ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 2004 г. № 293-З
АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА ПРАЕКТУ
IНТЭГРАЦЫI НАФТАПРАВОДАЎ "ДРУЖБА" I "АДРЫЯ"
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 13 мая 2004 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 27 мая 2004 года
Ратыфiкаваць Пагадненне аб супрацоўнiцтве па праекту iнтэграцыi
нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя", падпiсанае ў г.Заграбе 16 снежня
2002 года.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
ПАГАДНЕННЕ
аб супрацоўнiцтве па праекту iнтэграцыi
нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя"
Урад Рэспублiкi Беларусь, Урад Рэспублiкi Харватыя, Урад
Венгерскай Рэспублiкi, Урад Расiйскай Федэрацыi, Урад Славацкай
Рэспублiкi i Урад Украiны, якiя надалей называюцца Бакамi,
кiруючыся сусветнай тэндэнцыяй развiцця iнтэграцыйных працэсаў,
iмкнучыся развiваць добрасуседскiя адносiны, жадаючы развiваць i
ўмацоўваць мiжнароднае супрацоўнiцтва, iмкнучыся асвоiць надзейны i
эфектыўны маршрут транспарцiроўкi нафты, якая здабываецца на
тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi, а таксама транзiтнай нафты iншых
краiн на сусветныя рынкi i павысiць узровень выкарыстання iснуючых
нафтаправодных магутнасцей,
а таксама адзначаючы, што ўсе Бакi падпiсалi Дагавор да
Энергетычнай Хартыi,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Мэтай гэтага Пагаднення з'яўляецца супрацоўнiцтва Бакоў па
рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя" для
транспарцiроўкi дадатковых аб'ёмаў нафты (да 15 млн.тон у год) на
сусветныя рынкi па трубаправодных сiстэмах Расiйскай Федэрацыi,
Украiны, Рэспублiкi Беларусь, Венгерскай Рэспублiкi, Славацкай
Рэспублiкi i Рэспублiкi Харватыя з перавалкай праз порт Амiшаль
(Рэспублiка Харватыя).
Артыкул 2
Пад нафтаправодам "Дружба" ў дадзеным Пагадненнi маецца на
ўвазе нафтаправод ад гранiцы Расiйскай Федэрацыi, якi праходзiць па
тэрыторыях Рэспублiкi Беларусь, Украiны, Славацкай Рэспублiкi,
Венгерскай Рэспублiкi (да Сазхаломбаты).
Пад нафтаправодам "Адрыя" ў дадзеным Пагадненнi маецца на ўвазе
нафтаправод "Адрыя" ад Сазхаломбаты (Венгерская Рэспублiка) да
венгерска-харвацкай гранiцы i нафтаправод "ЯНАФ" ад
венгерска-харвацкай гранiцы да партовага тэрмiнала ў Амiшале.
Пад дадатковымi аб'ёмамi нафты маюцца на ўвазе аб'ёмы звыш
iснуючых абавязацельстваў i квот, якiя транспартуюцца ў транзiтным
рэжыме праз тэрыторыi Бакоў выключна ў мэтах перавалкi праз партовы
тэрмiнал у Амiшале.
Пад iснуючымi абавязацельствамi разумеюцца дагаворныя
абавязацельствы на момант падпiсання дадзенага Пагаднення, якiя
ўключаюць у тым лiку пастаўкi:
- расiйскай нафты i транзiтнай нафты на нафтаперапрацоўчыя
заводы, размешчаныя на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, Венгерскай
Рэспублiкi, Славацкай Рэспублiкi, Чэшскай Рэспублiкi, Рэспублiкi
Польшча, Германii i Украiны;
- нафты на харвацкiя нафтаперапрацоўчыя заводы i
нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў Боснii i Герцагавiне, Саюзнай
Рэспублiцы Югаславiя з партовага тэрмiнала ў Амiшале па iснуючай у
Рэспублiцы Харватыя нафтаправоднай сiстэме.
Харвацкi Бок захавае магчымасць заключэння Пагаднення па
выкарыстанню партовага тэрмiнала ў Амiшале для паставак нафты па
дзейнiчаючай у Рэспублiцы Харватыя нафтаправоднай сiстэме ў
Венгерскую Рэспублiку i Славацкую Рэспублiку, улiчваючы пры гэтым
iснуючыя дагаворныя абавязацельствы.
Артыкул 3
У мэтах выканання гэтага Пагаднення кожны з Бакоў:
абавязваецца забяспечваць свабоду транзiту дадатковых аб'ёмаў
нафты праз тэрыторыю адпаведнай транзiтнай дзяржавы;
прызнае, што на ўсёй даўжынi транзiтнага маршруту права
ўласнасцi на дадатковы аб'ём транспартуемай нафты належыць
пастаўшчыкам гэтай нафты;
гарантуе ўключэнне ў графiкi транспарцiроўкi дадатковых аб'ёмаў
(да 15 млн.тон у год) расiйскай нафты i транзiтнай нафты па
ўзгодненых заяўках пастаўшчыкоў;
пагадзiўся не рабiць крокаў, якiя супярэчаць дадзенаму
Пагадненню, могуць выклiкаць абмежаваннi або стаць перашкодай для
рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя";
абавязваецца забяспечваць мытны кантроль за транзiтам
дадатковых аб'ёмаў нафты ў адпаведнасцi з нацыянальным
заканадаўствам адпаведнай транзiтнай дзяржавы такiм чынам, каб не
ствараць перашкоды для рэалiзацыi праекта iнтэграцыi нафтаправода.
Расiйскi Бок прадугледзiць складанне асобнага графiка
транспарцiроўкi нафты ў напрамку порта Амiшаль на падставе прынцыпу
роўнадаступнасцi для нафтавых кампанiй, якiя зацiкаўлены ў пастаўках
нафты па дадзенаму напрамку i падпiсалi доўгатэрмiновыя
абавязацельствы з кампанiяй ААТ "АК "Транснафта" аб гарантыях
паставак нафты.
Бакi гарантуюць, што рэалiзацыя праекта па iнтэграцыi
нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя" не прывядзе да дыскрымiнацыi
пастаўшчыкоў нафты, якiя транспартуюць нафту iншымi маршрутамi па
тэрыторыях дзяржаў Бакоў.
Артыкул 4
Для мэт выканання дадзенага Пагаднення ўпаўнаважанымi
арганiзацыямi Бакоў з'яўляюцца:
з Беларускага Боку - РУП "Гомельтранснафта "Дружба";
з Харвацкага Боку - АТ "ЯНАФ";
з Венгерскага Боку - АТ "МОЛ";
з Расiйскага Боку - ААТ "АК "Транснафта";
са Славацкага Боку - АТ "Транспетрол";
з Украiнскага Боку - ААТ "Укртранснафта".
Упаўнаважаныя арганiзацыi Бакоў сумесна будуць ажыццяўляць
планаванне i арганiзацыю вырашэння ўсiх пытанняў рэалiзацыi праекта
iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя".
У выпадку спынення дзейнасцi якой-небудзь з упаўнаважаных
арганiзацый Бакi па ўзаемнай згодзе шляхам заключэння асобнага
пратакола ўзгадняюць новыя ўпаўнаважаныя арганiзацыi, адказныя за
выкананне гэтага Пагаднення.
Артыкул 5
У мэтах рэалiзацыi гэтага Пагаднення Бакi акажуць садзейнiчанне
ўпаўнаважаным арганiзацыям:
у рэалiзацыi ўзаемаўзгодненых праграм, праектаў i работ,
неабходных для забеспячэння транспарцiроўкi дадатковых аб'ёмаў нафты
праз тэрыторыю Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Беларусь, Украiны,
Славацкай Рэспублiкi, Венгерскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Харватыя да
партовага тэрмiнала ў Амiшале;
у ажыццяўленнi праекта i паэтапнага развiцця сiстэмы
магiстральных нафтаправодаў, якая дазваляе адгружаць праз партовы
тэрмiнал "ЯНАФ" у Амiшале 5, 10 i 15 млн.тон у год ва ўзгодненыя i
прымальныя для ўсiх Бакоў тэрмiны з выкарыстаннем на пачатковым
этапе iснуючых свабодных магутнасцей;
ва ўстанаўленнi на ўвесь дадатковы аб'ём нафты па ўсяму
маршруту транспарцiроўкi ад беларуска-ўкраiнскай гранiцы да
партовага тэрмiнала ў Амiшале адзiнага транзiтнага транспартнага
тарыфу, канкурэнтаздольнага ў адносiнах да тарыфу на альтэрнатыўных
маршрутах транспарцiроўкi нафты ў Мiжземнаморскi рэгiён, у памеры на
першым этапе (5 млн.тон у год) 0,64 долара ЗША за 100
тона-кiламетраў;
у распрацоўцы ўзгодненых прынцыпаў iнвесцiравання i тарыфнай
палiтыкi пры павелiчэннi аб'ёмаў транзiту нафты звыш 5 млн.тон у
год;
у вызначэннi канкурэнтаздольнага тарыфу перавалкi нафты ў
партовым тэрмiнале ў Амiшале i падпiсаннi гарантыйных
абавязацельстваў аб аб'ёмах транспарцiроўкi, транзiту i перавалкi
памiж транспартнымi кампанiямi i кампанiямi - пастаўшчыкамi нафты,
якiя забяспечваюць рэалiзацыю дадзенага Пагаднення.
Артыкул 6
Спрэчкi памiж Бакамi ў сувязi з прымяненнем i тлумачэннем
палажэнняў дадзенага Пагаднення належаць урэгуляванню шляхам
перагавораў i кансультацый. У выпадку, калi перагаворы не прывядуць
да ўрэгулявання спрэчак, яны падлягаюць вырашэнню ў адпаведнасцi з
iснуючай мiжнароднай практыкай.
Па ўзаемнай згодзе Бакоў у дадзенае Пагадненне могуць уносiцца
змяненнi i дапаўненнi, якiя будуць афармляцца асобным Пратаколам.
Артыкул 7
У выпадку ўзнiкнення форс-мажорных абставiн, якiя робяць
немагчымым выкананне абавязацельстваў па дадзенаму Пагадненню, Бакi:
неадкладна паведамяць усiм удзельнiкам Пагаднення аб узнiкшай
сiтуацыi;
прымуць усе залежныя ад iх меры ў мэтах мiнiмiзацыi ўрону;
разгледзяць узнiкшае становiшча ў мэтах распрацоўкi i адабрэння
ўзаемапрымальнага рашэння па мiнiмiзацыi негатыўных вынiкаў гэтых
абставiн.
Артыкул 8
Дэпазiтарыем гэтага Пагаднення з'яўляецца Урад Венгерскай
Рэспублiкi.
Артыкул 9
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання Дэпазiтарыем
апошняга пiсьмовага паведамлення Бакоў аб выкананнi iмi
ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
Артыкул 10
Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў i будзе
аўтаматычна прадоўжвацца на наступныя дзесяцiгадовыя перыяды, калi
Бакi не прымуць iншага рашэння.
Кожны з Бакоў можа выйсцi з дадзенага Пагаднення, накiраваўшы
пiсьмовае паведамленне Дэпазiтарыю аб сваiм намеры выйсцi з
Пагаднення не пазней чым за 12 месяцаў да свайго выхаду.
Здзейснена ў г.Заграбе (Рэспублiка Харватыя) 16 снежня 2002
года ў адным экземпляры ў арыгiнале на беларускай, харвацкай,
венгерскай, рускай, славацкай, украiнскай i англiйскай мовах, прычым
усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. Для мэт тлумачэння
выкарыстоўвацца тэкст на англiйскай мове. Дэпазiтарый накiруе
кожнаму з Бакоў завераную копiю Пагаднення.
Заявление
Кабинета Министров Украины относительно Соглашения
о сотрудничестве по реализации проекта интеграции нефтепроводов
"Дружба" и "Адрия"
1. Кабинет Министров Украины толкует часть 5 статьи 5
Соглашения таким образом, что экспортеры нефти, которые будут
использовать систему нефтепроводов "Дружба" и "Адрия", гарантируют
Сторонам привлечение необходимых инвестиций за счет контрактов по
поставкам нефти с целью их реконструкции, модернизации и
обслуживания, а также увеличения их пропускной способности в
соответствии с параграфом 3 статьи 5 Соглашения на 10-15 миллионов
тонн. В то же время транспортный тариф при увеличении объемов
транспортирования нефти системами нефтепроводов "Дружба" и "Адрия"
будет определяться для дополнительных объемов нефти по кредитной
задолженности.
2. Правительство Украины понимает, что для целей должной
реализации части 3 статьи 2 Соглашения будет создан механизм
контроля дополнительных объемов нефти, которые предполагается
транспортировать системами нефтепроводов "Дружба" и "Адрия" для
перегрузки в порту Омишал.
За Кабинет Министров Украины Ю.А.Бойко
|