Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 8 августа 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiнах адукацыi, навукi, культуры i спорту"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ТУРЭЦКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОўНIЦТВЕ ў
ГАЛIНАХ АДУКАЦЫI, НАВУКI, КУЛЬТУРЫ I СПОРТУ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 4 чэрвеня 1996 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Турэцкай Рэспублiкi, якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
     жадаючы  развiваць  адносiны  памiж  дзвюма  краiнамi ў галiнах
адукацыi, навукi,  культуры i спорту  i з мэтай  упарадкавання сваiх
узаемаадносiн у гэтых галiнах,
     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул I

     Дагаворныя Бакi  будуць садзейнiчаць развiццю  супрацоўнiцтва ў
галiнах адукацыi, навукi, культуры i спорту.

                            Артыкул II

     Дагаворныя  Бакi  будуць  садзейнiчаць  развiццю  адносiн памiж
адпаведнымi унiверсiтэтамi, навуковымi i тэхнiчнымi ўстановамi сваiх
краiн  i з  гэтай мэтай  будуць падтрымлiваць  прамыя кантакты памiж
унiверсiтэтамi i ўстановамi i  заключаць пратаколы аб супрацоўнiцтве
памiж iмi.

                            Артыкул III

     Усведамляючы  важнасць навуковага  i тэхнiчнага  супрацоўнiцтва
памiж  сваiмi краiнамi,  Дагаворныя Бакi  будуць садзейнiчаць абмену
навуковымi   праектамi,   праграмамi   i   арганiзоўваць   навуковыя
канферэнцыi, сустрэчы, стажыроўкi  i абмены  экспертамi, правядзенне
сумесных навуковых работ.

                            Артыкул IV

     Дагаворныя   Бакi   будуць   развiваць   памiж   навуковымi   i
навучальнымi  ўстановамi  абмен   кнiгамi,  перыядычнымi  выданнямi,
iншымi  навуковымi  i  адукацыйнымi  публiкацыямi  ў галiнах навукi,
тэхнiкi i мастацтва.

                             Артыкул V

     Дагаворныя  Бакi  будуць  прыдаваць  важнасць  супрацоўнiцтву ў
галiнах бiблiятэказнаўства, археалогii, кнiгавыдання, музеязнаўства,
а таксама рэстаўрацыi гiстарычных рэчаў i помнiкаў.

                             Артыкул VI

     Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць развiццё адносiн ў галiнах
тэатра,  музыкi, харэаграфii  i iншых  галiнах мастацтва,  i з гэтай
мэтай будуць абменьвацца выканаўцамi i групамi ў гэтых галiнах.

                            Артыкул VII

     Дагаворныя   Бакi  будуць   садзейнiчаць  узаемнай  арганiзацыi
музейных  i  iншых  выставак   i  будуць  садзейнiчаць  ажыццяўленню
адпаведных дамоўленасцяў.

                           Артыкул VIII

     Дагаворныя  Бакi  будуць   стымуляваць  iнтарэс  да  лiтаратуры
кожнага з Дагаворных Бакоў у сваiх краiнах. З гэтай мэтай яны будуць
прымаць неабходныя меры.

                            Артыкул IX

     Дагаворныя Бакi будуць  падтрымлiваць развiццё супрацоўнiцтва ў
галiне   кiнематаграфii,   удзел   у   мiжнародных   кiнафестывалях,
праводзiмых ў сваiх краiнах.

                             Артыкул X

     Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву памiж сваiмi
ўстановамi радыё  i тэлебачання i  ў гэтых мэтах  будуць абменьвацца
радыё- i телевiзiйнымi праграмамi.

                            Артыкул XI

     Дагаворныя  Бакi  будуць  садзейнiчаць  развiццю супрацоўнiцтва
памiж сваiмi iнфармацыйнымi агенцтвамi  i ўстановамi сродкаў масавай
iнфармацыi.

                            Артыкул XII

     Дагаворныя   Бакi   будуць   прымаць   меры   па   ажыццяўленню
супрацоўнiцтва  памiж  спартыўнымi  арганiзацыямi  сваiх краiн, якое
будзе спрыяць  абмену спартсменамi, адмiнiстратарамi  i трэнерамi, а
таксама ўзаемнай арганiзацыi спартыўнай дзейнасцi.

                           Артыкул XIII

     Дагаворныя  Бакi  будуць   ажыццяўляць  вышэйзгаданую  ў  гэтым
Пагадненнi  дзейнасць  у  рамках  сумесных  праграм  абмену, сумесна
распрацаваных iх прадстаўнiкамi,  якiя будуць прызначаны Дагаворнымi
Бакамi.

                            Артыкул XIV
     Гэта  Пагадненне  будзе  ўведзена  ў  дзеянне  пасля пiсьмовага
паведамлення кожнага з Дагаворных  Бакоў па дыпламатычных каналах аб
выкананнi   адпаведных   заканадаўчых   працэдур,   неабходных   для
уступлення  Пагаднення у  сiлу, i  будзе дзейнiчаць  на працягу пяцi
гадоў.  Дзеянне гэтага  Пагаднення будзе  аўтаматычна працягвацца на
наступны  пяцiгадовы перыяд,  калi нi  адзiн з  Дагаворных Бакоў  не
паведамiць  пiсьмова  другому  Дагаворнаму  Боку  аб  сваiм  жаданнi
дэнансаваць яго не пазней, чым за 3 месяцы да сканчэння яго дзеяння.

     Аформлена  ў г.Мiнску  8 жнiўня  1995 года  ў двух экзэмплярах,
кожны  на беларускай  i турэцкай  мовах, прычым  абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.



 За Ўрад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Ўрад Турэцкай Рэспублiкi                 ______________ подпiс



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations