МЕМАРАНДУМ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АДУКАЦЫI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ АДУКАЦЫI
ВЕНГЕРСКАЙ РЭСПУБЛIКI *
_____________________________
* Уступiў у сiлу 4 верасня 2003 г.
Прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i
Мiнiстэрства адукацыi Венгерскай Рэспублiкi, якiя ў далейшым
называюцца Бакамi,
кiруючыся жаданнем садзейнiчаць развiццю сяброўскiх адносiн
памiж Рэспублiкай Беларусь i Венгерскай Рэспублiкай, а таксама
ўмацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi,
пагадзiлiся аб наступным.
Бакi будуць садзейнiчаць:
- усталяванню i развiццю прамога супрацоўнiцтва памiж
установамi адукацыi Бакоў;
- абмену памiж установамi адукацыi Бакоў на парытэтных
прынцыпах студэнтамi, аспiрантамi, стажорамi, навуковымi i
педагагiчнымi работнiкамi;
- удзелу спецыялiстаў дзвюх краiн у канферэнцыях, семiнарах,
сiмпозiумах па пытаннях адукацыi, якiя праходзяць на тэрыторыi
Бакоў;
- абмену адукацыйнай i метадычнай лiтаратурай, перыядычнымi
выданнямi i iнфармацыяй па праблемах адукацыi.
Бакi будуць садзейнiчаць стварэнню спрыяльных умоў для:
- вывучэння на тэрыторыi сваiх дзяржаў беларускай i венгерскай
моў;
- ажыццяўлення перакладаў i публiкацый адукацыйнай i метадычнай
лiтаратуры Бакоў;
- доступу да бiблiятэчных фондаў, манускрыптаў, бiблiяграфiчных
рарытэтаў i гiстарычных дакументаў на тэрыторыi сваiх дзяржаў.
Бакi будуць спрыяць абмену iнфармацыяй i правядзенню
кансультацый па пытанню аб узаемным прызнаннi дыпломаў,
унiверсiтэцкiх i вучоных ступеней.
У мэтах стварэння ўмоў для доўгатэрмiновага i ўстойлiвага
супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi Бакi на працягу 2003-2004 гадоў
правядуць перамовы з тым, каб заключыць Пагадненне аб супрацоўнiцтве
на 2005-2006 гады, якое будзе прадугледжваць ажыццяўленне канкрэтных
адукацыйных праектаў.
Здзейснена ў горадзе Будапешце 4 верасня 2003 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i венгерскай мовах.
|