Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского Совета депутатов от 14.03.1995 № 419 "Аб рашэннях Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па пытаннях адмiнiстрацыйных правапарушэнняў"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 5 августа 1999 г. N 9/126



У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 1 снежня 1994 года N 3420-XII "Аб унясеннi змяненняў у артыкул 5 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

I. Прызнаць страцiўшымi сiлу рашэннi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 12 мая 1993 г. N 309 "Аб унясеннi змяненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i аб устанаўленнi новых вiдаў адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў горадзе Мiнску", ад 26 мая 1993 г. N 318, ад 13 красавiка 1994 г. N 362, ад 13 красавiка 1994 г. N 363, ад 24 мая 1994 г. N 380, ад 29 лiстапада 1994 г. N 390, ад 29 лiстапада 1994 г. N 391, ад 29 лiстапада 1994 г. N 392 па пытаннях адмiнiстрацыйных правапарушэнняў.

II. Устанавiць адмiнiстрацыйную адказнасць у горадзе Мiнску:

1. Парушэнне правiлаў карыстання метро

Пашкоджанне прыстасаванняў метрапалiтэна i вагонаў -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,5 да дзвюх мiнiмальных заработных плат.

Курэнне на станцыях i ў вагонах метро -

цягне накладанне штрафу ў памеры 0,5 мiнiмальнай заработнай платы.

Правоз лёгкiх на загаранне, выбуховых, атрутных i ядавiтых рэчываў, бытавых газавых балонаў -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,5 да адной мiнiмальнай заработнай платы.

Праход у тунэль, знаходжанне на чыгуначных пуцях -

цягне накладанне штрафу ў памеры адной мiнiмальнай заработнай платы.

Спыненне эскалатара без неабходнасцi выключальнiкам "Стоп", якi размешчаны на балюстрадзе эскалатара, -

цягне накладанне штрафу ў памеры 0,2 мiнiмальнай заработнай платы.

Адчыненне дзвярэй вагонаў у час руху цягнiка, затрымка iх адчынення i зачынення на станцыях -

цягне накладанне штрафу ў памеры 0,2 мiнiмальнай заработнай платы.

2. Развядзенне кастроў у неустаноўленных месцах

Развядзенне кастроў у неўстаноўленных месцах, а таксама выпальванне траў на коранi i спальванне смецця на тэрыторыi горада -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да адной мiнiмальнай заработнай платы.

3. Парушэнне грамадскага парадку

Парушэнне грамадскага парадку, якое выражаецца ў моцным крыку, свiсце, моцным спяваннi, iгры на музычных iнструментах, уключэннi на поўную моц магнiтафонаў, радыёпрыёмнiкаў, тэлевiзараў i iншым шуме на вулiцах, плошчах, дварах дамоў, у грамадскiм транспарце, iншых грамадскiх месцах, а таксама ў кватэрах, iнтэрнатах, гасцiнiцах -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да адной мiнiмальнай заработнай платы.

Выкiдванне на стадыён, спартыўныя або iншыя пляцоўкi, сцэны разнастайных прадметаў або ўчыненне iншых дзеянняў, якiя мяшаюць нармальнаму правядзенню спартыўных, вiдовiшчных або iншых культурных мерапрыемстваў, -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох мiнiмальных заработных плат.

Гаданне на вулiцах, у дварах i пад'ездах жылых дамоў, на рынках, у парках, скверах i iншых грамадскiх месцах, а таксама надакучлiвыя прыставаннi да грамадзян з мэтай гадання, аказання iншых паслуг, а таксама заняцце папрашайнiцтвам -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,5 да трох мiнiмальных заработных плат.

4. Знаходжанне непаўналетнiх, не дасягнуўшых 16-гадовага ўзросту, на вулiцах горада, у дварах i пад'ездах дамоў, а таксама ў iншых грамадскiх месцах з 23.00 да 6.00 гадзiн без суправаджэння бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 3-х мiнiмальных заработных плат на бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць.

5. Распаўсюджванне друкаванай прадукцыi i дэманстрацыя кiнафiльмаў, якiя па свайму характару могуць прычынiць шкоду грамадскаму парадку, здароўю i маральнасцi насельнiцтва

Распаўсюджванне друкаванай прадукцыi, дэманстрацыя кiнафiльмаў, якiя па зместу прапагандуюць i ўсхваляюць культ жорсткасцi, насiлля, разбэшчанасцi i па свайму характару могуць прычынiць шкоду грамадскаму парадку, здароўю i маральнасцi насельнiцтва, -

цягне накладанне штрафу на грамадзян у памеры дзвюх мiнiмальных заработных плат; на службовых асоб - ад дзвюх да пяцi мiнiмальных заработных плат.

III. Пратаколы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях маюць права складаць упаўнаважаныя на тое службовыя асобы:

- выканаўчых камiтэтаў мясцовых Саветаў дэпутатаў - пп. 1, 2, 3, 4, 5;

- органаў унутраных спраў - пп. 1, 2, 3, 4, 5;

- органаў Дзяржаўнага пажарнага нагляду - п. 2;

- органаў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi - п. 2;

- камiсiй па справах непаўналетнiх - пп. 2, 4;

- народныя дружыннiкi - пп. 1, 2, 3, 4, 5.

IV. Справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях разглядаюцца:

- адмiнiстрацыйнымi камiсiямi пры выканаўчых камiтэтах мясцовых Саветаў дэпутатаў - пп. 1, 2, 3, 4, 5;

- выканаўчымi камiтэтамi пасялковых Саветаў дэпутатаў - пп. 1, 2, 3, 4, 5;

- камiсiямi па справах непаўналетнiх - пп. 2, 4.

V. Рашэнне апублiкаваць у друку i ўвесцi ў дзеянне праз дзесяць дзён з моманту апублiкавання.



Старшыня гарсавета А.ГЕРАСIМЕНКА






Архив документов

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList