Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Витебского областного исполнительного комитета от 31.01.1996 № 51 "Аб зацвярджэннi палажэння аб упраўленнi адукацыi Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 17 января 2000 г. N 9/492



Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

Зацвердзiць Палажэнне аб упраўленнi адукацыi аблвыканкама.



Старшыня У.П.АНРЭЙЧАНКА



Кiраўнiк спраў Я.П.ЕМЯЛЬЯНАў



                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне Вiцебскага
                                                абласнога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                31.01.1996 N 51


I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Абласное ўпраўленне адукацыi з'яўляецца рэгiянальным органам кiравання адукацыяй, якi арганiзуе правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi з улiкам асаблiвасцей i перспектыў сацыяльна-эканамiчнага развiцця вобласцi.

Упраўленне адукацыi з'яўляецца падраздзяленнем абласнога выканаўчага камiтэта i падпарадкоўваецца па пытаннях галiновай дзейнасцi Мiнiстэрству адукацыi.

Упраўленне адукацыi каардынуе дзейнасць раённых i гарадскiх аддзелаў адукацыi, якiя размешчаны на тэрыторыi вобласцi, ва ўзаемадзеяннi з iмi вырашае пытаннi мiжрэгiянальнага характару.

Упраўленне адукацыi непасрэдна кiруе работай абласнога iнстытута ўдасканалення настаўнiкаў, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў i педагагiчных каледжаў i iншых устаноў адукацыi, якiя знаходзяцца ў абласной камунальнай уласнасцi.

За ўпраўленнем адукацыi захоўваецца метадычнае кiраўнiцтва дзейнасцю навучальна-выхаваўчых устаноў iншых мiнiстэрстваў i ведамстваў, што знаходзяцца ў абласной камунальнай уласнасцi.

У дачыненнi да вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi вобласцi, упраўленне адукацыi выступае ў якасцi рэгiянальнага каардынатара кадравага забеспячэння ўстаноў адукацыi.

Упраўленне з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваёй назвай, а таксама рахункаў у установах банкаў, у тым лiку валютных.



II. ЗАДАЧЫ АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ АДУКАЦЫI

Асноўнымi задачамi ўпраўлення адукацыi з'яўляюцца:

- правядзенне ў рэгiёне дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi;

- арганiзацыя выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i iншых актаў заканадаўства ў сферы адукацыi i кантроль за iмi;

- стварэнне сумесна з адпаведнымi гарадскiмi i раённымi аддзеламi сiстэмы бесперапыннай адукацыi, якая ахоплiвае дашкольныя i пазашкольныя ўстановы, агульнаадукацыйную i прафесiйна-тэхнiчную школу, спецыялiзаваныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы абласнога падпарадкавання, павышэнне квалiфiкацыi, перападрыхтоўку педагагiчных кадраў;

- кантроль за выкананнем дзяржаўных запатрабаванняў да выхавання i навучання навучальнымi ўстановамi недзяржаўных форм уласнасцi;

- арганiзацыя ўзаемадзеяння прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў i педагагiчных каледжаў з вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi;

- правядзенне ў вобласцi скаардынаванай кадравай палiтыкi у сферы адукацыi i падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых для рэгiёна;

- забеспячэнне падведамасных навучальна-выхаваўчых устаноў педагагiчнымi кадрамi;

- выяўленне, абагульненне i распаўсюджанне перадавога педагагiчнага вопыту, укараненне новых тэхналогiй навучання i выхавання, навуковая экспертыза i навуковае забеспячэнне праводзiмай ў вобласцi эксперыментальнай работы;

- ацэнка вынiкаў дзейнасцi навучальна-выхаваўчых устаноў, якiя знаходзяцца ў абласной камунальнай уласнасцi;

- аказанне арганiзацыйна-метадычнай дапамогi аддзелам адукацыi ў распрацоўцы адпаведных рэгiянальных праграм;

- абарона правоў i iнтарэсаў усiх аб'ектаў адукацыi (дзяцей, педагагiчных работнiкаў i г.д.) у дзяржаўных i iншых установах i арганiзацыях.



III. ФУНКЦЫI АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ АДУКАЦЫI

У адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi ўпраўленне адукацыi ажыццяўляе наступныя функцыi:

1. Плануючую i прагназiруючую:

- вызначае патрэбнасць вобласцi ў прафесiйна-тэхнiчных i педагагiчных вучылiшчах, навучальна-выхаваўчых установах адукацыi, якiя маюць рэгiянальнае (мiкрараённае) прызначэнне, i ва ўстаноўленым парадку вырашае пытаннi iх будаўнiцтва, адкрыцця, рэарганiзацыi i закрыцця.

2. Аналiтычную:

- аналiзуе выкананне ў рэгiёне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншага заканадаўства ў сферы адукацыi, праграм яе развiцця, узровень работы навучальна-выхаваўчых устаноў, якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi абласнога выканаўчага камiтэта.

3. Iнфармацыйна-укараняльную:

- стварае сiстэму аператыўнага iнфармавання органаў кiравання адукацыяй i педагагiчных работнiкаў аб перадавым педагагiчным вопыце, дасягненнях педагагiчнай навукi i новых метадах кiравання ў адукацыi;

- забяспечвае навуковую экспертызу iнiцыятыў педагагiчных работнiкаў i устаноў адукацыi па ўдасканаленню навучальна-выхаваўчага працэсу, навуковае кiраўнiцтва эксперыментамi, якiя праводзяцца ў рэгiёне;

- забяспечвае прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку статыстычных даных адпаведным установам i Мiнiстэрству адукацыi.

4. Арганiзацыйна-забеспячэнцкую:

- забяспечвае навучальна-выхаваўчыя установы, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi абласнога Савета, фiнансавымi сродкамi;

- стварае ва ўстаноўленым парадку навучальныя ўстановы новага тыпу;

- арганiзуе будаўнiцтва i капiтальны рамонт уласнасцi абласнога выканаўчага камiтэта, а таксама абагульняе прапановы раёнаў i гарадоў па будаўнiцтву аб'ектаў адукацыi i выдзяленне неабходных лiмiтаў;

- забяспечвае установы адукацыi матэрыяльнымi рэсурсамi па фонду Мiнiстэрства адукацыi, падручнiкамi, вучэбна-метадычнымi i iншымi сродкамi навучання, бланкавай i iншай дакументацыяй;

- арганiзуе i праводзiць алiмпiяды, спартакiяды, конкурсы, злеты i iншыя мерапрыемствы абласнога характару, падрыхтоўвае i забяспечвае ўдзел зборных каманд вобласцi ў рэспублiканскiх мерапрыемствах;

- забяспечвае ва ўзаемадзеяннi з зацiкаўленымi арганiзацыямi у рамках сваёй кампетэнцыi выкананне дзяржаўнай праграмы лiквiдацыi вынiкаў аварыi на Чарнобыльскай АЭС;

- арганiзуе павышэнне квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў;

- узаемадзейнiчае з прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi-заказчыкамi, службамi прафесiйнай арыентацыi i занятасцi насельнiцтва, рэгiянальнымi органамi саюзаў, асацыяцый прадпрымальнiкаў, прафсаюзаў пры рашэннi праблем адукацыi ў рэгiёне.

5. Кантрольную:

- кантралюе выкананне дзяржаўнымi органамi, установамi i арганiзацыямi, прыватнымi асобамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь па адукацыi i ва ўстаноўленым парадку прымае меры да ўстаранення яго парушэнняў;

- ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за вучэбнай i выхаваўчай дзейнасцю раённых, гарадскiх аддзелаў i ўстаноў адукацыi i ўдзельнiчае ў дзяржаўнай i грамадскай ацэнцы яе вынiкаў;

6. Распарадчую:

- выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады i распараджэннi па выкананню рашэнняў абласнога выканаўчага камiтэта, а таксама актаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў;

- распараджаецца крэдытамi i сродкамi ў межах выдзеленых асiгнаванняў;

- арганiзуе прыём грамадзян, разглядае iх прапановы, лiсты, заявы i скаргi, прымае па iх адпаведныя меры;

- прыпыняе i ў межах сваёй кампетэнцыi адмяняе загады кiраўнiкоў падведамасных устаноў, пастановы iх прадстаўнiчых органаў, калi яны выдадзены з парушэннем заканадаўства або супярэчаць яму;

- ва ўстаноўленым парадку назначае на пасаду i звальняе кiраўнiкоў устаноў адукацыi, што знаходзяцца ў абласной камунальнай уласнасцi;

7. Прадстаўнiчую:

- абараняе ў дзяржаўных i iншых установах i арганiзацыях iнтарэсы i правы суб'ектаў i устаноў адукацыi;

- удзельнiчае сумесна з зацiкаўленымi органамi i арганiзацыямi ажыццяўленнi мерапрыемстваў па паляпшэнню сацыяльна-бытавых умоў работнiкаў адукацыi;

- ва ўстаноўленым парадку вырашае пытаннi аб узнагароджаннi работнiкаў адукацыi.

Упраўленне ўзначальвае начальнiк, якi назначаецца i вызваляецца ад пасады абласным выканаўчым камiтэтам па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

Начальнiк упраўлення мае намеснiкаў, якiя назначаюцца i вызваляюцца ад пасады абласным выканаўчым камiтэтам.

Начальнiк упраўлення:

- кiруе дзейнасцю ўпраўлення, забяспечвае выкананне ўскладзеных на яго задач;

- уносiць ва ўстаноўленым парадку на разгляд абласнога выканаўчага камiтэта праекты рашэнняў па пытаннях адукацыi, дзяржаўнага рэгулявання пытаннямi адукацыi на падведамаснай тэрыторыi;

- арганiзуе кантроль за выкананнем гэтых рашэнняў, а таксама рашэнняў вышэйстаячых органаў улады;

- прымае ўдзел у рабоце камiсiй абласнога Савета i абласнога выканаўчага камiтэта, разглядае iх рэкамендацыi, паведамляе аб вынiках разгляду i прынятых мерах;

- выдае ў межах кампетэнцыi ўпраўлення загады на аснове рашэнняў абласнога выканаўчага камiтэта, а таксама актаў вышэйстаячых органаў дзяржаўнай улады, арганiзуе i правярае iх выкананне;

- распараджаецца крэдытамi i сродкамi ў межах каштарыса i асiгнаванняў, устаноўленых упраўленню, заключае працоўныя, гаспадарчыя i iншыя дагаворы, якiя звязаны з дзейнасцю ўпраўлення;

- забяспечвае захаванне фiнансава-штатнай дысцыплiны, грашовых сродкаў i матэрыяльных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi ўпраўлення;

- з'яўляецца прадстаўнiком ад iмя абласнога выканаўчага камiтэта пры разглядзе пытанняў адукацыi органамi дзяржаўнага ўпраўлення, гаспадарчымi i грамадскiмi структурамi.

Начальник мае права ў межах кампетэнцыi ўпраўлення даваць кiраўнiкам устаноў адукацыi абавязковыя для выканання ўказаннi па ўстанаўленню выяўленых парушэнняў заканадаўчых i iншых нарматыўных актаў, якiя рэгулююць дзейнасць устаноў адукацыi, ажыццяўляць кантроль за iх рэалiзацыяй i пры неабходнасцi прыцягваць вiнаватых да адказнасцi.

Загады i ўказаннi начальнiка ўпраўлення адукацыi абавязковыя для выканання асобамi, якiя працуюць ва ўстановах адукацыi, размешчаных на тэрыторыi вобласцi.

Начальник вызначае абавязкi i меру адказнасцi намеснiкаў начальнiка ўпраўлення за даручаны iм участак работы, зацвярджае палажэнне аб падраздзяленнях упраўлення (функцыянальныя абавязкi спецыялiстаў).

Упраўленне ўтрымлiваецца за кошт абласнога бюджэту, штаты i расходы на яго ўтрыманне зацвярджаюцца абласным выканаўчым камiтэтам.






Архіў дакументаў

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList