Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Главное архивное управление при Совете Министров Республики Беларусь от 29 сентября 1992 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Галоўным архiўным упраўленнем пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Генеральнай дырэкцыяй дзяржаўных архiваў Рэспублiкi Польшча"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ ГАЛОЎНЫМ АРХIЎНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ
ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ГЕНЕРАЛЬНАЙ
ДЫРЭКЦЫЯЙ ДЗЯРЖАЎНЫХ АРХIВАЎ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 29 верасня 1992 г.

     Галоўнае архiўнае  ўпраўленне  пры  Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  i  Генеральная  дырэкцыя  дзяржаўных  архiваў   Рэспублiкi
Польшча,  якiя  ў далейшым называюцца "Бакi",  кiруючыся палажэннямi
Дэкларацыi аб добрасуседстве,  узаемадапамозе i супрацоўнiцтве памiж
Рэспублiкай  Беларусь  i  Рэспублiкай Польшча ад 10 кастрычнiка 1991
года,  зыходзячы  з  узаемнага  iмкнення  развiваць   узаемавыгаднае
супрацоўнiцтва памiж архiўнымi ўстановамi дзвюх дзяржаў,  дамовiлiся
аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi, лiчачы,  што  супрацоўнiцтва  ў  галiне  архiўнай  справы
прывядзе да  замацавання  адносiн памiж дзвюма дзяржавамi,  вырашылi
ўсебакова развiваць гэта супрацоўнiцтва,  абменьвацца iнфармацыяй  i
прафесiйнымi ведамi.

                             Артыкул 2

     Бакi абвяшчаюць   свабодны   доступ   даследчыкаў  да  архiўных
дакументаў i   навукова-даведачнага   апарата   па    тэматыцы    iх
даследаванняў.

                             Артыкул 3

     Бакi абавязуюцца   праводзiць   у   падведамасных   iм  архiвах
выяўленне архiўных матэрыялаў,  у якiх зацiкаўлены  кожны  з  Бакоў,
iнфармаваць адзiн аднаго аб вынiках гэтай працы i ўзаемных навуковых
iнтарэсах, звязаных з архiўнымi дакументамi.

                             Артыкул 4

     Бакi ў  мэтах  аб'яднання  архiўных  фондаў  выдзяляюць   групу
экспертаў, якая  будзе вызначаць канкрэтныя формы гэтага аб'яднання.
Архiўныя дакументы,  якiя з'яўляюцца ўласнасцю другога Боку, павiнны
без затрымкi вяртацца дзяржаве цi юрыдычнай асобе.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць удзяляць асобную ўвагу выкананню сацыяльна-прававых
запытаў грамадзян i ўстаноў.  Абодва Бакi пагадзiлiся ў першую чаргу
забяспечыць пошук  дакументаў,  якiя  сведчаць аб грамадзянах,  якiя
падверглiся рэпрэсiям.  Усе гэтага роду вышукi павiнны  ажыццяўляцца
аператыўна i бясплатна.

                             Артыкул 6

     Бакi будуць  вывучаць магчымасцi сумесных публiкацый дакументаў
па гiсторыi адносiн памiж Беларуссю i Польшчай.
     Бакi будуць   ажыццяўляць   абмен  публiкацыямi  дакументаў,  а
таксама архiвазнаўчай i навукова-метадычнай лiтаратурай.

                             Артыкул 7

     Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць непасрэднае супрацоўнiцтва
дзяржаўных архiваў.  Фiнансавыя  ўмовы  гэтага супрацоўнiцтва будуць
узгоднены Галоўным  архiўным  упраўленнем   пры   Савеце   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь   i  Генеральнай  дырэкцыяй  дзяржаўных  архiваў
Польшчы.

                             Артыкул 8

     Бакi будуць развiваць абмен вопытам  архiўнай  працы.  З  гэтай
мэтай Бакi  будуць  ажыццяўляць  абмен  архiвiстамi-спецыялiстамi на
ўзаемнай безвалютнай аснове.

                             Артыкул 9

     Бакi пагадзiлiся  падпiсаць   тэхнiчны   пратакол   аб   умовах
выканання Пагаднення,   фармулюючы   канкрэтныя   спосабы   i  ўмовы
фiнансавання выканання работ,  якiя названы ў артыкулах 3,  6, 7 i 8
дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 10

     Дадзенае Пагадненне  заключаецца тэрмiнам на тры гады i ўступае
ў сiлу з дня яго падпiсання. У далейшым Пагадненне будзе працягвацца
на наступныя тры гады, калi адзiн з Бакоў не пазней чым за 6 месяцаў
да сканчэння яго дзейнiчання пiсьмова не заявiць  аб  сваiм  жаданнi
скасаваць гэтае Пагадненне.

     Аформлена ў  горадзе  Варшаве  29  верасня  1992  года  ў  двух
экземплярах,  кожны на беларускай i польскай  мовах,  прычым  абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Галоўнае архiўнае ўпраўленне              За Генеральную дырэкцыю
пры Савеце Мiнiстраў                         дзяржаўных архiваў
Рэспублiкi Беларусь                          Рэспублiкi Польшча
         А.М.Мiхальчанка                              В.Вайцэхоўскi



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations