ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ I АДУКАЦЫI ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI
I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 5 лютага 1993 г.
Мiнiстэрства культуры i адукацыi Лiтоўскай Рэспублiкi i
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, далей называемыя
"Бакамi", абапiраючыся на традыцыi добрасуседства памiж Лiтвой i
Беларуссю, iмкнучыся iх працягваць i берагчы, умацоўваючы
ўзаемаразуменне i пашыраючы супрацоўнiцтва, заснаванае на павазе i
неўмяшаннi ў справы культуры другога Боку, будучы ўпэўненыя, што
раўнапраўнае супрацоўнiцтва ўзбагачае родныя культуры i з'яўляецца
асаблiва важным для ўмацавання згоды i ўзаемнай прыязнi памiж
лiтоўскiм i беларускiм народамi, складаюць i падпiсваюць гэтае
пагадненне.
Артыкул 1
Бакi, дзейнiчаючы паводле сваiх паўнамоцтваў i магчымасцяў i
абапiраючыся на Законы Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Беларусь,
будуць пашыраць культурнае супрацоўнiцтва, якое будзе ахоплiваць
розныя галiны культуры, ствараць найбольш спрыяльныя ўмовы для
супрацоўнiцтва творчых саюзаў, таварыстваў, фондаў, устаноў культуры
i мастацтва, навучальных устаноў i iншых дзяржаўных i грамадскiх
арганiзацый.
Артыкул 2
Бакi выкарыстаюць усе магчымасцi i акажуць адзiн аднаму
падтрымку ў стварэннi найбольш спрыяльных умоў для задавальнення
нацыянальна-культурных патрэб насельнiцтва лiтоўскай нацыянальнасцi
ў Беларусi i насельнiцтва беларускай нацыянальнасцi ў Лiтве.
Для дасягнення гэтай мэты Бакi будуць заахвочваць:
- выданне, пераклад i тыражаванне твораў лiтаратуры, музыкi i
iншых вiдаў мастацтва, неабходных для падтрымання асветы,
нацыянальнай тоеснасцi i культурнай дзейнасцi;
- абмен кнiгамi, перыядычнымi выданнямi, iх пашырэнне i
падпiску на iх, асаблiва ў мясцiнах пражывання нацыянальных
меншасцей;
- абмен этнаграфiчнымi (вясковымi) i фальклорнымi ансамблямi,
арганiзацыю фальклорных святаў нацыянальных меншасцей абодвух Бакоў,
якiя пражываюць на тэрыторыi другога Боку i запрашэнне на такiя
святы, арганiзоўваемыя на сваiм Баку, культурнае супрацоўнiцтва
жыхароў памежных раёнаў Беларусi i Лiтвы;
- абмен выкладчыкамi i студэнтамi, якiя працуюць i навучаюцца ў
галiне этнакультуры.
Артыкул 3
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб найважнейшых культурных
падзеях, нарматыўнымi дакументамi ў галiне культуры, запрашаць
мастакоў, даследчыкаў культуры i мастацтва, а таксама экспертаў
другога Боку на фестывалi, конкурсы, сiмпозiумы i iншыя
мерапрыемствы, якiя адбываюцца ў Беларусi i Лiтве.
Артыкул 4
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб вывезеных
нацыянальна-культурных каштоўнасцях, якiя цяпер знаходзяцца ў
музеях, бiблiятэках i архiвах другога Боку, супрацоўнiчаць у пошуку
i вяртаннi каштоўнасцяў нацыянальна-культурнай спадчыны.
Артыкул 5
Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне аховы помнiкаў выяўленчага
мастацтва, старадаўняга пiсьменства, археялогii i iншых культурных
каштоўнасцяў, заахвочваць абмен ведамi навуковай i практычнай працы,
адраджаючы, рэстаўрыруючы i кансервуючы помнiкi культуры.
Атрыкул 6
Бакi будуць абменьвацца творамi выяўленчага мастацтва,
выдзеленымi для доўгатэрмiновых экспазiцый (дэпазыты) у музеях,
выставачных залах i галерэях абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 7
Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва нацыянальных бiблiятэк,
музеяў i iншых культурных устаноў, абменьваючыся iнфармацыяй,
публiкацыямi, навуковымi матэрыяламi, творамi мастацкай лiтаратуры,
аказваць усялякую дапамогу культурным установам у тых мясцiнах, дзе
кампактна пражываюць нацыянальныя меньшасцi.
Бакi будуць запрашаць спецыялiстаў культурных устаноў да ўдзелу
ў канферэнцыях, семiнарах i iншых мерапрыемствах, абменьвацца
даследаваннямi, праходзiць стажыроўкi.
Артыкул 8
Бакi будуць падтрымлiваць абмен прафесiйнымi i самадзейнымi
калектывамi, выканаўцамi праз мастацкiя агенствы i нацыянальныя
фiлармонii, заахвочваць кантакты памiж мастацкiмi i навучальнымi
ўстановамi.
Бакi будуць дамаўляцца аб уключэннi найбольш паспяховых
пастановак у рэпертуар музычных, драматычных, балетных i самадзейных
калектываў i прадстаўленнi iх гледачам другога Боку.
Артыкул 9
Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнамастацтва
(дакументальныя, мультыплiкацыйныя i мастацкiя фiльмы). Канкрэтныя
формы супрацоўнiцтва падлягаюць кампетэнцыi зацiкаўленых
арганiзацый.
Артыкул 10
Бакi будуць арганiзоўваць сустрэчы работнiкаў мiнiстэрстваў для
абагульнення вынiкаў супрацоўнiцтва i азнаямлення ведамi працы
другога Боку.
Артыкул 11
Артыкулы гэтага пагаднення могуць змяняцца або дапаўняцца пры
згодзе абодвух бакоў.
Артыкул 12
Для ажыцяўлення гэтага пагаднення Бакi штогод будуць рыхтаваць
i зацвярджаць праграмы, у якiх будуць прадугледжвацца формы i метады
супрацоўнiцтва, умовы арганiзацыi i фiнансавання.
Артыкул 13
Пагадненне ўступае ў сiлу ў дзень яго падпiсання, дзейнiчае на
працягу трох гадоў i кожны раз аўтаматычна працягваецца на той самы
тэрмiн, калi нiводны з Бакоў не пазней як за тры месяцы да
заканчэння дзеяння пагаднення пiсьмова не паведамiць другому Боку аб
рашэннi яго скасаваць.
Падпiсана ў Мiнску 5 лютага 1993 года ў двух экзэмплярах, кожны
на лiтоўскай i беларускай мовах. Абодва тэксты iдэнтычныя i маюць
аднолькавую сiлу.
Мiнiстр культуры i адукацыi Мiнiстр культуры
Лiтоўскай Рэспублiкi Рэспублiкi Беларусь
|