Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Витебского областного исполнительного комитета от 21.11.1997 № 515 "Аб абласным каардынацыйным савеце Вiцебскага аблвыканкама па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 3 января 2006 г. N 9/4786



Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Для каардынацыi дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў, уласнiкаў помнiкаў, iншых юрыдычных i фiзiчнах асоб, якiя маюць дачыненне да помнiкаў гiсторыi i культуры, стварыць мiжведамасны каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў складзе:



Цацоха У.А.               - намеснiк старшынi аблвыканкама
                            (старшыня каардынацыйнага савета)

Пашынскi М.П.             - начальнiк упраўлення культуры
                            аблвыканкама (першы намеснiк старшынi
                            каардынацыйнага савета)

Кiрылаў В.В.              - начальнiк камiтэта па архiтэктуры,
                            горадабудаўнiцтву i тэрытарыяльнаму
                            планаванню аблвыканкама (намеснiк
                            старшынi каардынацыйнага савета)

Сулецкая Н.А.             - галоўны спецыялiст упраўлення культуры
                            па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
                            (сакратар каардынацыйнага савета)

Члены савета:

Акуневiч В.I.             - дырэктар абласнога краязнаўчага музея

Акуневiч В.У.             - загадчык кафедры гiсторыi Беларусi
                            Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта,
                            кандыдат гiстарычных навук

Асадчы Ю.У.               - старшыня камiтэта па справах моладзi
                            аблвыканкама

Бубенька Т.С.             - загадчык сектара аховы помнiкаў i
                            археалогii аддзела культуры Вiцебскага
                            аблвыканкама

Iваноў У.У.               - старшыня праўлення Вiцебскага
                            аддзялення Саюза мастакоў Беларусi

Iльнiцкi М.М.             - дырэктар Полацкага
                            гiсторыка-культурнага запаведнiка

Карнеенка В.В.            - начальнiк упраўлення
                            жыллёва-камунальнай гаспадаркi
                            аблвыканкама

Крот З.К.                 - намеснiк старшынi абласнога Савета
                            дэпутатаў, старшыня савета па справах
                            рэлiгiй аблвыканкама

Лядэнка Б.У.              - галоўны архiтэктар г.Вiцебска

Малашчанка А.Р.           - начальнiк аддзела абласнога камiтэта
                            па экалогii

Мароз А.Л.                - дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства
                            "Вiцебскпраектрэстаўрацыя"

Навумчык I.А.             - загадчык аддзела па рэстаўрацыi
                            помнiкаў гiсторыi i культуры
                            аблвыканкама

Падлiпскi А.М.            - краязнаўца, журналiст газеты "Народнае
                            слова"

Пiшчуленак М.У.           - загадчык аддзела па архiвах i
                            справаводству аблвыканкама, старшыня
                            абласной тапанiмiчнай камiсii

Саўчанка С.П.             - намеснiк начальнiка аддзела агульнага
                            нагляду абласной пракуратуры

Хмяльнiцкая Л.У.          - навуковы супрацоўнiк абласнога
                            краязнаўчага музея, старшыня абласнога
                            краязнаўчага таварыства


2. Зацвердзiць Палажэнне аб мiжведамасным каардынацыйным савеце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны (прыкладаецца).

3. Лiчыць мэтазгодным стварэнне каардынацыйных саветаў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў гарадах i раёнах вобласцi.



Старшыня У.П.АНДРЭЙЧАНКА

Кiраўнiк спраў Я.П.ЕМЯЛЬЯНАЎ



                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Вiцебскага абласнога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                21.11.1997 N 515


1. Агульныя палажэннi

1.1. Мiжведамасны каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ствараецца i падпарадкоўваецца абласному выканаўчаму камiтэту, з'яўляецца каардынуючым органам аблвыканкама па ўсiх пытаннях зберажэння, рэстаўрацыi, рэканструкцыi, аднаўлення, правядзення навуковых даследаванняў, выкарыстання i прыстасавання матэрыяльных каштоўнасцей, папулярызацыi iх сярод насельнiцтва, арганiзацыi i правядзення iншых работ на помнiках матэрыяльнай i духоўнай культуры вобласцi;

1.2. мiжведамасны каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны аблвыканкама ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны", рашэннямi i распараджэннямi абласнога выканаўчага камiтэта, пастановамi, загадамi, указаннямi i iншымi нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства культуры, а таксама дадзеным Палажэннем.

2. Асноўныя задачы i функцыi савета

Асноўнымi задачамi мiжведамаснага каардынацыйнага савета аблвыканкама па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны вобласцi з'яўляюцца:

2.1. каардынацыя дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў i рэлiгiйных арганiзацый, уласнiкаў помнiкаў, iншых юрыдычных i фiзiчных асоб, маючых дачыненне да помнiкаў, па ўдасканаленню справы аховы, зберажэння i выкарыстання матэрыяльных каштоўнасцей, духоўнай спадчыны;

2.2. выпрацоўка сумесна з зацiкаўленымi ўстановамi i арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi эфектыўных мер па рэалiзацыii дзяржаўнай палiтыкi ў галiне аховы, зберажэння i выкарыстання помнiкаў гiсторыi i культуры;

2.3. забеспячэнне кантролю за безумоўным выкананнем патрабавання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны", iншых заканадаўчых i нарматыўных актаў па пытаннях аховы нерухомых i рухомых помнiкаў, духоўнай спадчыны;

2.4. выпрацоўка i разгляд перспектыўных i бягучых планаў рэстаўрацыi, кансервацыi, аднаўлення, рэканструкцыi, рэгенерацыi, навуковых даследаванняў i абследаванняў помнiкаў гiсторыi i культуры, iх выкарыстання;

2.5. садзеянне органам Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў ажыццяўленнi iмi функцый па ахове, зберажэнню i выкарыстанню помнiкаў гiсторыi, культуры, архiтэктуры;

2.6. разгляд праектаў рэстаўрацыi найбольш важных архiтэктурных аб'ектаў, рэгенерацыi цэнтраў гiстарычнай забудовы гарадоў i гарадскiх пасёлкаў вобласцi;

2.7. ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага кураўнiцтва дзейнасцю гаррайвыканкамаў па ахове матэрыяльнай i духоўнай спадчыны;

2.8. разгляд i прыняцце мер па рэалiзацыi прапаноў i заяў юрыдычных i фiзiчных асоб па паляпшэнню справы аховы i зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. Правы, якiя зыходзяць з задач i функцый савета

3.1. Мiжведамаснаму каардынацыйнаму савету аблвыканкама па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны для выканання ўскладзеных на яго функцый па пытаннях, якiя уваходзяць у яго кампетэнцыю, прадастаўляецца права ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, арганiзацый, устаноў i прадпрыемстваў, незалежна ад форм уласнасцi i ведамаснай падпарадкаванасцi, атрымоўваць ад iх ва ўстаноўленым парадку патрабуемыя звесткi i матэрыялы, прававыя i тэхнiчныя дакументы на рамонт, рэстаўрацыю i рэканструкцыю, кансервацыю, аднаўленне, даследаванне i выкарыстанне нерухомых помнiкаў, прыцягваць да разгляду дакументацыi, вывучэння i аналiзу спраў спецыялiстаў i экспертаў;

3.2. усе члены мiжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны маюць права ва ўстаноўленым парадку кантраляваць выкананне ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, маючымi ва ўласнасцi гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны";

3.3. рашэннi мiжведамаснага каардынацыйнага савета па важнейшых пытаннях аховы матэрыяльнай i духоўнай спадчыны, прынятыя iм у межах сваёй кампетэнцыi, зацвярджаюцца аблвыканкамам i ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку абавязковыя да выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi на тэрыторыi вобласцi;

3.4. выканаўчым сакратаром мiжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны з'яўляецца вядучы спецыялiст упраўлення культуры аблвыканкама па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якi ўваходзiць у склад савета;

3.5. выканаўчы сакратар мiжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны выконвае арганiзацыйную i тэхнiчную работу па забеспячэннi дзейнасцi савета i падпарадкоўваецца старшынi мiжведамаснага каардынацыйнага савета i яго намеснiкам;

3.6. мiжведамасны каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны працуе на грмадскiх пачатках;

3.7. пасяджэннi мiжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей за адзiн раз у паўгоддзе.






Архів документів

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList