Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 03.10.1996 № 734 "Аб упарадкаваннi гандлю друкаванай прадукцыяй эратычнага характару ў г. Мiнску"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 сентября 2001 г. N 9/1317



У сувязi з ростам колькасцi правапарушэнняў сярод падросткаў у г.Мiнску i ў мэтах упарадкавання гандлю друкаванай прадукцыяй эратычнага характару, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Дазволiць продаж друкаванай прадукцыi эратычнага характару - твораў мастацкай лiтаратуры розных жанраў, выданняў фальклору (казкi, анекдоты), лiтаратуру па сексуальнай асвеце i палавому выхаванню (дапаможнiк па тэхнiцы коiтусу, сексуальныя гараскопы), эратычныя часопiсы, газеты, бюлетэнi, брашуры, прадукцыю малых формаў (календары, плакаты, паштоўкi, рэкламныя праспекты), кнiжна-часопiсную афармiцельскую прадукцыю (мастацкiя фатаграфii, малюнкi, эстампы i г.д.):

1.1. Кнiгагандлёваму прадпрыемству "Белкнiга" у спецыялiзаваных аддзелах кнiжных магазiнаў (дадатак 1);

1.2. Мiнскаму гарадскому прадпрыемству "Саюздрук" у магазiнах прадпрыемства;

1.3. Камерцыйным структурам у спецыялiзаваных аддзелах магазiнаў.

2. Забаранiць гандаль друкаванай прадукцыяй эратычнага характару ў цэнтральнай частцы горада (пр. Ф.Скарыны, пр. Машэрава, па вул. Нямiзе, М.Багдановiча, К.Маркса, Кiрава, Гарадскi вал, Iнтэрнацыянальнай, Ленiна, Энгельса, Урыцкага, Камсамольскай, Рэвалюцыйнай, Свярдлова, Ленiнградскай, у Троiцкiм прадмесцi, на Прывакзальнай плошчы, на пл.Незалежнасцi, у пераходах метрапалiтэна, на рынках, вакзалах, аўтастанцыях.

2.1. Забаранiць гандаль друкаванай прадукцыяй эратычнага характару ў кiёсках, якiя належаць Мiнскаму гарадскому прадпрыемству "Саюздрук".

3. За гандаль друкаванай прадукцыяй эратычнага характару ў неўстаноўленых месцах прымаюцца меры адмiнiстрацыйнага спагнання, якiя прадугледжаны дзеючым заканадаўствам. Канфiскаваная друкаваная прадукцыя эратычнага характару ва ўстаноўленым парадку перадаецца для далейшай рэалiзацыi на дагаварных пачатках у кнiжныя магазiны горада:

N 3 - пр. Партызанскi, 147 (Завадскi раён)

N 11 - вул. Асiпенкi, 2 (Цэнтральны раён)

N 16 - вул. К.Лiбкнехта, 88 (Маскоўскi раён)

N 27 - вул. Танкавая, 16 "Медыцынская кнiга" (Фрунзенскi раён)

N 34 - вул. Ландара, 2 (Кастрычнiцкi раён)

N 46 - вул. Куйбышава, 75 (Савецкi раён)

N 39 - вул. Калiноўскага, 55 (Першамайскi раён)

N 9 - вул. Кашавога, 18 (Партызанскi раён)

N 42 - пр. Ракасоўскага, 114 (Ленiнскi раён)

Сродкi ад канфiскаванай прадукцыi паступаюць на пазабюджэтны рахунак Мiнгарвыканкама.

4. Дазволiць нароўнi з iншымi фiльмамi, паказ фiльмаў эратычнага характару ў г.Мiнску ў кiнатэатрах "Сучаснiк" (вул. Харкаўская, 70), "Ракета" (Рабочы завулак, 3), "Кiеў" (вул. Кахоўская, 29), "Бярэсце" (пр. газеты "Праўда", 25), "Дружба" (вул. Ташкенцкая, 9), "Вiльнюс" (вул. Калiноўскага, 55), у вiдэазале "Галактыка" (пр. газеты "Iзвесцiя", 18).

У астатнiх кiнатэатрах i вiдэазалах паказ фiльмаў эратычнага характару забараняецца.

5. Рашэнне ўступае ў сiлу з дня апублiкавання ў прэсе.

Дзеянне яго ў адносiнах перыядычных выданняў (газет, часопiсаў) распаўсюджваецца толькi на тыя з iх, якiя зарэгiстраваны ва ўстаноўленым парадку ў якасцi эратычных.

6. Рашэннi Мiнгарвыканкама N 488 ад 10.09.92, N 6 ад 04.01.93, N 615 ад 25.10.93 лiчыць страцiўшымi сiлу.

7. Надрукаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Вячэрнi Мiнск".

8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на начальнiка ўпраўлення культуры гарвыканкама Кураша В.I.



Старшыня выканкома У.В.ЯРМОШЫН



Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА






Archive documents

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList