) могуць  прымаць удзел акрамя названых
у гэтым   артыкуле   асоб    сакратары,   перакладчыкi   пагранiчных
упаўнаважаных i эксперты.


                             Артыкул 6

     Пагранiчныя  ўпаўнаважаныя па  ўзаемнай згодзе  для высвятлення
сутнасцi справы праводзяць расследаваннi  на месцы парушэння парадку
на гранiцы.
     Кiруе  такiм расследаваннем  Пагранiчны ўпаўнаважаны таго Бока,
на тэрыторыi якога яно праводзiцца.
     Аб расследаваннi складаюцца адпаведны  акт або iншыя дакументы,
далучаныя  потым  да  пратакола  пасяджэння  (сустрэчы)  пагранiчных
упаўнаважаных  Бакоў. Названы  акт i  iншыя дакументы  афармляюцца з
захаваннем палажэнняў артыкула 7 гэтага Пагаднення.
     Сумеснае    расследаванне,   якое    праводзiцца   пагранiчнымi
ўпаўнаважанымi Бакоў,  не трэба разглядаць  як судовае следства  або
падобныя  дзеяннi,   якiя  ўваходзяць  у   кампетэнцыю  судовых  або
адмiнiстрацыйных улад кожнага з Бакоў.


                             Артыкул 7

     Аб  пасяджэннi  (сустрэчы)  пагранiчных    упаўнаважаных  Бакоў
складаецца  пратакол  у  двух  экземплярах,  кожны  на  беларускай i
латышскай    мовах,   якi    змацоўваецца   подпiсамi    пагранiчных
упаўнаважаных i гербавымi пячаткамi.
     У  пратаколе  ўказваюцца  час  i  месца  правядзення пасяджэння
(сустрэчы), прысутныя, парадак  дня, адлюстроўваюцца ход пасяджэння,
прынятыя на iм рашэннi i тэрмiны iх выканання.
     Рашэннi, прынятыя на пасяджэннi  (сустрэчы), уступаюць у сiлу з
моманту   падпiсання   пратакола,   калi   iншае   не  прадугледжана
пратаколам.
     Пагранiчныя  ўпаўнаважаныя ў  найкарацейшы тэрмiн  паведамляюць
адзiн аднаму аб мерах па  выкананню рашэнняў, прынятых на пасяджэннi
(сустрэчы).


                             Артыкул 8

     Пагранiчныя   ўпаўнаважаныя  ўзгадняюць   i  ўстанаўлiваюць  на
працягу месяца з моманту ўступлення  ў сiлу гэтага Пагаднення пункты
сустрэч,  абмену  службовай   карэспандэнцыяй,  а  таксама  перадачы
людзей, жывёлы i маёмасцi на дзяржаўнай гранiцы.
     Перадача     людзей    праводзiцца     асабiста    пагранiчнымi
ўпаўнаважанымi або iх намеснiкамi i памочнiкамi са складаннем акта.
     Пункты абмену службовай карэспандэнцыяй працуюць кругласутачна,
уключаючы выхадныя i святочныя днi.
     Для  атрымання   службовай  карэспандэнцыi,  прыёму   жылёлы  i
маёмасцi ўстанаўлiваюцца ўзоры распiсак, назначаюцца давераныя асобы
пагранiчных упаўнаважаных i сiгналы iх выклiку.


                             Артыкул 9

     Асобы,   названыя   ў   гэтым   Пагадненнi,  пераходзяць  лiнiю
дзяржаўнай гранiцы па наступных дакументах:
     пагранiчныя  ўпаўнаважаныя   i  iх  намеснiкi   -  на  падставе
пiсьмовых паўнамоцтваў;
     памочнiкi, сакратары i перакладчыкi пагранiчных упаўнаважаных -
на падставе пасведчанняў;
     эксперты - на падставе аднаразовых пропускаў.


                            Артыкул 10

     Асобам,  названым у  гэтым Пагадненнi,  на тэрыторыях  абедзвюх
дзяржаў    гарантуецца   асабiстая    недатыкальнасць,   а   таксама
недатыкальнасць службовых дакументаў i маёмасцi, што знаходзяцца пры
iх i прызначаны для выканання ўскладзеных на гэтых асоб абавязкаў.


                            Артыкул 11

     Бакi  аказваюць  названым  у  гэтым  Пагадненнi асобам усялякае
садзейнiчанне ў час iх знаходжання  на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў у
мэтах выканання ўскладзеных на iх абавязкаў.
     Бакi   нясуць  усе   расходы,  звязаныя   з  выкананнем  гэтага
Пагаднення на сваёй тэрыторыi.


                            Артыкул 12

     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання i будзе
дзейнiчаць да заключэння Дагавора аб рэжыме дзяржаўнай гранiцы памiж
Рэспублiкай  Беларусь  i  Латвiйскай  Рэспублiкай  або да заканчэння
шасцi месяцаў з моманту  пiсьмовага паведамлення аднаго Бока другому
Боку аб намеры спынiць яго дзеянне.
     Пагадненне  можа   быць  зменена  або   дапоўнена  па  ўзаемнай
дамоўленасцi Бакоў.

     Заключана  ў г.Мiнску  7 верасня  1995 г.  у двух  экзэмплярах,
кожны на  беларускай i латышскай  мовах, прычым абодва  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Латвiйскай Рэспублiкi               ______________ подпiс



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations