Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Министерство связи и информатики Республики Беларусь от 8 июня 1993 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам сувязi Рэспублiкi Польшча i Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматыкi Рэспублiкi Беларусь аб супрацоўнiцтве ў галiне паштовай i электрычнай сувязi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА
I МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI I IНФАРМАТЫКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАШТОВАЙ I ЭЛЕКТРЫЧНАЙ СУВЯЗI*

____________________________
     *Уступiла ў сiлу 8 чэрвеня 1993 г.

   Мiнiстэрства сувязi  Рэспублiкi  Польшча  i Мiнiстэрства сувязi i
iнфарматыкi Рэспублiкi Беларусь,  названыя далей "Дагаворныя  Бакi",
кiруючыся iмкненнем  да  развiцця  i  паглыбення  ўзаемных адносiн у
галiне паштовай i  электрычнай  сувязi,  а  таксама  эканамiчнага  i
навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва,      якое      грунтуецца     на
ўзаемакарысных умовах i поўнай роўнасцi, дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю ўзаемных адносiн у
галiне паштовай i электрычнай сувязi на аснове гэтага Пагаднення,  а
таксама на аснове дзеючых дакументаў Сусветнага  паштовага  саюза  i
Мiжнароднага саюза электрасувязi.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя Бакi лiчаць, што асноўнымi напрамкамi супрацоўнiцтва
ў галiне паштовай i электрычнай сувязi з'яўляюцца:
     1. абмен  паштовымi  паслугамi  i  паслугамi электрычнай сувязi
памiж Рэспублiкай Польшча i Рэспублiкай Беларусь;
     2. удасканаленне паслуг у галiне паштовай i электрычнай сувязi;
     3. абмен вопытам у  галiне  эканомiкi  паштовай  i  электрычнай
сувязi (маркетынг, сiстэмы мiжнародных разлiкаў);
     4. увод  новых  мiжнародных  паслуг   у   галiне   паштовай   i
электрычнай сувязi;
     5. развiццё  непасрэдных  кантактаў   у   галiне   паштовай   i
электрычнай сувязi ў пагранiчных раёнах;
     6. абмен   вопытам   у   галiне   дзейнасцi    ў    мiжнародных
спецыялiзаваных арганiзацыях паштовай i электрычнай сувязi;
     7. супрацоўнiцтва ў галiне iншых  сучасных  паслуг  паштовай  i
электрычнай сувязi,  такiх  як перадача даных,  рухомая радыёсувязь,
спадарожнiкавая сувязь;
     8. супрацоўнiцтва  ў  галiне развiцця сеткаў электрычнай сувязi
для радыё i тэлебачання;
     9. развiццё мiжнародных лiнiяў электрычнай сувязi;
     10. супрацоўнiцтва ў галiне выкарыстання частотнага рэсурсу.

                             Артыкул 3

     1. Дагаворныя Бакi вызначылi,  што будаўнiцтва  i  эксплуатацыя
сеткаў электрычнай  сувязi,  а  таксама  рэалiзацыя паштовага абмену
знаходзiцца ў кампетэнцыi адпаведных  прадпрыемстваў  i  аператараў,
якiя, згодна  з  заканадаўствам Дагаворных Бакоў,  будуць заключваць
асобныя дагаворы аб супрацоўнiцтве ў галiне паштовай  i  электрычнай
сувязi, якiя датычацца сферы iх дзейнасцi.
     2. Спiс прадпрыемстваў  i  аператараў*,  згаданых  у  пункце  1
гэтага Артыкула,  дадаецца да гэтага Пагаднення. Аб усякiх змяненнях
у гэтым спiсе прадпрыемстваў i аператараў Дагаворныя Бакi будуць без
прамаруджання, у пiсьмовай форме iнфармаваць адзiн аднаго.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     3. Супрацоўнiцтва  ў  галiне  паштовай  i  электрычнай  сувязi,
вызначанае падрабязнымi     дамоўленасцямi,     можа    ажыццяўляцца
прадпрыемствамi i аператарамi,  згаданымi ў пунктах 1 i 2,  асаблiва
праз:
     1) абмен спецыялiстамi;
     2) стварэнне таварыстваў з часткай замежнага капiталу;
     3) узаемныя кансультацыi;
     4) iншыя формы супрацоўнiцтва па праблематыцы,  якая з'яўляецца
прадметам узаемнай зацiкаўленасцi Дагаворных Бакоў.
     4. Дагаворныя  Бакi  будуць  садзейнiчаць  развiццю непасрэдных
кантактаў памiж прадпрыемствамi,  аператарамi i  навукова-даследчымi
ўстановамi, якiя  накiраваныя  на  дзейнасць  у  галiне  паштовай  i
электрычнай сувязi.
     5. Тарыфы  i  сiстэмы  разлiкаў за мiжнародныя паслугi ў галiне
паштовай i электрычнай сувязi будуць рэалiзоўвацца на аснове асобных
дамоўленасцяў, у  адпаведнасцi  з  iснуючай  практыкай  мiжнароднага
супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 4

     Гэта Пагадненне не парушае правоў i абавязацельстваў Дагаворных
Бакоў, што вынiкаюць з прынятых iмi дакументаў,  падпiсаных у рамках
мiжнародных арганiзацыяў,  а   таксама   iншых   пагадненняў,   якiя
заключаюцца памiж iмi i з трэцiмi краiнамi.

                             Артыкул 5

     1. Дагаворныя Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй, якая звязана
з дзейнасцю паштовай i электрычнай сувязi,  а асаблiва  iнфармацыяй,
якая датычыцца заканадаўства ў галiне паштовай i электрычнай сувязi.
     2. Дагаворныя Бакi могуць узаемна звяртацца адзiн да  аднаго  з
просьбай выказаць  сваё  меркаванне  па  праектах  мерапрыемстваў  у
галiне паштовай i электрычнай сувязi.

                             Артыкул 6

     Перапiска памiж  Дагаворнымi  Бакамi   будзе  ажыццяўляцца   на
польскай, беларускай, рускай i англiйскай мовах.

                             Артыкул 7

     1. Кожны з Дагаворных Бакоў можа ў любы час прапанаваць другому
Дагаворнаму Боку  ўсялякае  змяненне,   уключэнне   якога   ў   гэта
Пагадненне, згодна    яго    меркавання,    з'яўляецца    пажаданым.
Кансультацыi памiж Дагаворнымi  Бакамi  па  пытаннi  прапаноўваемага
змянення павiнны пачынацца праз не больш як 60 дзён з дня пiсьмовага
накiравання гэтакай прапановы адным з Дагаворных  Бакоў  да  другога
Дагаворнага Боку.
     2. Усякае   змяненне   гэтага   Пагаднення,   што  ўведзенае  ў
адпаведнасцi з пунктам 1  гэтага  Артыкула,  уступае  ў  сiлу  пасля
пiсьмовага  пацверджання  сваёй  згоды  з  iм  абодвума  Дагаворнымi
Бакамi.

                             Артыкул 8

     Гэта Пагадненне заключваецца на няпэўны тэрмiн. Яно  можа  быць
дэнансаванае кожным   з  Дагаворных  Бакоў;  у  таким  выпадку  гэта
Пагадненне страчвае сiлу па сканчэннi шасцi месяцаў з дня  атрымання
другiм Дагаворным Бокам пiсьмовага паведамлення аб яго дэнансацыi.

                             Артыкул 9

     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго напiсання.

     Аформлена ў  Варшаве  8  чэрвеня  1993 года у двух экзэмплярах,
кожны  на  польскай  i  беларускай  мовах,  прычым   абодва   тэксты
аднолькава паўнапраўныя.

Мiнiстр сувязi                          Мiнiстр сувязi i iнфарматыкi
Рэспублiкi Польшча                      Рэспублiкi Беларусь
         К.Кiлiян                                I.Грыцук



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations