ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ КАМIТЭТАМ ПА ЗЯМЕЛЬНЫХ РЭСУРСАХ, ГЕАДЭЗII
I КАРТАГРАФII ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ГАЛОЎНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ ГЕАДЭЗII I КАРТАГРАФII РЭСПУБЛIКI
ПОЛЬШЧА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ГЕАДЭЗII I КАРТАГРАФII*
____________________________
*) Уступiла ў сiлу 13 верасня 2003 г.
Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры
Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Галоўнае Упраўленне геадэзii
i картаграфii Рэспублiкi Польшча (якiя далей называюцца Бакамi),
грунтуючыся на прынцыпах узаемнага iмкнення да развiцця
супрацоўнiцтва ў галiне геадэзii i картаграфii, пагадзiлiся аб
нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Супрацоўнiцтва ў рамках дадзенага Пагаднення будзе ажыццяўляцца
ў наступных формах:
- абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй i iнфармацыяй па
юрыдычных пытаннях у галiне геадэзii i картаграфii;
- абмен iнфармацыяй геаграфiчных даследаванняў на тэрыторыях
дзяржаў Бакоў, звязаных са змяненнямi ў
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнi, геаграфiчных назвах i з
развiццём дарожнай сеткi;
- распрацоўка i рэалiзацыя сумесных праектаў на выкананне
тапографа-геадэзiчных i картаграфiчных работ;
- абмен картаграфiчнай прадукцыяй (тыражнымi экзэмплярамi карт
i атласаў, вырабленых дзяржаўнымi картаграфiчнымi службамi для
адкрытага апублiкавання);
- абмен вопытам работы памiж тапографа-геадэзiчнымi i
картаграфiчнымi прадпрыемствамi i ўстановамi;
- абмен спецыялiстамi;
- узаемныя паслугi кансультатыўнага характару;
- стварэнне спрыяльных умоў у атрыманнi першакрынiц (апрача
таго, правядзенне аэрафотаздымкi) для апрацоўкi новых i абнаўлення
iснуючых карт прыгранiчнай паласы.
Формы супрацоўнiцтва, прадугледжаныя дадзеным артыкулам
Пагаднення, будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам дзяржаў кожнага з Бакоў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 2
Вынiкi, дасягнутыя Бакамi ў ходзе рэалiзацыi сумесных праектаў
i праграм у галiне геадэзii i картаграфii, не могуць быць
апублiкаваны цi перададзены трэцiм асобам без загадзя аформленай
пiсьмовай згоды афiцыйных прадстаўнiкоў Бакоў.
Артыкул 3
Супрацоўнiцтва ў рамках дадзенага Пагаднення не перашкаджае
iншым формам спецыялiзаваных кантактаў у галiне геадэзii i
картаграфii, якiя могуць быць рэалiзаваны па сумеснай дамоўленасцi
Бакоў, у тым лiку на кампенсацыйных i камерцыйных асновах.
Артыкул 4
У мэтах каардынацыi сумеснай дзейнасцi па рэалiзацыi дадзенага
Пагаднення, а таксама для распрацоўкi i ўзгаднення канкрэтных умоў
супрацоўнiцтва Бакi могуць ствараць змешаныя рабочыя групы.
Артыкул 5
У дадзенае Пагадненне з агульнай згоды i ў рамках дзеючага
заканадаўства дзяржаў Бакоў могуць быць унесены змяненнi i
дапаўненнi праз складанне паасобных пратаколаў да яго. Пратаколы
будуць неад'емнай часткай дадзенага Пагаднення.
Артыкул 6
Дадзенае Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн i спыняе
сваё дзеянне праз 6 месяцаў пасля атрымання адным з Бакоў пiсьмовага
паведамлення другога Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне
Пагаднення.
Артыкул 7
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.
Заключана ў горадзе Варшава 13 верасня 2003 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Камiтэт па зямельных рэсурсах, За Галоўнае Упраўленне
геадэзii i картаграфii геадэзii i картаграфii
пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь Е.Альбiн
Г.Кузняцоў
|