Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского Совета депутатов от 23.09.2009 № 251 "Аб прысваеннi найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вулiцам г. Мiнска i перайменаваннi могiлак г. Мiнска"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 16 октября 2009 г. N 9/26873



У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоiць найменаваннi наступным безымянным скверам, праектуемым вулiцам г. Мiнска i перайменаваць могiлкi горада:

скверу ў межах вул. Чырвонаармейскай - Карла Маркса - Энгельса - праспекта Незалежнасцi надаць назву Аляксандраўскi i надалей называць яго "Аляксандраўскi сквер" ("Александровский сквер"). Найстарэйшы сквер у Мiнску атрымаў назву "Аляксандраўскi" ад пабудаванай там у 1870 годзе каплiцы Аляксандра Неўскага;

скверу ў межах вул. Нямiгi - Гарадскi вал - Валадарскага прысвоiць iмя Адама Мiцкевiча i надалей называць яго "сквер Адама Мiцкевiча" ("сквер Адама Мицкевича"). У 2003 годзе ў скверы быў усталяваны помнiк славутаму польскаму паэту беларускага паходжання Адаму Мiцкевiчу;

скверу ў межах адкрытага акцыянернага таварыства "ЦУМ Мiнск" - вул. Гiкалы - бiблiятэкi iмя Пушкiна надаць назву Бондараўскi i надалей называць яго "Бондараўскi сквер" ("Бондаревский сквер"). У дарэвалюцыйны час там жылi рамеснiкi-бондары, а вул. Гiкалы да 1967 года мела назву Бондараўская;

скверу ў межах вул. Татарскай - Грыбаедава - Iгнаценкi надаць назву Татарскi i надалей называць яго "Татарскi сквер" ("Татарский сквер"). На тэрыторыi сквера будуецца мячэць;

скверу ў межах вул. Дзекабрыстаў - Парашутнай - Папанiна надаць назву Грушаўскi i надалей называць яго "Грушаўскi сквер" ("Грушевский сквер"). Сквер знаходзiцца ў прадмесцi Грушаўка, якое ўзнiкла ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў;

скверу ў межах вул. Харкаўскай - Берута - Верашчагiна - жылой забудовы надаць назву Тучынскi i надалей называць яго "Тучынскi сквер" ("Тучинский сквер"). Сквер быў створаны ў 1960-я гады на тэрыторыi былога прадмесця Тучынка;

скверу ў межах вул. Кастрычнiцкай - Ульянаўскай - Беларускай - ракi Свiслач надаць назву Ляхаўскi i надалей называць яго "Ляхаўскi сквер" ("Ляховский сквер"). Сквер быў створаны ў 1950-х гадах у прадмесцi Ляхаўка, якое было адным з найвялiкшых раёнаў даваеннага горада;

праектуемай вулiцы ў межах Адоеўскага - Бельскага - Панамарэнкi прысвоiць iмя заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР Канстанцiна Цiханавiча Кiрэенкi i надалей называць яго вулiца К.Ц.Кiрэенкi ("улица К.Т.Киреенко");

праектуемай вулiцы N 7 у мiкрараёне Масюкоўшчына-6 прысвоiць iмя заслужанага будаўнiка Рэспублiкi Беларусь Валерыя Фёдаравiча Чычурына i надалей называць яе вулiца В.Ф.Чычурына ("улица В.Ф.Чичурина");

перайменаваць могiлкi "Пiянерскiя", якiя знаходзяцца на тэрыторыi Цэнтральнага раёна г. Мiнска, у могiлкi "Крупцы" г. Мiнска (кладбище "Крупцы" г. Минска). Могiлкi "Пiянерскiя" з XVI стагоддзя iснавалi як могiлкi вескi Крупцы;

перайменаваць могiлкi "Дружба", якiя знаходзяцца на тэрыторыi Маскоўскага раёна г. Мiнска, у могiлкi "Брылеўскiя" г. Мiнска (кладбище "Брилевское" г. Минска). Могiлкi "Дружба" знаходзяцца побач з мiкрараёнам Брылевiчы, таму лагiчна надаць назву па назве мiкрараёна.

2. Дадзенае рашэнне падлягае афiцыйнаму апублiкаванню ў газеце "Мiнскi кур'ер".

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.



Старшыня М.В.Матусевiч






dokumenty archiwalne

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList