Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского Совета депутатов от 10.06.2011 № 127 "Аб прысваеннi найменаванняў састаўным часткам г. Мiнска"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 21 июня 2011 г. N 9/41748



На падставе пункта другога артыкула 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiстапада 2010 года "О наименованиях географических объектов" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоiць найменаваннi састаўным часткам г. Мiнска:

4-е транспартнае кальцо Мiнска на ўчастку ад праспекта Дзяржынскага да пуцеправода праз чыгунку Мiнск - Брэст найменаваць вулiцай Чурлёнiса i надалей называць яе "вулiца Чурлёнiса" ("улица Чюрлёниса");

праектуемую вулiцу на ўчастку ад 4-га транспартнага кальца (вулiца Чурлёнiса) да вулiцы Сямашкi найменаваць Каралiнскi праезд i надалей называць яе "Каралiнскi праезд" ("Каролинский проезд");

праектуемы мiкрараён Паўночны-7 найменаваць мiкрараёнам Даўгiнаўскiм i надалей называць яго "мiкрараён Даўгiнаўскi" ("микрорайон Долгиновский");

найменаваць новыя вулiцы ў праектуемых мiкрараёнах Паўночны-1, -2:

праектуемую вулiцу N 5 найменаваць вулiцай Iвана Хруцкага i надалей называць яе "вулiца Iвана Хруцкага" ("улица Ивана Хруцкого");

праектуемую вулiцу N 6 найменаваць вулiцай Уладзiмiра Дубоўкi i надалей называць яе "вулiца Уладзiмiра Дубоўкi" ("улица Владимира Дубовки");

праектуемую вулiцу N 8 найменаваць вулiцай Пятра Сергiевiча i надалей называць яе "вулiца Пятра Сергiевiча" ("улица Петра Сергиевича");

праектуемую вулiцу N 9 найменаваць вулiцай Яна Баршчэўскага i надалей называць яе "вулiца Яна Баршчэўскага" ("улица Яна Борщевского");

праектуемую вулiцу N 16 найменаваць вулiцай Генадзiя Цiтовiча i надалей называць яе "вулiца Генадзiя Цiтовiча" ("улица Геннадия Цитовича");

праектуемую вулiцу N 17 найменаваць вулiцай Iвана Навуменкi i надалей называць яе "вулiца Iвана Навуменкi" ("улица Ивана Науменко");

найменаваць безыменныя праезды, на якiх няма будынкаў:

праезд пад пуцеправодам праспекта Жукава на ўчастку ад вулiцы Брылеўскай да вулiцы Казiнца найменаваць вулiцай Вiрскай i надалей называць яго "вулiца Вiрская" ("улица Вирская");

праезд памiж вулiцамi Францыска Скарыны i Парнiковай найменаваць Дачным праездам i надалей называць яго "Дачны праезд" ("Дачный проезд");

праезд памiж вулiцай Ваўпшасава i Геалагiчным завулкам найменаваць Геалагiчным праездам i надалей называць яго "Геалагiчны праезд" ("Геологический проезд");

праезд памiж вулiцай Карвата i безыменным (Геалагiчным) праездам найменаваць Лесапаркавай вулiцай i надалей называць яго "Лесапаркавая вулiца" ("Лесопарковая улица");

праезд памiж праспектам Пераможцаў i комплексам Дразды найменаваць праездам Дразды i надалей называць яго "праезд Дразды" ("проезд Дрозды");

праезд памiж вулiцай Свiслацкай i Прамысловым завулкам найменаваць Свiслацкiм завулкам i надалей называць яго "Свiслацкi завулак" ("Свислочский переулок");

праезд памiж вулiцамi Свiслацкай i Iнжынернай найменаваць Iнжынерным завулкам i надалей называць яго "Iнжынерны завулак" ("Инженерный переулок").

2. Дадзенае рашэнне падлягае апублiкаванню ў газеце "Минский курьер".

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.



Старшыня М.Ф.Савановiч






Archiv Dokumente

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList