Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Меморандум Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 12 июня 2002 г. "Мемарандум памiж Мiнiстэрствам спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры i iсламскай арыентацыi Iсламскай Рэспублiкi Iран аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

МЕМАРАНДУМ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СПОРТУ I ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ I IСЛАМСКАЙ АРЫЕНТАЦЫI IСЛАМСКАЙ
РЭСПУБЛIКI IРАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ*

______________________________
     *Уступiў у сiлу 12 чэрвеня 2002 г.

     Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i
     Мiнiстэрства культуры   i   iсламскай   арыентацыi    Iсламскай
Рэспублiкi Iран,
     якiя далей называюцца "Бакi",
     грунтуючыся на     ўзаемным     жаданнi     пашыраць    дружбу,
узаемаразуменне памiж Рэспублiкай Беларусь i  Iсламскай  Рэспублiкай
Iран,
     кiруючыся iмкненнем  да  развiцця  цеснага  i  доўгатэрмiновага
супрацоўнiцтва ў галiне турызму памiж абедзвюма краiнамi,  а таксама
памiж сваiмi дзяржаўнымi органамi кiравання турызмам,
     заключылi дадзены Мемарандум i дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць   спрыяць   пашырэнню   турысцкага   абмену   памiж
Республiкай  Беларусь  i  Iсламскай   Рэспублiкай   Iран   з   мэтай
азнаямлення з жыццём, гiсторыяй i культурай абодвух народаў.

                             Артыкул 2

     Бакi будуць  праводзiць рэгулярныя сустрэчы кiраўнiкоў у галiне
турызму з мэтай кансультацый  i  распрацоўкi  перспектыўных  праграм
супрацоўнiцтва.
     Бакi будуць  ажыццяўляць  сваю  дзейнасць  з  улiкам  iнтарэсаў
абедзвюх  краiн  на  мiжнароднай арэне i каардынаваць свае дзеяннi ў
мiжнародных турысцкiх органах.

                             Артыкул 3

     Бакi будуць  садзейнiчаць  умацаванню  прамых   сувязей   памiж
турысцкiмi  камерцыйнымi i некамерцыйнымi арганiзацыямi сваiх краiн.
3 гэтай мэтай Бакi будуць прадпрымаць захады па  абмену  аператыўнай
iнфармацыяй  аб  развiццi  турысцкага  рынку i правядзеннi рэкламных
кампанiй у абедзвюх краiнах.
     Бакi будуць  заахвочваць  турысцкiя  арганiзацыi сваiх краiн да
ўдзелу ў турысцкiх выставах i семiнарах,  якiя адбываюцца ў абедзвюх
краiнах.  Бакi будуць таксама прымаць удзел у навуковых канферэнцыях
i семiнарах па пытыннях развiцця турысцкай iндустрыi.

                             Артыкул 4

     Бакi па ўзаемнай згодзе будуць садзейнiчаць абмену  навукоўцамi
i   спецыялiстамi   ў   галiне   турызму,  настаўнiкамi,  студэнтамi
зацiкаўленых навучальных устаноў, а таксама адукацыйнымi i вучэбнымi
праграмамi.

                             Артыкул 5

     Неабходнае фiнансаванне   для  выканання  палажэнняў  дадзенага
Мемарандума  будзе  ажыццяўляцца  ў  адпаведнасцi   з   нацыянальным
заканадаўствам дзяржавы кожнага з Бакоў.
     Бакi падкрэслiлi,  што будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне
абмену адказнымi за турызм асобамi, улiчваючы нiжэйпададзенае:
     Бок, якi пасылае, бярэ на сябе ўсе пляцяжы па адпраўленню сваёй
дэлегацыi ў краiну, якая прымае, уключаючы аплату за вiзу.
     Бок, якi прымае,  бярэ  на  сябе  ўсе  плацяжы  за  пражыванне,
транспарцiроўку i медыцынскае абслугоўванне дэлегацыi другога Боку.
     Iншыя фiнансавыя дагаворанасцi ў рамках  дадзенага  Мемарандума
могуць быць узгоднены асобна.

                             Артыкул 6

     Дадзены Мемарандум  падлягае зацвярджэнню згодна з нацыянальным
заканадаўствам дзяржавы кожнага з Бакоў i  ўступае  ў  сiлу  з  даты
апошняга   пiсьмовага  паведамлення  аб  выкананнi  ўнутрыдзяржаўных
працэдур.
     Дадзены Мемарандум  заключаецца  тэрмiнам  на  5  гадоў,  i яго
дзеянне аўтаматычна працягваецца на наступныя  пяцiгадовыя  перыяды,
калi нiводны з Бакоў не паведамiць другому Боку не менш чым за шэсць
месяцаў да сканчэння адпаведнага перыяду аб сваiм намеры спынiць яго
дзеянне.
     Спыненне дзеяння Мемарандума не датычыцца праграм  i  праектаў,
узгодненых  у  перыяд  дзеяння  дадзенага Мемарандума,  калi Бакi не
дамовяцца аб iншым.
     Бакi могуць  уносiць  дапаўненнi  i  змяненнi ў тэкст дадзенага
Мемарандума ў пратакольным парадку,  што  будзе  лiчыцца  неад'емнай
часткай дадзенага Мемарандума.

     Зроблена ў г.Мiнск 12.06.2002 года ў двух экзэмплярах, кожны на
беларускай,  персiдскай i англiйскай мовах,  прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
     У выпадку  ўзнiкнення  рознагалоссяў  у  тлумачэннi  палажэнняў
дадзенага Мемарандума перавагу мае тэкст на англiйскай мове.

За Мiнiстэрства спорту i турызму    За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь                 i iсламскай арыентацыi Iсламскай
Подпic                              Рэспублiкi Iран
                                    Подпic



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations