Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 22.11.2006 № 2359 "Аб тарыфах на праезд пасажыраў i правоз багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 24 ноября 2006 г. N 9/5632 На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы за адзiн кiламетр праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн у памеры: 1.1. на звычайных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу - 80,0 рубля; у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 83,2 рубля; 1.2. на хуткасных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу - 104,0 рубля; у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 108,2 рубля; 1.3. на дадатковых рэйсах: у аўтобусах агульнага тыпу - 108,0 рубля; у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 112,4 рубля; 1.4. на экспрэсных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу - 120,0 рубля; у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 124,8 рубля. 2. Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы за адзiн кiламетр правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн: 2.1. за кожнае маламернае месца багажу ў памеры 6,8 рубля; 2.2. за кожнае сярэднямернае месца багажу ў памеры 13,6 рубля; 2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу ў памеры 27,2 рубля. 3. Плата за праезд пасажыра i правоз багажу разлiчваецца памнажэннем тарыфаў на адлегласць паездкi i акругляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 4. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" (Папянок Л.Т.): 4.1. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi i правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн; 4.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн. 5. Юрыдычныя асобы ўсiх форм уласнасцi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць перавозкi пасажыраў аўтамабiльным транспартам прыгарадных зносiн, устанаўлiваюць пэўны ўзровень тарыфаў на перавозкi пасажыраў i правоз багажу з улiкам попыту i кан'юнктуры рынку, якiя не перавышаюць устаноўленых дадзеным рашэннем. 6. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 1 снежня 2005 г. N 2151 "Аб тарыфах на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 198, 9/4663). 7. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Вырко Г.Я. 8. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з даты яго афiцыйнага апублiкавання. Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|