СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 6 чэрвеня 1994 г.
Рэспублiка Беларусь i Ямайка, жадаючы развiваць узаемаадносiны
i супрацоўнiцтва ў галiнах, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс, на
карысць абедзвюх краiн, пацвярджаючы сваю падтрымку справы ўтрымання
мiжнароднага мiру i бяспекi ў адпаведнасцi з прынцыпамi Статута
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i ў сувязi з адпаведнымi палажэннямi
Венскiх канвенцый, якiя рэгулююць дыпламатычныя адносiны памiж
дзяржавамi, вырашылi устанавiць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi
Паслоў з дня падпiсання гэтай Дэкларацыi.
Падпiсана ў Нью-Йорку 6 чэрвеня 1994 года у двух экземплярах на
беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца
аднолькава сапраўднымi.
За Рэспублiку Беларусь За Ямайку
Аляксандр Сычоў Люсiль Матурын Мэйр
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк Ямайкi
Рэспублiкi Беларусь пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|