Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Климовичского районного Совета депутатов от 27.12.2006 № 18-5 "Аб праграме захавання i развiцця культуры Клiмавiцкага раёна да 2010 года"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 11 января 2007 г. N 9/6014



Клiмавiцкi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладаемую Праграму захавання i развiцця культуры Клiмавiцкага раёна да 2010 года.

2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на аддзел культуры Клiмавiцкага раённага выканаўчага камiтэта.



Старшыня М.Н.ДАЛГУН



                                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                   Рашэнне
                                                   Клiмавiцкага
                                                   раённага
                                                   Савета дэпутатаў
                                                   27.12.2006 N 18-5


ПРАГРАМА ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ КЛIМАВIЦКАГА РАЁНА ДА 2010 ГОДА

1. Праграма захавання i развiцця культуры Клiмавiцкага раёна да 2010 года (далей - Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрэбаў.

3. Дадзенай Праграмай вызначаны асноўныя накiрункi, якiя будуць рэалiзаваны згодна з мерапрыемствамi па выкананнi Праграмы захавання i развiцця культуры Клiмавiцкага раёна да 2010 года (далей - мерапрыемствы) адпаведна з дадаткам 1, у наступных сферах:

гiсторыка-культурная спадчына - правядзенне мерапрыемстваў рэстаўрацыйнай накiраванасцi на найбольш важных аб'ектах спадчыны, уключэнне гiсторыка - культурных каштоўнасцей у сферу турысцкай дзейнасцi, выкарыстанне аб'ектаў для пазнавальных, адукацыйных, прапагандысцкiх мэтаў;

музейная справа - ажыццяўленне пераводу сiстэмы музейнага дакументавання з папяровых носьбiтаў на электронныя, шырокае ўкараненне i развiццё камп'ютэрнай тэхналогii ў музейнай практыцы, далейшае развiццё музейнай iнфраструктуры раёна шляхам рээкспазiцыi створаных раней экспазiцый;

бiблiятэчная дзейнасць - стварэнне карпаратыўнай бiблiятэчнай сеткi раёна, камплектаванне бiблiятэчных фондаў i iнфарматызацыя бiблiятэчнай справы;

клубныя ўстановы i народна-мастацкая творчасць - захаванне i ўдасканаленне сеткi ўстаноў культуры i народнай творчасцi, вывучэнне, захаванне i развiццё нацыянальнай культуры, развiццё i ўдасканаленне новых формаў i метадаў арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi - захаванне i развiццё культурнага патэнцыялу i ўдасканаленне сеткi ўстаноў культуры, актывiзацыя культурнай дзейнасцi па арганiзацыi i правядзеннi вольнага часу, развiццё традыцыйнай культуры раёна, забеспячэнне даступнасцi ўстаноў культуры для розных груп насельнiцтва, падтрымка грамадскай iнiцыятывы ў сферы духоўнага жыцця сельскiх жыхароў, далучэнне працаўнiкоў сяла да прафесiйнага мастацтва, фармiраванне структуры эстэтычнага выхавання, развiццё iнфраструктуры сельскага турызму з выкарыстаннем мясцовых традыцый i звычаяў;

музычнае мастацтва - павышэнне якасцi i пашырэнне сiстэмы гастрольнага абслугоўвання насельнiцтва, развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў i жанраў музычнага мастацтва;

выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў выяўленчага мастацтва;

кiна- i вiдэамастацтва - павышэнне якасцi кiнавiдэаабслугоўвання сельскага насельнiцтва, развiццё сучаснай тэхнiчнай базы паказу кiнавiдэапрадукцыi, развiццё новых вiдаў платных паслуг на базе кiнатэатра, далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы;

кадры культуры - рэалiзацыя рэгiянальных мэтавых праграм работы з кадрамi i правядзенне комплекснага аналiзу кадравага забеспячэння галiны з мэтай удасканалення формаў i метадаў падбору спецыялiстаў, кiруючых кадраў галiны культуры раёна, фармiраванне рэзерву кiруючых кадраў, павышэнне якаснага ўзроўню кадраў, арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў, рэалiзацыя мер, накiраваных на выяўленне i падтрымку таленавiтай моладзi;

мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва - далучэнне насельнiцтва раёна да каштоўнасцей сусветнай культуры, азнаямленне сусветнай грамадскасцi з культурай Беларусi, абмены ў галiне культуры, у тым лiку памiж калектывамi, творчымi работнiкамi, выкладчыкамi i спецыялiстамi ў сферы культуры, памiж установамi i арганiзацыямi галiны культуры, прыцягненне да мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва гарадоў i раёнаў вобласцi, выкарыстанне магчымасцей мясцовых органаў выканаўчай улады для арганiзацыi культурных абменаў, развiцця мiжрэгiянальнага i прыгранiчнага супрацоўнiцтва;

сацыяльна-эканамiчнае развiццё галiны - павышэнне ўзроўню зарабатнай платы работнiкам культуры, павелiчэнне аб'ёмаў паслуг культуры насельнiцтву ў сельскай мясцовасцi;

матэрыяльна-тэхнiчная база - захаванне дзеючай сеткi ўстаноў культуры i мастацтва, якаснае ўмацаванне матэрыяльнай базы, стварэнне новых культурных аб'ектаў, скiраваных на змяненнi ў патрэбах насельнiцтва.

4. Фiнансаванне дадзенай Праграмы прадугледжваецца ажыццявiць за кошт наступных крынiц:

сродкаў рэспублiканскага, абласнога i мясцовага бюджэтаў;

пазабюджэтных сродкаў.

5. Рэалiзацыя мерапрыемстваў дазволiць забяспечыць наступныя вынiкi:

захаванне i развiццё культурнай спадчыны, нацыянальна-культурнай самабытнасцi насельнiцтва, беларускай мовы, пашырэнне сферы яе ўжывання;

забеспячэнне ўмоў для свабоднага развiцця культур усiх сацыяльна-этнiчных груп, якiя пражываюць у раёне;

стварэнне ўмоў для вольнай творчасцi;

дасягненне здаровага маральнага клiмату ў грамадстве;

забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцей для ўсiх сацыяльных слаёў насельнiцтва;

узмацненне ролi дзеячаў i ўстаноў культуры ў вырашэннi сацыяльна-эканамiчных задач, фармiраванне грамадзянскай i сацыяльна актыўнай асобы;

iнтэграцыя беларускай культуры ў сiстэму сусветнай культуры як раўнапраўнай;

дасягненне сацыяльна-эканамiчных паказчыкаў развiцця культуры на 2008 - 2010 гады ў адпаведнасцi з дадаткам 2.

6. Асновай механiзму рэалiзацыi дадзенай Праграмы з'яўляецца комплекснае вырашэнне пытанняў захавання i развiцця культуры раёна, распрацоўкi прагнозаў i праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна сумесна з аддзелам эканомiкi Клiмавiцкага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканкам), аддзелам па фiзiчнай культуры, спорце i турызме райвыканкама, аддзелам iдэалагiчнай работы райвыканкама, аддзелам адукацыi райвыканкама, фiнансавым аддзелам райвыканкама.

7. Каардынацыю i кантроль за выкананнем дадзенай Праграмы ажыццяўляе аддзел культуры райвыканкама.



Дадатак 1
да Праграмы
захавання
i развiцця культуры
Клiмавiцкага раёна
да 2010 года



МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ВЫКАНАННI ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ КЛIМАВIЦКАГА РАЁНА ДА 2010 ГОДА

------+-----------------+---------------+----------+----------------------------------
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦    Фiнансаванне (мiльёнаў рублёў)    ¦
¦     ¦                 ¦               ¦  Тэрмiн  +------------+-------------------------+
¦  N  ¦      Назва      ¦   Выканаўцы   ¦выканання,¦            ¦       у тым лiку        ¦
¦ п/п ¦  мерапрыемства  ¦               ¦   гады   ¦   усяго    +--------------+----------+
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦            ¦рэспублiканскi¦ мясцовы  ¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦            ¦    бюджэт    ¦  бюджэт  ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+--------------+----------+
¦  1  ¦        2        ¦       3       ¦    4     ¦     5      ¦      6       ¦    7     ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+--------------+----------+
¦  1  ¦Гiсторыка-культурная спадчына                                                      ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 1.1 ¦Распрацоўка      ¦Клiмавiцкi     ¦  Штогод  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦комплексных      ¦раённы         ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦мерапрыемстваў па¦выканаўчы      ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦захаваннi,       ¦камiтэт        ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦адраджэннi i     ¦(далей -       ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦падтрымцы ўсiх   ¦райвыканкам),  ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦гiсторыка-       ¦аддзел культуры¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦культурных       ¦райвыканкама   ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦каштоўнасцей у   ¦(далей - аддзел¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦добрым i         ¦культуры)      ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦здавальняючым    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦стане            ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 1.2 ¦Распрацоўка      ¦Аддзел         ¦  Штогод  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦мясцовых         ¦культуры,      ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦турыстычных      ¦установа       ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦маршрутаў        ¦культуры       ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦                 ¦"Клiмавiцкi    ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦                 ¦раённы         ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦                 ¦краязнаўчы     ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦                 ¦музей" (далей -¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦                 ¦музей)         ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦  2  ¦Музейная справа                                                                    ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 2.1 ¦Рээкспазiцыя     ¦Аддзел         ¦   2008   ¦    15,9    ¦     -      ¦    15,9    ¦
¦     ¦створаных раней  ¦культуры, музей¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦экспазiцый у     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦музеi            ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 2.2 ¦Абсталяванне     ¦Аддзел культуры¦  2009 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦фондасховiшчаў   ¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦  3  ¦Бiблiятэчная дзейнасць                                                             ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 3.1 ¦Стварэнне        ¦Цэнтралiзаваная¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦краязнаўчых      ¦бiблiятэчная   ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦фактаграфiчных   ¦сiстэма        ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦баз дадзеных     ¦(далей - ЦБС)  ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Край мой -      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Магiлёўшчына"    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 3.2 ¦Камплектаванне   ¦Аддзел         ¦   2008   ¦15 працэнтаў¦     -      ¦15 працэнтаў¦
¦     ¦фондаў ЦБС       ¦культуры, ЦБС  ¦          ¦ад агульнага¦            ¦ад агульнага¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦фiнансавання¦            ¦фiнансавання¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦бiблiятэк, у¦            ¦бiблiятэк, у¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦   межах    ¦            ¦   межах    ¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦                 ¦               +----------+------------+------------+------------+
¦     ¦                 ¦               ¦   2009   ¦   123,4    ¦     -      ¦   123,4    ¦
¦     ¦                 ¦               +----------+------------+------------+------------+
¦     ¦                 ¦               ¦   2010   ¦15 працэнтаў¦     -      ¦15 працэнтаў¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦ад агульнага¦            ¦ад агульнага¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦фiнансавання¦            ¦фiнансавання¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦бiблiятэк, у¦            ¦бiблiятэк, у¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦   межах    ¦            ¦   межах    ¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 3.3 ¦Прыняць удзел у рэспублiканскiх конкурсах                                          ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦     ¦У тым лiку:      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦3.3.1¦"Бiблiятэка -    ¦ЦБС            ¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦асяродак         ¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦нацыянальнай     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦культуры"        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦3.3.2¦на лепшую        ¦ЦБС            ¦   2008   ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦пастаноўку работы¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦бiблiятэк па     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦экалагiчнай      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦адукацыi i       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦iнфармаваннi     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦насельнiцтва     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 3.4 ¦Прыняць удзел у абласных конкурсах                                                 ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦     ¦У тым лiку:      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦3.4.1¦"Край мой -      ¦ЦБС            ¦   2008   ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦Магiлёўшчына"    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦3.4.2¦на лепшую        ¦ЦБС            ¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦пастаноўку работы¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦бiблiятэк па     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦экалагiчнай      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦адукацыi i       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦iнфармаваннi     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦насельнiцтва     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦3.4.3¦прафесiйны       ¦ЦБС            ¦   2008   ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦конкурс          ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦бiблiятэкара     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Лепшы па        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦прафесii"        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦  4  ¦Клубныя ўстановы культуры i народная мастацкая творчасць                           ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 4.1 ¦Укараненне новых ¦Аддзел         ¦  Штогод  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦формаў           ¦культуры,      ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦адпачынкавай i   ¦цэнтралiзаваная¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦культурнай       ¦клубная сiстэма¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦дзейнасцi        ¦(далей - ЦКС)  ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 4.2 ¦Укараненне новых ¦Аддзел         ¦  Штогод  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦iнфармацыйных    ¦культуры, ЦКС  ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦тэхналогiй у     ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦практыку         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦дзейнасцi ўстаноў¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦культуры клубнага¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦тыпу             ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     +-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦     ¦У тым лiку       ¦Аддзел         ¦ Да 2010  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦далучэнне клубных¦культуры,      ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦устаноў да сеткi ¦раённы Цэнтр   ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦INTERNET         ¦культуры       ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 4.3 ¦Правядзенне      ¦Райвыканкам,   ¦   2008   ¦    56,3    ¦     -      ¦    56,3    ¦
¦     ¦Мiжнароднага     ¦аддзел культуры¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦фестывалю        ¦               +----------+------------+------------+------------+
¦     ¦дзiцячай         ¦               ¦   2009   ¦    90,0    ¦     -      ¦    90,0    ¦
¦     ¦творчасцi        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Залатая пчолка" ¦               +----------+------------+------------+------------+
¦     ¦з папярэдняй     ¦               ¦   2010   ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦сiстэмай раённых ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦i занальных      ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦кастынгаў        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 4.4 ¦Забеспячэнне ўдзелу ў фестывалях, конкурсах, аглядах                               ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦     ¦У тым лiку:      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦4.4.1¦абласны фестываль¦Аддзел культуры¦   2009   ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦сямейнай         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦творчасцi        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Сузор'е         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦талентаў"        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦(гарадскi пасёлак¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Глуск)           ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦4.4.2¦абласное свята   ¦Аддзел культуры¦  2009 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦духавых аркестраў¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Па галоўнай     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦вулiцы з         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦аркестрам"       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦4.4.3¦абласны конкурс  ¦Аддзел культуры¦   2010   ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦выканаўцаў       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦маладзёжнай i    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦патрыятычнай     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦песнi памяцi     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Героя Савецкага  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Саюза Л.Лорчанка ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦(гарадскi пасёлак¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Бялынiчы)        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦4.4.4¦абласное свята   ¦Аддзел культуры¦2008, 2010¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦"Народная        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦прыпеўка" (горад ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Слаўгарад)       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦4.4.5¦абласны конкурс  ¦Аддзел культуры¦   2008   ¦    30,0    ¦     -      ¦    30,0    ¦
¦     ¦дзiцячага        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦харэаграфiчнага  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦мастацтва        ¦               +----------+------------+------------+------------+
¦     ¦навучэнцаў       ¦               ¦   2010   ¦    20,0    ¦     -      ¦    20,0    ¦
¦     ¦дзiцячых школ    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦мастацтваў       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦(далей - ДШМ)    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦4.4.6¦дзiцячы абласны  ¦Аддзел культуры¦   2010   ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦конкурс харавой  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦творчасцi        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Замечательные   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦даты             ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦замечательных    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦людей"           ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦4.4.7¦абласны конкурс  ¦Аддзел культуры¦   2010   ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦аркестравых      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦калектываў       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦навучэнцаў ДШМ   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦4.4.8¦справаздачны     ¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦канцэрт i выстава¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦творчых работ    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦стыпендыятаў     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦спецыяльнага     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦фонду Прэзiдэнта ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Рэспублiкi       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Беларусь па      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦падтрымцы        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦таленавiтай      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦моладзi          ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 4.5 ¦Забяспечыць удзел¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦навучэнцаў ДШМ,  ¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦дзiцячых         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦мастацкiх школ у ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦аддзел культуры  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦адборачных турах ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦рэспублiканскiх i¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦мiжнародных      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦конкурсаў        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦  5  ¦Адраджэнне i развiццё культуры вёскi                                               ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 5.1 ¦Галiновая        ¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦праграма па      ¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦выкананнi        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦заданняў,        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦вызначаных       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Дзяржаўнай       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦праграмай        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦адраджэння i     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦развiцця вёскi на¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦2005 - 2010 гады ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 5.2 ¦Забеспячэнне     ¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦стварэння i      ¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦дзейнасцi ў      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦кожным           ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦аграгарадку як   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦мiнiмум адной    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦установы культуры¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 5.3 ¦Развiццё сiстэмы ¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦культурнага      ¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦абслугоўвання    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦насельнiцтва     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦аддаленых i      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦маланаселеных    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦вёсак, у тым лiку¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦на аснове        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦выкарыстання     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦мабiльнай        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦(перасоўнай)     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦установы культуры¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Аўтаклуб"       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 5.4 ¦Забеспячэнне     ¦Аддзел культуры¦   2008   ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦адкрыцця ў       ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦аграгарадках     ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦класаў:          ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦аграгарадок Лобжа¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦на базе фiлiяла  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Палошкаўская     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦сельская дзiцячая¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦ДШМ - музычны    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦клас (2)         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 5.5 ¦Агляд-конкурс    ¦ЦКС            ¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦сярод сельскiх   ¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦устаноў культуры ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Клуб года"      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦  6  ¦Музычнае мастацтва                                                                 ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 6.1 ¦Развiццё         ¦Аддзел культуры¦  Штогод  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦канцэртна-       ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦лектарыйнай      ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦дзейнасцi сярод  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦навучэнцаў       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦cярэднiх школ,   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦выхаванцаў       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦дзiцячах садоў,  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦ДМШ              ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 6.2 ¦Развiццё канцэртна-гастрольнай дзейнасцi на тэрыторыi Клiмавiцкага раёна           ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦     ¦У тым лiку:      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦                 ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦6.2.1¦з удзелам        ¦Аддзел культуры¦  Штогод  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦мясцовых         ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦прафесiйных      ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦калектываў i     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦выканаўцаў       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦6.2.2¦з удзелам маладых¦Аддзел культуры¦  Штогод  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦выканаўцаў i     ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦стыпендыятаў     ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦спецыяльнага     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦фонду Прэзiдэнта ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Рэспублiкi       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Беларусь па      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦падтрымцы        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦таленавiтай      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦моладзi          ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦6.2.3¦з yдзелам        ¦Аддзел культуры¦  Штогод  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦запрошаных       ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦выканаўцаў i     ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦калектываў       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦  7  ¦Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва                                       ¦
¦     +-----------------------------------------------------------------------------------+
¦     ¦Забеспячэнне ўдзелу ў:                                                             ¦
¦     +-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦     ¦абласной выставе ¦Аддзел культуры¦2008, 2010¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦твораў           ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦дэкаратыўна-     ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦прыкладнога      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦мастацтва        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     +-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦     ¦абласной         ¦Аддзел культуры¦   2010   ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦мастацкай        ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦выставе,         ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦прысвечанай      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦65-годдзю Вялiкай¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Перамогi ў       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Вялiкай Айчыннай ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦вайне            ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     +-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦     ¦мiжнародным      ¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦пленэры па       ¦               ¦   2010   ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦керамiцы         ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦"АРТ-ЖЫЖАЛЬ"     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦  8  ¦Кадры культуры                                                                     ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 8.1 ¦Кадравае         ¦Аддзел         ¦  Штогод  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦забеспячэнне     ¦культуры,      ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦ўстаноў культуры ¦установы       ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦i мастацтва раёна¦адукацыi       ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 8.2 ¦Аналiз           ¦Аддзел культуры¦  Штогод  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦забяспечанасцi   ¦               ¦          ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦кадрамi          ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦спецыялiстаў у   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦арганiзацыях     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦культуры         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 8.3 ¦Павышэнне        ¦Аддзел культуры¦Штогод (не¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦квалiфiкацыi     ¦               ¦менш за 20¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦работнiкаў       ¦               ¦ чалавек) ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦культуры на базе ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦ўстановы адукацыi¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Магiлёўскiя     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦абласныя курсы   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦павышэння        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦квалiфiкацыi     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦работнiкаў       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦культуры" i      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦iнстытута        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦павышэння        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦квалiфiкацыi i   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦перападрыхтоўкi  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦кадраў установы  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦адукацыi         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦"Беларускi       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦дзяржаўны        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦унiверсiтэт      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦культуры i       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦мастацтваў"      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 8.4 ¦Правядзенне      ¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦атэстацыi        ¦               ¦   2010   ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦кiраўнiкоў i     ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦спецыялiстаў     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦арганiзацый      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦культуры         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦  9  ¦Мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва                                              ¦
¦     +-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦     ¦Мерапрыемствы    ¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦  У межах   ¦     -      ¦  У межах   ¦
¦     ¦мiжнароднага     ¦               ¦   2010   ¦ выдзеленых ¦            ¦ выдзеленых ¦
¦     ¦культурнага      ¦               ¦          ¦  сродкаў   ¦            ¦  сродкаў   ¦
¦     ¦супрацоўнiцтва з ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦рэгiёнамi Расii, ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦краiнамi         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Садружнасцi      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Незалежных       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦Дзяржаў, блiзкага¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦i дальняга       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦замежжа (у       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦адпаведнасцi з   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦прынятымi        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦рэспублiканскiмi,¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦абласнымi        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦праграмамi       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦сацыяльна-       ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦эканамiчнага     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦супрацоўнiцтва)  ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦ 10  ¦Сацыяльна-эканамiчнае развiццё галiны                                              ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦10.1 ¦Забеспячэнне     ¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦     -      ¦
¦     ¦выканання        ¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦ўстаноўленага    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦заканадаўствам   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦сацыяльнага      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦стандарту па     ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦нарматыве        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦бюджэтнай        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦забяспечанасцi   ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦расходаў на      ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦культуру         ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
+-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+------------+
¦10.2 ¦Забеспячэнне     ¦Аддзел культуры¦  2008 -  ¦     -      ¦     -      ¦    -";     ¦
¦     ¦штогадовага тэмпу¦               ¦   2010   ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦росту платных    ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦паслуг культуры ў¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦сапастаўных цэнах¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦108 - 110        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦     ¦працэнтаў        ¦               ¦          ¦            ¦            ¦            ¦
¦-----+-----------------+---------------+----------+------------+------------+-------------


Дадатак 2
да Праграмы захавання
i развiцця культуры
Клiмавiцкага раёна
да 2010 года



САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКI РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ НА 2008 - 2010 ГАДЫ

----+---------------------------------------+-------------------------
¦ N ¦                                       ¦      Прагнозная ацэнка      ¦
¦п/п¦           Назва паказчыка             +---------+---------+---------+
¦   ¦                                       ¦2008 год ¦2009 год ¦2010 год ¦
+---+---------------------------------------+---------+---------+---------+
¦ 1 ¦Аб'ём пазабюджэтных паступленняў па    ¦   6,0   ¦   6,2   ¦   6,4   ¦
¦   ¦сiстэме Мiнiстэрства культуры,         ¦         ¦         ¦         ¦
¦   ¦мiльёнаў рублёў                        ¦         ¦         ¦         ¦
+---+---------------------------------------+---------+---------+---------+
¦ 2 ¦Аб'ём платных паслуг культуры,         ¦  274,6  ¦  298,6  ¦  322,5  ¦
¦   ¦мiльёнаў рублёў                        ¦         ¦         ¦         ¦
+---+---------------------------------------+---------+---------+---------+
¦ 3 ¦Тэмп росту платных паслуг культуры,    ¦   108   ¦   109   ¦   110   ¦
¦   ¦працэнтаў                              ¦         ¦         ¦         ¦
¦---+---------------------------------------+---------+---------+----------





Архив документов

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList