Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 25.04.1996 № 297 "Аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў i правоз багажу ў аўтобусах прыгарадных зносiн"Документ утратил силу
< Главная страница У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 18.03.1996 N 81-4/8-235 у мэтах павелiчэння даходаў ад прыгарадных аўтобусных перавозак i скарачэння бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 1 мая 1996 года тарыфы на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi: 1.1. На праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 170 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 190 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi; 1.2. На праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў выхаднога дня ў памеры 220 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 240 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi; 1.3. Iльготы на праезд у аўтобусах прыградных зносiн асобным катэгорыям пасажыраў прадстаўляць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месца бгажу ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў у памеры 1000 руб. за адну паездку. 3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праязных бiлетаў на праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн: 3.1. Для прадпрыемcтваў, устаноў, арганiзацый i насельнiцтва - месячныя бiлеты па зацверджанаму тарыфу, зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 35 паездак у месяц; 3.2. Пасажырам прыгарадных зносiн для паездкi ў выхадныя i святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi: 3.2.1. На рэгулярных маршрутах - месячныя праязныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8 паездак у месяц па зацверджанаму тарыфу; 3.2.2. На сезонных i магiстральных маршрутах выхаднога дня - месячныя праязныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з разлiку 6 паездак у месяц па зацверджанаму для сезонных i магiстральных маршрутаў тарыфу. 4. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгрвыканкома (Вавула М.В.), МГП "Мiнскпасажыраўтатранс" (Сiкорскi В.У.) iнфармаваць пасажыраў аб мерах платы за праезд i прыняць меры па забеспячэнню паўнаты збору выручкi. 5. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 21.12.95 N 752 лiчыць страцiўшым сiлу. 6. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М. Старшыня выканкома У.В.Ярмошын Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|