Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Гродненского областного исполнительного комитета от 20.09.1999 № 402 "Аб зацвярджэннi Палажэння i стварэннi камiсii па праблеме неплацяжоў i ўдасканаленнi разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 1 ноября 1999 г. N 9/319



У мэтах выканання пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1999 года N 468 "Аб залiках памiж суб'ектамi гаспадарання Рэспублiкi Беларусь з выкарыстаннем пазыковых абавязацельстваў" i пункта 1.1. пратакола пасяджэння камiсii па праблеме неплацяжоў пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 08.07.1999 г. N 11/127, у мэтах узмацнення фiнансавай дысцыплiны i знiжэння ўзаемнай запазычанасцi, паляпшэння разлiкаў i стварэння ўмоў для шырокага выкарыстання прагрэсiўных форм разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Стварыць камiсiю аблвыканкама па праблеме неплацяжоў i ўдасканаленнi разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання ў наступным складзе:



Бяляеў Мiхаiл Аляксеевiч    - намеснiк старшынi аблвыканкама,
                            старшыня камiсii;

Ляшчук Галiна Паўлаўна      - старшыня камiтэта па эканомiцы i
                            рыначных адносiнах аблвыканкама,
                            намеснiк старшынi камiсii;

Козел Iван Фёдаравiч        - намеснiк начальнiка Галоўнага
                            ўпраўлення Нацыянальнага банка
                            Рэспублiкi Беларусь, намеснiк старшынi
                            камiсii (са згоды);

Сямашка Лiдзiя Мiхайлаўна   - намеснiк начальнiка iнспекцыi
                            Дзяржаўнага падатковага камiтэта па
                            Гродзенскай вобласцi, намеснiк
                            старшынi камiсii (са згоды);

Гуршчанкоў Уладзiмiр        - начальнiк аддзела падатковага
Мiкалаевiч                  ўлiку, фiнансавых санкцый i працы
                            iнспекцыi Дзяржаўнага падатковага
                            камiтэта па Гродзенскай вобласцi,
                            сакратар камiсii (са згоды);

Размаева Галiна Мiкалаеўна  - намеснiк начальнiка аддзела
                            рэгiянальнай эканомiкi i фiнансавых
                            пытанняў камiтэта па эканомiцы i
                            рыначных адносiнах аблвыканкама,
                            сакратар камiсii;

Адаменка Юрый Дзмiтрыевiч   - генеральны дырэктар канцэрна
                            "Гроднамясцпрам";

Белы Сяргей Барысавiч       - генеральны дырэктар вытворчага
                            аб'яднання "Гроднаэнерга" (са згоды);

Бобрык Вiталiй Пятровiч     - начальнiк абласнога ўпраўлення
                            статыстыкi;

Вендзiлоўскi Леанiд         - загадчык аддзела будаўнiцтва,
Леанiдавiч                  тэрытарыяльнага развiцця i энергетыкi
                            аблвыканкама;

Дайнека Сяргей Дзмiтрыевiч  - намеснiк старшынi камiтэта па
                            эканомiцы i рыначных адносiнах
                            аблвыканкама;

Дабранаў Уладзiмiр          - намеснiк старшынi гаспадарчага суда
Мiкалаевiч                  вобласцi (са згоды);

Котаў Аляксей Пятровiч      - генеральны дырэктар прадпрыемства
                            газавай гаспадаркi "Гроднааблгаз" (са
                            згоды);

Краўцова Вольга Яўгеньеўна  - начальнiк аддзела прамысловасцi i
                            прадпрымальнiцкай дзейнасцi камiтэта
                            па эканомiцы i рыначных адносiнах
                            аблвыканкама;

Лапец Вiктар Iванавiч       - генеральны дырэктар вытворчага
                            аб'яднання бытавога абслугоўвання
                            насельнiцтва "Гроднааблбыт" пры
                            аблвыканкаме;

Арлоўскi Дзмiтрый           - намеснiк старшынi камiтэта па
Дзмiтрыевiч                 сельскай гаспадарцы i харчаваннi
                            аблвыканкама;

Рубец Уладзiмiр             - начальнiк Гродзенскай абласной
Уладзiмiравiч               iнспекцыi Дзяржаўнага камiтэта па
                            каштоўных паперах Рэспублiкi Беларусь;

Рысiк Станiслаў Альбiнавiч  - начальнiк  вытворчага ўпраўлення
                            жыллёва-камунальнай гаспадаркi
                            аблвыканкама;

Собаль Юрый Анатольевiч     - загадчык аддзела прамысловасцi,
                            транспарту i сферы паслуг
                            аблвыканкама;

Сырыська Леанiд Вiктаравiч  - начальнiк праўлення Беларускага
                            акцыянернага камерцыйнага
                            прамыслова-будаўнiчага банка па
                            Гродзенскай вобласцi (са згоды);

Скрыпнiк Ларыса Барысаўна   - намеснiк старшынi камiтэта па
                            кiраўнiцтву дзяржаўнай маёмасцю i
                            прыватызацыi "Гроднааблмаёмасць";

Усараў Сяргей Аляксандравiч - начальнiк абласнога ўпраўлення
                            акцыянернага ашчаднага банка
                            "Беларусбанк" (са згоды);

Шабан Мiхаiл Рыгоравiч      - начальнiк  фiнансавага ўпраўлення
                            аблвыканкама;

Шылiн Мiхаiл Пятровiч       - дырэктар Галоўнага фiлiяла
                            акцыянернага таварыства "Прiорбанк" па
                            Гродзенскай вобласцi (са згоды);

Якiмчук Анатолiй            - намеснiк начальнiка ўпраўлення,
Аляксандравiч               начальнiк аддзела прымянення
                            метадалогii падаткаабкладання,
                            ускосных падаткаў iнспекцыi
                            Дзяржаўнага падатковага камiтэта па
                            Гродзенскай вобласцi (са згоды);

Ярашынскi Станiслаў         - старшыня праўлення Гродзенскага
Вiкенцьевiч                 абласнога аграпрамысловага банка
                            "Белаграпрамбанк" (са згоды).


2. Зацвердзiць Палажэнне аб камiсii па праблеме неплацяжоў i ўдасканаленнi разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання (дадаецца).

3. Камiсii з удзелам гар(рай)выканкамаў прапрацаваць пытаннi рэструктурызацыi даўгавых абязацельстваў кожнага прадпрыемства, якое мае пастаяную запазычанасць, з удзелам, пры неабходнасцi, канцэрна "Белрэсурсы", а таксама прыняць iншыя меры, накiраваныя на пераадоленне плацёжнага крызiсу.

4. Гар(рай)выканкамам:

4.1. утварыць камiсii па праблеме неплацяжоў i ўдасканаленнi разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання ва ўсiх гарадах i раёнах вобласцi;

4.2. кожны месяц, не пазней за 15-е чысло, прадстаўляць камiтэту па эканомiцы i рыначных адносiнах аблвыканкама звесткi аб стане на 1-е чысло бягучага месяца дэбiторскай i крэдыторскай запазычанасцi па прадпрыемствах i арганiзацыях рэгiёна звыш 300 мiнiмальных заработных плат у разрэзе дэбiтораў i крэдытораў;

5. Кiраўнiкам суб'ектаў гаспадарання ўсiх форм ўласнасцi прыняць неабходныя меры па скарачэнню ўзаемазапазычанасцi шляхам прымянення ў сiстэме разлiкаў вэксаляў i iншых каштоўных папер згодна з Палажэннем аб парадку выкарыстання даўгавых абавязацельстваў для скарачэння запазычанасцей памiж суб'ектамi гаспадарання Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Дзяржаўнага камiтэта па каштоўных паперах Рэспублiкi Беларусь ад 05.07.1999 г.

6. Даручыць намеснiку старшынi аблвыканкама, старшынi камiсii Бяляеву М.А. падпiсаць дагавор супрацоўнiцтва з прафесiйным удзельнiкам рынка каштоўных папер.

7. Лiчыць страцiўшым сiлу рашэнне аблвыканкама ад 14.04.1997 г. N 127 "Аб укараненнi i развiццi сiстэмы вэксальных разлiкаў на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi".

8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi аблвыканкама, старшыню камiсii Бяляева М.А.



Старшыня А.I.ДУБКО



Кiраўнiк спраў Р.К.СIДОРЧЫК



                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне аблвыканкама
                                                20.09.1999 N 402


1. Камiсiя абласнога выканаўчага камiтэта па праблеме неплацяжоў i ўдасканаленнi разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання (далей - Камiсiя) з'яўляецца абласным калегiяльным органам, утвораным рашэннем абласнога выканаўчага камiтэта з мэтай ажыццяўлення аналiзу стану разлiкаў, выпрацоўкi прапаноў па пераадоленнi плацёжнага крызiсу ў народнай гаспадарцы, рэалiзацыi праграм па паляпшэннi ўзаемаразлiкаў памiж прадпрыемствамi i арганiзацыямi ўсiх форм уласнасцi, у тым лiку бюджэтнымi прадпрыемствамi i арганiзацыямi.

2. Камiсiя ў сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, Палажэннем аб парадку выкарыстання даўгавых абавязацельстваў для скарачэння запазычанасцi памiж суб'ектамi гаспадарання Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным Загадам Дзяржаўнага камiтэта па каштоўных паперах Рэспублiкi Беларусь ад 05.07.1999 г. N 8/п i дадзеным Палажэннем.

3. Асноўнымi задачамi Камiсii з'яўляюцца:

3.1. разгляд прычын неплацяжоў i выпрацоўка канкрэтных прапаноў па iх пераадоленнi;

3.2. выпрацоўка мер, накiраваных на скарачэнне запазычанасцi суб'ектаў гаспадарання i забеспячэнне сваечасовых разлiкаў за пастаўленыя тавары, выкананыя работы, аказаныя паслугi.

4. Камiсiя ў мэтах выканання ўскладзеных на яе задач:

4.1. каардынуе дзейнасць раённых i гарадскiх камiсiй па праблеме неплацяжоў i ўдасканаленнi разлiкаў;

4.2. аналiзуе стан плацёжна-разлiковых зносiн у сферы эканомiкi ў разрэзе тэрыторый, галiн народнай гаспадаркi, аб'яднанняў, прадпрыемстваў i арганiзацый, а таксама прычыны плацёжнага крызiсу i забяспечвае падрыхтоўку прапаноў па ўмацаваннi плацёжна-разлiковай дысцыплiны i ўдасканаленнi сiстэмы ўзаемаразлiкаў для ўнясення змяненняў у дзеючае заканадаўства;

4.3. робiць запыт i атрымлiвае неабходную iнфармацыю ад галiновых органаў кiравання аблвыканкама i суб'ектаў гаспадарання па пытаннях, якiя уваходзяць у кампетэнцыю Камiсii;

4.4. здзяйсняе прыцягненне каштоўных папер (вэксаляў, аблiгацый, казначэйскiх абавязацельстваў i т.п.) у схему пагашэння запазычанасцей;

4.5. прымае ўдзел у распрацоўцы абласных праграм, накiраваных на паляпшэнне плацежаздольнасцi i скарачэнне запазычанасцi;

4.6. распрацоўвае схемы ажыццяўлення ўнутрыабласных узаемаразлiкаў;

4.7. iнфармуе аблвыканкам аб стане плацёжна-разлiковай дысцыплiны i мерах, якiя прымаюцца Камiсiяй па яе ўмацаваннi;

4.8. даводзiць да ведама прадпрыемстваў i арганiзацый вобласцi iнфармацыю аб правядзеннi мерапрыемстваў, накiраваных на знiжэнне запазычанасцi;

4.9. ажыццяўляе кантроль за выкананнем прымаемых рашэнняў па паляпшэннi неплацяжоў i ўзаемаразлiкаў;

4.10. узгадняе праекты рашэнняў i распараджэнняў аблвыканкама па пытаннях, звязаных з плацяжамi, узаемаразлiкамi i эканамiчнай няздольнасцю суб'ектаў гаспадарання i разглядае рознагалоссе па гэтых праектах;

4.11. разглядае пералiк прадпрыемстваў-вэксалядаўцаў i прадпрыемстваў - першых вэксалетрымальнiкаў, прадстаўленых камiтэтам па эканомiцы i рыначных адносiнах аблвыканкама, уносiць у iх неабходныя змяненнi i дапаўненнi, зацвярджае i перадае для далейшай работы ўпаўнаважанаму прафесiйнаму ўдзельнiку рынка каштоўных папер. Пры вызначэннi прадпрыемстваў-вэксалядаўцаў i прадпрыемстваў - першых вэксалетрымальнiкаў Камiсiя кiруецца наступнымi прынцыпамi:

- наяўнасць забяспечанасцi выдадзенага даўгавога абавязацельства i магчымасцi вэксалядаўца пагасiць вэксаль у адпаведны тэрмiн;

- наяўнасць эфектыўных схем вырашэння неплацяжоў памiж прадпрыемствамi цi групамi прадпрыемстваў;

- захоўванне i развiццё створанага вытворчага патэнцыялу прадпрыемстваў рэгiёна i яго рацыянальнае выкарыстанне;

- фармiраванне спрыяльных умоў для стабiльнага дынамiчнага i гарманiчнага развiцця рэгiёна i правядзення эканамiчных рэформ з мэтай павышэння жыццёвага ўзроўню насельнiцтва;

4.12. пасля выплаты прадпрыемствам-вэксалядаўцам вэксальнага збору ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Камiсiя на вэксале прастаўляе адзнаку "Дадзены вэксаль выпушчаны ў адпаведнасцi з рашэннем Камiссii абласнога выканаўчага камiтэта па праблеме неплацяжоў i ўдасканаленнi разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання (пратакол N ____ ад _____)";

4.13. ажыццяўляе рэгiстрацыю iндасаментаў, зробленых на вэксалях, выпушчаных у адпаведнасцi з рашэннем Камiсii.

5. Камiсiя мае права:

5.1. запытваць i атрымлiваць iнфармацыю ад суб'ектаў гаспадарання вобласцi ўсiх форм уласнасцi аб крэдыторскай i дэбiторскай запазычанасцi ў аб'ёмах, якiя цiкавяць Камiсiю;

5.2. ажыццяўляе падрыхтоўку рашэнняў i распараджэнняў аблвыканкама аб парадку правядзення ўзаемаразлiкаў, прыцягнення ў зварот каштоўных папер, накiраваных на скарачэнне запазычанасцi i паляпшэнне плацежаздольнасцi прадпрыемстваў i арганiзацый;

5.3. патрабаваць у адпаведнасцi з ўстаноўленым парадкам ад суб'ектаў гаспадарання выканання прынятых рашэнняў i распараджэнняў;

5.4. ствараць часовыя працоўныя групы;

5.5. уносiць прапановы аб прымяненнi мер адказнасцi да службовых асоб, якiя дапускаюць парушэннi плацёжна-разлiковай дысцыплiны;

5.6. асвятляць у сродках масавай iнфармацыi дзейнасць па паляпшэннi плацяжоў i ўзаемаразлiкаў;

5.7. даручаць рэгiстрацыю iндасаментаў i прадстаўленне справаздачнасцi ў Дзяржаўны камiтэт па каштоўных паперах Рэспублiкi Беларусь упаўнаважаным прафесiйным ўдзельнiкам рынка каштоўных папер, што ў абавязковым парадку павiнна быць агаворана ў дагаворы памiж выканкамам i прафесiйным удзельнiкам рынка каштоўных папер.

6. Пасяджэннi Камiсii праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у месяц. Iх вядзе старшыня Камiсii або па яго даручэннi намеснiк старшынi Камiсii.

Рашэннi Камiсii прымаюцца шляхам галасавання простай большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi членаў камiсii. Рашэннi камiсii афармляюцца пратаколам i ў тыднёвы тэрмiн даводзяцца да зацiкаўленых асоб.

7. Старшыня Камiсii:

- кiруе дзейнасцю Камiсii;

- падпiсвае дакументы, прымаемыя Камiсiяй;

- размяркоўвае абавязкi памiж членамi Камiсii;

- арганiзуе падрыхтоўку матэрыялаў для разгляду на пасяджэннi Камiсii.

8. Рашэннi Камiсii з'яўляюцца абавязковымi для кiраўнiкоў камiтэтаў, упраўленняў i аддзелаў аблвыканкама, старшынь гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтаў вобласцi, кiраўнiкоў прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў.






Архив документов

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList