Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 16.03.1995 № 148 "Пытаннi акцыянернага таварыства "Мiнскае кабельнае тэлебачанне"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница


Заслухаўшы i абмеркаваўшы iнфармацыю аб рабоце Мiнскага гарадскога кабельнага тэлебачання (АТ "МКТ"), Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб процiдзеяннi манапалiстычнай дзейнасцi i развiццi канкурэнцыi" скасаваць пункт 1 рашэння гарвыканкома ад 09.06.94 г. N 451 "Аб эксплуатацыi частот у сетцы эфiрна-кабельнага тэлебачання г. Мiнска".

2. Улiчваючы, што кабельнае тэлебачанне ўваходзiць у "Пералiк прадпрыемстваў, арганiзацый i вiдаў уласнасцi, якая не падлягае раздзяржаўленню i прыватызацыi" зацверджаны пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 16.06.93 г. N 2414-12, скасаваць абзацы 1 i 2 пункта 2 рашэння Мiнгарвыканкома ад 22.11.91 г. N 407 "Аб удзеле Мiнгарвыканкома ў заснаваннi акцыянернага таварыства "Мiнскае гарадское кабельнае тэлебачанне".

3. Мiнгарвыканкому выйсцi з саставу акцыянернага таварыства "Мiнскае гарадское кабельнае тэлебачанне" i перадаць правы заснавальнiка з пакетам акцый, якiя яму належаць, галоўнаму вытворчаму ўпраўленню жыллевай гаспадаркi.

4. Лiчыць мэтазгодным захаваць за службамi гарвыканкома, што з'яўляюцца заснавальнiкамi АТ "МКТ" (галоўнае вытворчае ўпраўленне жыллевай гаспадаркi i Мiнскiя тэлевiзiйныя iнфармацыйныя сеткi), 51% акцый паўторнай эмiсii акцыянернага таварыства за кошт ставак арэнднай платы за *****, буйныя сiстэмы калектыўнага прыему тэлебачання (БСКПТ), тэлевiзiйныя каналы, валокны ў кабельнай тэлекамунiкацыйнай сетцы i абсталяванне, якое знаходзiцца на балансе адзначаных службаў, у долях, прапарцыянальных стаўкам арэнднай платы.

5. Галоўнаму вытворчаму ўпраўленню жыллевай гаспадаркi (Лук'яновiч Л.М.) i Мiнскiм тэлевiзiйным iнфармацыйным сеткам (Васiлеўскi Ю.А.) сумесна з камiтэтам па кiраванню дзяржмаемасцю i прыватызацыi (Малiноўскi Т.К.) аформiць дагаворы арэнды на адзначаную маемасць па стаўках арэнднай платы, разлiчаных у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiкаў старшынi выканкома Белахвостава У.М. i Нiкiценку П.Г.



Старшыня выканкома У.В.Ярмошын



Нам. кiраўнiка спраў А.А.Лашко






Архів документів

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList