ПРАТАКОЛ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI НА 2004-2006 ГАДЫ*
______________________________
*Уступiў у сiлу 28 лiстапада 2003 г.
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
культуры Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, названыя далей Бакi,
кiруючыся iмкненнем да ўмацавання ўзаемаразумення i дружбы
памiж народамi Рэспублiкi Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi,
супрацоўнiцтва ў галiне культуры,
засноўваючыся на Пагадненнi аб культурным супрацоўнiцтве памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ад
25 лiстапада 1992 года,
склалi гэты Пратакол аб наступным:
Артыкул 1
Бакi абавязваюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для творчага
супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва.
Артыкул 2
Бакi арганiзуюць i правядуць на ўзаемнай аснове па чарзе раз у
два гады Днi культуры.
Днi культуры Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ў Рэспублiцы
Беларусь пройдуць у 2004 i 2006 гадах.
Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Кiтайскай Народнай
Рэспублiцы пройдуць у 2005 годзе.
Агульная колькасць удзельнiкаў з кожнага боку складзе да 60
чалавек.
Асноўныя мерапрыемствы Дзён культуры i канчатковыя тэрмiны iх
правядзення, а таксама колькасць удзельнiкаў будуць узгадняцца
Бакамi дадаткова.
Артыкул 3
Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне музейнай справы i
выставачнай дзейнасцi.
Артыкул 4
Бакi будуць падтрымлiваць устанаўленне прамых кантактаў памiж
вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры
i мастацтва абедзвюх краiн.
Артыкул 5
Бакi будуць актыўна садзейнiчаць правядзенню i накiраванню
спецыялiстаў для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, семiнарах па
пытаннях культуры i мастацкай адукацыi.
Артыкул 6
Бакi будуць садзейнiчаць удзелу мастацкiх калектываў i
выканаўцаў Беларусi i Кiтая ў музычных фестывалях i конкурсах, якiя
праводзяцца на тэрыторыi дзвюх краiн, устанаўленню i развiццю
кантактаў у галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi
арганiзацыямi i творчымi саюзамi.
Артыкул 7
Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых сувязей памiж
бiблiятэкамi дзвюх краiн, уключаючы абмен лiтаратурай, друкаванымi
выданнямi i спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы.
Артыкул 8
Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву ў галiне народнай
творчасцi i заахвочваць устанаўленне прамых сувязей памiж
самадзейнымi калектывамi абедзвюх краiн.
Артыкул 9
Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне культуры i
мастацтва на рэгiянальным узроўнi.
Артыкул 10
Бакi дамовiлiся, што ўмовы культурнага абмену памiж iмi будуць
наступнымi.
Пры абмене дэлегацыямi, мастацкiмi калектывамi:
накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародны праезд i транспарцiроўку
рэквiзiту i багажу ў абодва бакi да сталiцы дзяржавы прымаючага
Боку;
прымаючы Бок аплачвае выдаткi на пражыванне ў гасцiнiцы,
харчаванне, транспарт па тэрыторыi сваёй дзяржавы, забяспечвае.
культурную праграму, перакладчыкаў, у выпадку неабходнасцi аказвае
медыцынскую дапамогу, выдае на ўзаемнай аснове грошы на кiшэнныя
выдаткi адпаведна нормам, якiя iснуюць у краiне прымаючага Боку;
прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткi па транспарцiроўцы рэквiзiту
па сваёй тэрыторыi i яго страхоўцы, аплачвае выдаткi па падрыхтоўцы
рэкламы.
Пры абмене выстаўкамi:
накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародную транспарцiроўку i
страхоўку экспанатаў да сталiцы дзяржавы прымаючага Боку,
забяспечвае рэкламнымi матэрыяламi i каталогамi;
накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародны праезд асоб,
суправаджаючых выстаўку, членаў дэлегацыi, якiя прымаюць удзел у
цырымонii адкрыцця;
прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткi на пражыванне, харчаванне i
транспарт па тэрыторыi сваёй дзяржавы, забяспечвае культурную
праграму, перакладчыкаў, у выпадку необходнасцi аказвае медыцынскую
дапамогу, на ўзаемнай аснове выдае грошы на кiшэнныя выдаткi
адпаведна нормам, якiя iснуюць у краiне прымаючага Боку;
прымаючы Бок аплачвае арганiзацыю i рэкламу выстаўкi, мантаж i
дэмантаж, транспарцiроўку па тэрыторыi сваёй дзяржавы, забяспечвае
захаванасць экспанатаў.
Пры правядзеннi Дзён культуры ўмовы будуць узгадняцца Бакамi
дадаткова.
Артыкул 11
У выпадку дамоўленасцi памiж двума Бакамi могуць ажыццяўляцца
iншыя культурныя мерапрыемствы, якiя адпавядаюць мэтам гэтага
Пратакола.
Артыкул 12
Гэты Пратакол набывае сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае да
31 снежня 2006 года.
Здзейснена ў горадзе Пекiне 28 лiстапада 2003 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай i кiтайскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
|